• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

on 2016-01-21 | 1 Comment | Данбас | Навіны | Падзеі | Факты ўварваньня Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • by
  • cz
  • ua
  • en
  • bg

Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm працягвае зьбіраць доказы што да фактаў расейскай агрэсыі супроць Украіны, падмацоўваючы інфармацыю як бясспрэчнымі фота- і відэадоказамі, гэтак і іншымі дадзенымі, якія наўпрост ці ўскосна сьведчаць пра ўдзел расейскіх вайскоўцаў у неабвешчанай вайне. Прайшло амаль 2 гады з пачатку расейскай вайсковай авантуры, якая ўзяла старт з захопу Крыма і наступнага распальваньня канфлікту на Данбасе. І калі напачатку свайго «баявога шляху» расейскія вайскоўцы нахабна й з патасам пазавалі на тле ўкраінскіх памежных і дарожных паказьнікаў, з часам знайсьці падобныя фатаздымкі стала больш складана. Але шматлікія акупанты ўсё ж ня могуць вытрываць і выхваляюцца баявымі ўзнагародамі, атрыманымі ў мірны час, ну а мы фіксуем гэтыя факты і выказваем свае слушныя здагадкі.

Адным зь яскравых прыкладаў гэтаму ёсьць выяўлены Сяргей Мядзьведзеў – вайсковец кантрактнай службы з 22-й асобнай брыгады спэцыяльнага прызначэньня ГРУ ЗС РФ (в/ч 11659, Растоўская вобласьць), які нібы і не выкладвае кампрамэнтуючыя яго фатаздымкі, але расейскія вайскоўцы па-ранейшаму маюць праблемы з абачлівасьцю.

Першасныя дадзеныя: Сяргей Алегавіч Мядзьведзеў (архівы на профіль, фотаальбом, кантакты), 1993 году нараджэньня, родам з хутару Курганны, Арлоўскага раёну, Растоўскае вобласьці. Адукацыя: Данскі пэдагагічны каледж (настаўнік фізкультуры) у 2012 годзе, з 2012 па 2013 г. праходзіў тэрміновую службу ў ЗС РФ. З 2014 году служыць паводле кантракту ў 22-й БрСпН ГРУ. Бацькі Алег Мядзьведзеў і Рыта Бардакова жывуць у х.Курганны, сястра Алена Мядзьведзева, у замустве Сяверчанка, жыве ў Растове на Доне.

InformNapalm звычайна не выдае пэрсанальную інфармацыю пра сваякоў расейскіх вайскоўцаў, але ў гэтым выпадку маем захапленьне і хвальбу маці й сястры С.Мядзьведзева ягонай узнагародаю, якім нават ня важна за што менавіта быў узнагароджаны гэтым баявым мэдалём іхны сын і брат.

1234

Спасылкі на фотаархіў: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8

Узнагароды

У фотаальбоме фігуранта С.Мядзьведзева былі выяўленыя два фота з баявымі ўзнагародамі, выдадзенымі яму асабіста. Характэрна, што мэдалі, выдадзеныя напрыканцы 2014 году і ў сакавіку 2015 году, што адпавядае часу масавага ўзнагароджваньня расейскіх вайскоўцаў у выніку летне-восеньскіх баёў на Данбасе і баёў за Дэбальцава напрыканцы зімы 2015 году.

  1. Мэдаль «Суворава» №41799, выдадзеная на падставе ўказу прэзыдэнта РФ У.Пуціна з 25 сьнежня 2014 году.

5

Заўвага: Дзяржаўная баявая ўзнагарода, заснаваная ў 1994-м годзе. Мэдалём «Суворава» узнагароджваюць вайскоўцаў за адвагу і асабістую мужнасьць, праяўленыя падчас абароны Айчыны і дзяржаўных інтарэсаў РФ у баявых дзеяньнях на сушы, падчас зьдзяйсьненьня баявой варты і баявой службы на манэўрах і вышкалах, падчас зьдзяйсьненьня аховы дзяржаўнай мяжы РФ.

  1. Мэдаль “За баявыя адзнакі” №5033, выдадзеная на падставе загаду міністра абароны РФ 3148 з 12 сакавiка 2015 году, з подпісам камандыра в/ч 11659 (тая ж 22-я АБрСпН) генэрал-маёра Андрэя Хапцяра.

6

Заўвага: Ведамасны мэдаль уведзены Міністэрствам абароны РФ у 2003 годзе. Мэдалём узнагароджваюцца вайскоўцы Збройных Сілаў Расейскай Фэдэрацыі за адзнаку, адвагу й самаадданасьць, праяўленыя падчас выкананьня задачаў у баявых умовах і падчас  зьдзяйсьненьня спэцыяльных апэрацыяў ва ўмовах, спалучаных з рызыкай для жыцьця; за ўмелыя, ініцыятыўныя і рашучыя дзеяньні, якія спрыялі пасьпяховаму выкананьню баявых задачаў; за пасьпяховае кіраўніцтва дзеяньнямі падначаленых падчас выкананьня баявых задачаў.

Падарожжа ў Паўднёвую Амэрыку

Мяркуючы з фатаздымкаў альбому фігуранта С.Мядзьведзева, напрыканцы сьнежня 2014 – пачатку студзеня 2015 гг., ён разам зь іншымі вайскоўцамі ЗС РФ, быў у Паўднёвай Амэрыцы – на высьпе «свабоды» Кубе і ў Нікарагуа. Цалкам мажліва, візыт меў заахвочвальна-азнаямленчы характар ​​і праходзіў у межах умацаваньня супрацоўніцтва між Расеяй і Нікарагуа, адной зь нешматлікіх дзяржаваў, якія вызналі «незалежнасць» акупаваных Расеяй у 2008 годзе рэгіёнаў Грузыі – Абхазыі і так званай Паўднёвай Асэтыі.

Спасылкі на фотаархіў: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8

760 63 77

87

59 71 74

Нагадваем, што 22-я брыгада СпН ГРУ неаднойчы фігуравала ў нашых расьледаваньнях ў кантэксьце «растоўска-ўкраінскіх камандыровак». Найбольш рэзанансным эпізодам зь фіксацыяй вайскоўцаў гэтага злучэньня спэцназа ЗС РФ на Данбасе зьяўляецца матар’ял “Ідэнтыфікаваныя вайскоўцы 22-й брыгады СпН ГРУ РФ, якія выконваюць баявую задачу ў Луганску”, у якім тры расейскія выведнікі пазуюць на тле славутасьцяў г.Луганска.

Даведка: 22-я асобная гвардзейская брыгада спэцыяльнага прызначэньня, в/ч 11659 (г.Батайск і п.Сьцяпны, Растоўская вобласьць). Арганізацыйная структура: Упраўленьне брыгады, 1-ы атрад СпН (1-я, 2-я і 3-я роты СпН), 2-і атрад СпН (4-я, 5-я і 6-я роты СпН), 3-ы атрад СпН (7-я, 8-я і 9-я роты СпН), 4-ы атрад СпН (10-я, 11-я і 12-я роты СпН), 5-й навучальны атрад СпН (п.Красная паляна, Краснадарскі край), 6-ы атрад спэцрадыёсувязі (2 роты), школа малодшых спэцыялістаў (1-я і 2-я навучальныя роты, г.Батайск), рота спэцузбраеньняў (улучна з узводам БПЛА), рота матар’яльнага забесьпячэньня, рота тэхнічнага забесьпячэньня, рота аховы і суправаджэньня. Узбраеньне: 25 адз. БТР-80/82, 11 адз. БМП-2, 12 адз. ГАЗ-233014 СТС “Тыгр”, 20 адз. КамАЗ-63968 “Тайфун”.

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm. Аўтар расьледаваньня – Іраклі Камахідзэ.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

One Response to “22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа”

  1. 2016-01-25

    Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    […] зазначаў і раней, што шматлікія акупанты ўсё ж ня могуць вытрываць і […]

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 0 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

June 2023
M T W T F S S
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.