InformNapalm.org (Беларуская)

76-я пскоўская ДШД зноў прылятала на вышкалы ў Беларусь

Паводле інфармацыі Мінабароны Беларусі, вылет дэсантнікаў з Расеі ў Беларусь на раптоўныя вышкалы 12 лістапада зьдзяйсьняўся вайскова-транспартнымі самалётамі Іл-76 (вэб-архіў).

Атрымалася знайсьці відэа ўзьлёту гэтага самалёта. На ім бачны бартавы нумар – “RF-76731” (вэб-архіў).

Лятак “Іл-76” з такім бартавым нумарам базуецца на аэрадроме “Красты” (рас. Кресты) ў Пскове (вэб-архіў).

У Пскове дысьлякуецца 76-я гвардзейская дэсантна-штурмавая дывізыя (в/ч 07264). Выкарыстаньне для дэсантаваньня ў Беларусі вайскова-транспартнага лятака, які базуецца ў Пскове, указвае на тое, што менавіта вайскоўцы гэтае дывізыі былі накіраваныя ў Беларусь.

Варта адзначыць, што раней, у верасьні 2021 года, вайскоўцы гэтае дывізыі бралі ўдзел у вышкалах “Захад-2021” на тэрыторыі Беларусі.

12 лістапада РФ і Беларусь правялі вучэбную высадку дэсанта за 5 км да граніцы Літвы. У выніку высадкі дэсанта загінулі два расійскія дэсантнікі.

Адным з жаўнераў, якія загінулі (вэб-архіў)падчас раптоўных вышкалаў Расеі ў Беларусі 12 лістапада, быў Руслан Сьмірноў (рас. Руслан Смирнов), які нарадзіўся ў г. Уфа (Башкартастан) і служыў у 76-й Пскоўскай дэсантна-штурмавай дывізыі. У яго засталося трое дзяцей.

Акаўнтаў яго ў сацсетках няма (магчыма, былі выдаленыя), але ёсьць акаўнт (вэб-архіў) у сацсетцы “ўкантакце” ягонае жонкі Юліі Куўшынавай.

На яе старонцы “ўкантакце” знайшоўся здымак (вэб-архіў) Руслана Сьмірнова з атрыманымі ім ўзнагародамі.

Служба маніторынга Беларускай рэдакцыі InformNapalmПашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца! (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

Exit mobile version