• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Пачатак вышкалаў «Захад-2021» і перакідваньне расейскіх зьнішчальнікаў Су-30СМ у Беларусь

    on 2021-09-22 | 0 Comment | OSINT | Беларусь | Галоўнае | Навіны
    • ru
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • tr
    • pt
    • en
    • lt
    • bg
    • az
    • sv
    • no
    • dk
    • at

    10 верасьня на палігонах РФ і Рэспублікі Беларусь пачалася актыўная фаза маштабных вайсковых манэўраў «Захад-2021». Згодна з афіцыйнай заявай, выйшкалы пройдуць на 14 вайсковых палігонах (дзевяці ў РФ і пяці – ў Беларусі), а таксама ў акваторыі Балтыйскага мора. У іх возьмуць удзел 200 тыс. вайскоўцаў, каля 760 адзінак тэхнікі, 80 лятакоў і 15 караблёў.

    У Расеі асноўная частка манэўраў будзе праводзіцца на палігонах «Кірылаўскі», «Стругі Красныя», «Муліна», «Пагонава», «Хмялеўка», «Праўдзінскі», «Дабравольскі», «Дарагабуж», «Вольскі».

    Папярэднія вышкалы з сэрыі «Захад» адбываліся ў 2017 годзе.

    У наступныя гады расейскія вайскоўцы адладжвалі свае стратэгічныя дзеяньні ў іншых рэгіёнах РФ: вышкалы называліся «Усход-2018», «Цэнтар-2019» і «Каўказ-2020». У 2021 годзе асноўная вайсковая магутнасьць зноўку была сканцэнтраваная на заходнім накірунку.

    Манэўры «Захад-2021» своеасаблівыя яшчэ і таму, што адбываюцца на тле абвастрэньня палітычнай сытуацыі ў самой Беларусі і безупынных правакацыяў з боку Беларусі на мяжы зь краінамі Балтыі.

    Увесну 2021 года сьвет назіраў за маштабным перакідваньнем вайсковай тэхнікі РФ да межаў Украіны і зноў пачаў казаць пра рызыкі паўнамаштабнага ці частковага ўварваньня. Адзначалася, што гэтае ўварваньне магло закрануць ня толькі дзьве ўсходнія вобласьці Украіны, дзе з красавіка 2014 года Расейская Федэрацыя ўжо вядзе гібрыдную вайну, але і іншых накірунках, у прыватнасьці, яно магло быць накіраванае на поўдзень і/ці поўнач Украіны. Магчымыя выклікі ў межах манэўраў «Захад-2021» датычаць ня толькі Украіны, але і агульнай сыстэмы бясьпекі краінаў NATO.


    Чытайце таксама: Формирование новой дивизии РФ у границ Литвы идет с опережением


    Пачатак манэўраў і зьвязаныя зь імі рызыкі

    8 верасьня 2021 года прэсавая служба МА Республікі Беларусь паведаміла, што на аэрадром Баранавічы для фармаваньня навучальна-баявога цэнтра агульнай падрыхтоўкі ВПС і войскаў СПА Беларусі і Расеі прыляцелі лятакі Су-30СМ ПКС Расеі.

    Фота з афіцыйнага тэлеграм-канала МА Рэспублікі Беларусь.
    8 верасьня 2021 года

     

    У 2015 годзе міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm зьвяртала ўвагу на рызыкі зьяўленьня плацдарма ПКС РФ на тэрыторыі Беларусі. У 2016 годзе стварэньне гэтага пляцдарму было перапыненае, але 5 сакавіка 2021 года узнавілася: у Маскве міністар абароны Рэспублікі Беларусь генэрал-лейтэнант Віктар Хрэнін і міністар абароны РФ генэрал арміі Сяргей Шайгу абмеркавалі рэалізацыю Праграмы стратэгічнага партнэрства Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі на 2021-2025 гады і дамовіліся пра фармаваньне трох навучальна-баявых цэнтраў.

    Відэа з афіцыйнага канала МА РФ ад 10 верасьня 2021 года. Дысьлякацыя не ўказаная, але ў відэа-роліку можна заўважыць той жа бартавы нумар лятака, што і ў ранейшых паведамленьнях МА Беларусі пра перадысьлякацыю


    Заўвага InformNapalm: шматфункцыянальны зьнішчальнік Су-30СМ з бартавым нумарам 57 (чырвоны), рэгістрацыйны нумар RF-81768, паступіў на ўзбраеньне 14-га гвардзейскага зьнішчальнага авіяцыйнага палка толькі ў 2018 годзе. Мейсца сталага базаваньня: Курск. 8 верасня 2021 года быў передысьлякаваны і 10 верасьня заступіў на баявую вахту на авіябазе ў Баранавічах, Рэспубліка Беларусь (61-я ЗАБ).

    Чытайце таксама: Небоевые потери  российской военной авиации за лето 2021 года (инфографика)


    Рэспубліка Беларусь

    28 чэрвеня 2021 года беларуская рэдакцыя сайта міжнароднай супольнасьці InformNapalm апублікавала ўласнае OSINT-расьследаваньне. Яна выявіла, што, згодна з аналізам заплянаваных тэндэраў на перавозку вайсковых грузаў з РФ, манэўры «Захад-2021» маюць ахапіць практычна ўсю тэрыторыю Беларусі.

    10 верасьня МА Республікі Беларусь афіцыйна паведаміла, што для выкананьня задачаў у межах вышкалаў на тэрыторыі Беларусі будуць задзейнічаныя: 230-ты агульнавайсковы палігон «Абуз-Лясноўскі», 174-ты навучальны палігон ВПС і войскаў СПА «Узьнясенскі», 210-ты авіяцыйны палігон «Ружанскі» і палігон «Берасьцейскі».

    10 верасьня 2021 года асабовы склад 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавай дывізыі (ДШД) Збройных Сілаў РФ (в/ч 07264), якая ўдзельнічае ў вышкалах «Захад-2021», быў перекінуты на 230-ты агульнавайсковы палігон («Абуз-Лясноўскі»).


    У базе OSINT-расьследаваньняў міжнароднай валянтэрскай супольнасьці InformNapalm збраныя шматлікія доказы удзелу падразьдзяленьня 76-й ДШД у агрэсыі супроць Грузыі, захопе ўкраінскага Крыма і баявых дзеяньнях на ўсходзе Украіны. У прыватнасьці, задакумантавана, што сьвідравыя вежы “Чарнаморнафтагаза” ў 2014 годзе захоплівалі дэсантнікі 104-го палка ПДВ з складу 76-й ДШД. Валянтэрамі InformNapalm былі таксама збраныя  дадзеныя камандыраў 76-й дывізыі, якія былі ўзнагароджаныя за ўдзел у агрэсыі супроць Украіны і Грузыі.

    Высновы

    Актыўная фаза вайсковых манэўраў «Захад-2021» толькі пачалася, але ўжо зараз трэба ўлічваць іх схаваныя рызыкі, якія сыгналізуюць пра магчымы працяг гібрыднай агрэсыі і супроць Украіны, і супроць краінаў NATO. Расейскія вышкалы прадугледжваюць ня толькі вайсковыя манэўры на сушы і на моры, але і інфармацыйны складнік. Да прыкладу, 7-9 верасьня валянтэры InformNapalm назіралі за разгортваньнем тыповай расейскай інфармацыйна-псыхалягічнай апэрацыі супроць Украіны на паўднёвым накірунку.

    Таксама напярэдадні адбываліся інфармацыйныя апэрацыі на тле штучна створанага з боку Беларусі міграцыйнага крызісу на мяжы зь Летувой, Польшчай, Латвіяй.

    Ваенная агрэсыя ў сучасных гібрыдных войнах і канфліктах, якія Расея вядзе ў розных кропках сьвету, зьяўляецца працягам яе інфармацыйнай агрэсыі. Спачатку расейскія падразьдзяленьні інфармацыйна-псыхалягічных апэрацый ствараюць спрыяльныя ўмовы для выкананьня ваенных задачаў, а затым у бой ідуць найміты або вайскоўцы без шэўронаў і нашывак, але на сучаснай расейскай ваеннай тэхніцы. Таму вельмі важна сачыць ня толькі за перасоўваньнямі войскаў, але і за выбухамі інфармацыйных атакаў у мэдыйнай і кіберпрасторы.

    Ваенна-палітычнае паглынаньне Расеяй Беларусі таксама паскараецца пад прыкрыцьцём гэтых маштабных вайсковых вышкалаў. У Беларусі разгортваецца авіяцыйны пляцдарм для ПКС РФ, а падразьдзяленьні ЗС РФ, якія актыўна ўдзельнічалі ў крымскай апэрацыі і гібрыднай агрэсыі на ўсходзе Украіны, праводзяць рэкагнаставаньне мясцовасьці і трэнаваньне.


    Публікацыю адмыслова для міжнароднай выведвальнай супольнасьці InformNapalm падрыхтавалі Раман Бурко. Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца! (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Tags: Захад-2021

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • “Захад-2021”: пагрозы для нацыянальнай бясьпекі Беларусі дасягнулі крытычнага ўзроўню

      2021-09-27 - 0 Comment
    • Падлічыць расейскіх вайскоўцаў у Беларусі дапамаглі расейскія «выбары»

      2021-09-23 - 0 Comment
    • Сумнавядомая пскоўская дывізыя ў Беларусі

      2021-09-14 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.