InformNapalm.org (Беларуская)

Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

Падчас OSINT-выведкі знойдзеныя фатаздымкі, якія зафіксавалі перасоўваньне калёны расейскай тэхнікі, дакладней, зафіксаванае перакідваньне расейскіх “Букаў”, адзін зь якіх мае дачыненьне да зьнішчэньня пасажырскага лятака Boeing-777 (рэйс MH17) у 2014 годзе.

Перакідваньне расейскіх “Букаў” зьдзяйсьнялася аўтамабільным падразьдзяленьнем 147-й АБМЗ (аўтамабільны батальён матар’яльнага забесьпячэньня) Гэнэральнага штабу збройных сілаў РФ – в/ч 83466, мейсца дысьлякацыі Масква, Рублёўская шаша 68.

Фатаздымкі выяўленыя ў сацсеціве на старонцы ў аднаго  з расейскіх жаўнераў-“дальнабойшчыкаў” дадзенага аўтамабільнага падразьдзяленьня.

У войску, усе жаўнеры лічаць дні сваёй службы “як гадзіны” і асабліва гэта заўважна напрыканцы іхнай службы. У сучасным сьвеце гэта праяўляецца ў штодзённым адліку дзён да “дэмбеля”, калі гэты адлік (напрыклад 8 дзён, 7, 6 і г.д.) публікуецца на сваіх старонках у сацсетках. Таму, практычна пад усімі фатаздымкамі, даты можна лічыць дакладнымі.

Накірунак руху калёны “Букаў” добра вызначаецца дзякуючы дарожным знакам, якія зафіксаваныя на фота, што апублікаваныя ў храналягічным парадку.


Спасылкі на арыгіныл фота + snapshot


На фота “Букі” і дарожны паказьнік ”Варонеж 120 км, Н.Чамлык 2 км”


Спасылкі на арыгінал фота + snapshot

На фота “Букі” и дарожны паказьнік.

Спасылкі на арыгінал фото + snapshot

На фота схаваная тэхніка.

Спасылкі на арыгінал фото + snapshot


Падчас прывалу жаўнеры схавалі вайсковую тэхніку і прыселі ля вогнішча.


Спасылкі на арыгінал фото + snapshot

На фота схаваная тэхніка.

Спасылкі на арыгінал фото + snapshot

На фота зэнітны ракетны комплекс “Бук” з нумарам 232, які быў заўважаны ў горадзе Стары Аскол і 23-га чэрвеня 2014 году карыстальнік rokerrson выклаў у Instagram фота з гэтым “Букам”.

Жаўнер падпісаў фота “8 дзён”, то бок 8 дзён да “дэмбеля”.

Спасылкі на арыгінал фота + snapshot

На фота “Букі” і дарожны паказьнік “Мілерава 5 км, Грэкава 17 км, Луганск 85 км”

Спасылкі на арыгінал фото + snapshot

Спасылкі на арыгінал фото + snapshot

На фота дарожны паказьнік “Каменск-Шахцінскі 104 км, Растоў-на-Доне 233 км, Наварасійск 716”


Спасылкі на арыгінал фото + snapshot

На фота пуцявы ліст.

Спасылкі на арыгінал фото + snapshot

На фота дарожны паказьнік “Растоў 132 км, Данецк (РФ) 28 км”


Спасылкі на арыгінал фото + snapshot

Камэнтар жаўнера-“дальнабойшчыка” да фота “апошні рэйс на маім 6902нн”. На нумарах код рэгіёну “50”, гэта дадатковае пацьвярджэньне, што гэта тая ж калёна, якую фіксавалі раней.

Спасылкі на арыгінал фото + snapshot

Аўтар падпісаў фота “4“, то бок 4 дні да “дэмбеля”.

Спасылкі на арыгінал фото + snapshot

Жаўнер падпісаў фота “3 сьвятлафор – чырвоны”, то бок 3 дні да “дэмбеля” і жаўнер знаходзіцца ў цягніку, накіроўваецца ў сваю вайсковую частку.

Спасылкі на арыгінал фото + snapshot

Спасылкі на арыгінал фото + snapshot

Урэшце 2 чэрвеня 2014 году ў  Дзьмітрыя Зубава  “дэмбель” (“ДМБ”), то бок вайсковец тэрміновай службы звольнены ў запас, але акурат праз 2 тыдні прывезеныя ім і ягоным аўтамабільным падразьдзяленьнем  “БУКі” да(ва) Украіну, дакладней адзін зь іх саб’е рэйс MH17.

Нагадаем, што Boeing-777 (MH17) авіякампаніі Malaysia Airlines быў зьбіты 17 ліпеня 2014 г. На борце лятака знаходзіліся 298 чалавек: 15 чальцов экіпажу і 283 пасажыры. Загінулі грамадзяне Нідэрдяндаў (192 чалавекі, сярод іх адзін з падвойным грамадзянствам – ЗША), Малайзыі (44 чалавекі, улучна з 15 чальцамі экіпажу), Аўстраліі (27 чалавек), Інданэзыі (12 чалавек), Вялікай Брытаніі (10 чалавек, адзін меў падвойнае грамадзянства – ПАР), Нямеччыны (чатыры чалавекі), Бэльгіі (чатыры чалавекі), Філіпінаў (тры чалавекі), Канады (адзін чалавек), Новай Зэляндыі (адзін чалавек).

@BuTaJIu4eK, InformNapalm

(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайта InformNapalm, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Пераклад Дзяніса Івашына

 

RU: Последний рейс российского солдата для MH17

 

 

Exit mobile version