Падчас OSINT-выведкі знойдзеныя фатаздымкі, якія зафіксавалі перасоўваньне калёны расейскай тэхнікі, дакладней, зафіксаванае перакідваньне расейскіх “Букаў”, адзін зь якіх мае дачыненьне да зьнішчэньня пасажырскага лятака Boeing-777 (рэйс MH17) у 2014 годзе.
Перакідваньне расейскіх “Букаў” зьдзяйсьнялася аўтамабільным падразьдзяленьнем 147-й АБМЗ (аўтамабільны батальён матар’яльнага забесьпячэньня) Гэнэральнага штабу збройных сілаў РФ – в/ч 83466, мейсца дысьлякацыі Масква, Рублёўская шаша 68.
Фатаздымкі выяўленыя ў сацсеціве на старонцы ў аднаго з расейскіх жаўнераў-“дальнабойшчыкаў” дадзенага аўтамабільнага падразьдзяленьня.
У войску, усе жаўнеры лічаць дні сваёй службы “як гадзіны” і асабліва гэта заўважна напрыканцы іхнай службы. У сучасным сьвеце гэта праяўляецца ў штодзённым адліку дзён да “дэмбеля”, калі гэты адлік (напрыклад 8 дзён, 7, 6 і г.д.) публікуецца на сваіх старонках у сацсетках. Таму, практычна пад усімі фатаздымкамі, даты можна лічыць дакладнымі.
Накірунак руху калёны “Букаў” добра вызначаецца дзякуючы дарожным знакам, якія зафіксаваныя на фота, што апублікаваныя ў храналягічным парадку.
Спасылкі на арыгіныл фота + snapshot
На фота “Букі” і дарожны паказьнік ”Варонеж 120 км, Н.Чамлык 2 км”
Спасылкі на арыгінал фота + snapshot
На фота “Букі” и дарожны паказьнік.
Спасылкі на арыгінал фото + snapshot
На фота схаваная тэхніка.
Спасылкі на арыгінал фото + snapshot
Падчас прывалу жаўнеры схавалі вайсковую тэхніку і прыселі ля вогнішча.
Спасылкі на арыгінал фото + snapshot
На фота схаваная тэхніка.
Спасылкі на арыгінал фото + snapshot
На фота зэнітны ракетны комплекс “Бук” з нумарам 232, які быў заўважаны ў горадзе Стары Аскол і 23-га чэрвеня 2014 году карыстальнік rokerrson выклаў у Instagram фота з гэтым “Букам”.
Жаўнер падпісаў фота “8 дзён”, то бок 8 дзён да “дэмбеля”.
Спасылкі на арыгінал фота + snapshot
На фота “Букі” і дарожны паказьнік “Мілерава 5 км, Грэкава 17 км, Луганск 85 км”
Спасылкі на арыгінал фото + snapshot
Спасылкі на арыгінал фото + snapshot
На фота дарожны паказьнік “Каменск-Шахцінскі 104 км, Растоў-на-Доне 233 км, Наварасійск 716”
Спасылкі на арыгінал фото + snapshot
На фота пуцявы ліст.
Спасылкі на арыгінал фото + snapshot
На фота дарожны паказьнік “Растоў 132 км, Данецк (РФ) 28 км”
Спасылкі на арыгінал фото + snapshot
Камэнтар жаўнера-“дальнабойшчыка” да фота “апошні рэйс на маім 6902нн”. На нумарах код рэгіёну “50”, гэта дадатковае пацьвярджэньне, што гэта тая ж калёна, якую фіксавалі раней.
Спасылкі на арыгінал фото + snapshot
Аўтар падпісаў фота “4“, то бок 4 дні да “дэмбеля”.
Спасылкі на арыгінал фото + snapshot
Жаўнер падпісаў фота “3 сьвятлафор – чырвоны”, то бок 3 дні да “дэмбеля” і жаўнер знаходзіцца ў цягніку, накіроўваецца ў сваю вайсковую частку.
Спасылкі на арыгінал фото + snapshot
Спасылкі на арыгінал фото + snapshot
Урэшце 2 чэрвеня 2014 году ў Дзьмітрыя Зубава “дэмбель” (“ДМБ”), то бок вайсковец тэрміновай службы звольнены ў запас, але акурат праз 2 тыдні прывезеныя ім і ягоным аўтамабільным падразьдзяленьнем “БУКі” да(ва) Украіну, дакладней адзін зь іх саб’е рэйс MH17.
Нагадаем, што Boeing-777 (MH17) авіякампаніі Malaysia Airlines быў зьбіты 17 ліпеня 2014 г. На борце лятака знаходзіліся 298 чалавек: 15 чальцов экіпажу і 283 пасажыры. Загінулі грамадзяне Нідэрдяндаў (192 чалавекі, сярод іх адзін з падвойным грамадзянствам – ЗША), Малайзыі (44 чалавекі, улучна з 15 чальцамі экіпажу), Аўстраліі (27 чалавек), Інданэзыі (12 чалавек), Вялікай Брытаніі (10 чалавек, адзін меў падвойнае грамадзянства – ПАР), Нямеччыны (чатыры чалавекі), Бэльгіі (чатыры чалавекі), Філіпінаў (тры чалавекі), Канады (адзін чалавек), Новай Зэляндыі (адзін чалавек).
(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайта InformNapalm, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Пераклад Дзяніса Івашына
RU: Последний рейс российского солдата для MH17
5 Responses to “Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17”
2015-07-15
“Джокер” у справе пра цягач Volvo, які перавозіў БУК для рэйсу MH17 | InformNapalm.org (Беларуская)[…] вайсковай часткі 83466 147 АБМЗ РФ Дзьмітрыя Зубава знайшла наўпроставыя доказы перакідваньня на вайсковых цягачах некалькіх адзінак ЗРК “Бук-М1” […]
2015-07-17
Апошні рэйс расейскага салдата для MH17. Праз год. | InformNapalm.org (Беларуская)[…] У красавіку 2015 каманда InformNapalm правяла ідэнтыфікацыю профілю расійскага вайскоўца тэрміновай службы і знайшла неабвержныя доказы перакідання калоны ЗРК “БУК” да некантралюемага ўчастку ўкраінскай мяжы ў Растоўскай вобл. […]
2015-07-20
Трыбунал у справе катастрофы рэйсу MH17 мае быць пачаткам канца для вайсковых злачынцаў | InformNapalm.org (Беларуская)[…] службы аўтамабільнага батальёну в/ч 83466 147 АБМЗ РФ Дзьмітрыя Зубава фатаздымкаў з перакідваньнем калёны …. Перакідваньне было зьдзейсьненае акурат за 14 содняў […]
2015-08-09
Гісторыя InformNapalm. Адказы на часта задаваныя пытаньні (FAQ) | InformNapalm.org (Беларуская)[…] Першае расьледаваньне было зьвязанае з ідэнтыфікацыяй у профілі сацыяльнага сеціва расейскага вайскоўца тэрміновай службы аўтамабільнага батальёну в/ч 83466 147 АБМЗ РФ Дзьмітрыя Зубава фатаздымкаў з перакідваньнем калёны ЗРК “Бук” да ўкраінскай мяжы. Перакідваньне было зьдзейсьненае акурат за 14 содняў да трагедыі MH17. Пасьля публікацыі акаўнт Дзьмітрыя Зубава быў хутка выдалены і была зьдзейсьненая спроба зацерці інфармацыю, але яна захавалася ў архівах і па-ранейшаму даступная для азнаямленьня. […]
2016-01-09
За што афіцэр 53-й ЗРБр ЗС РФ атрымаў Георгіеўскі Крыж IV ступені: за рэйс MH17 або за ўкраінскія Су-25 і Ан-26? - InformNapalm.org (Беларуская)[…] Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17 […]