InformNapalm.org (Беларуская)

Артылерысты ПВК «Вагнэр» у Сірыі й на Данбасе. Ідэнтыфікаваныя 20 наймітаў батарэі гаўбіцаў 2С1

З улікам грамадзкага розгаласу й значнай увагі да тэмы наймітаў ПВК «Вагнэр», якіх У. Пуцін і ягонае найбліжэйшае атачэньне выкарыстоўваюць для гібрыдных ваенных апэрацыяў за межамі Расейскае Фэдэрацыі, мы працягваем публікацыю адчувальных для Крамля выведвальных дадзеных. Мы ідэнтыфікавалі яшчэ 20 наймітаў, якія ўваходзяць у склад гаўбічнага самаходнага артылерыйскага дывізіёну ПВК «Вагнэр». Сярод іх таксама апазнаныя 2 баявікі, якія ўжо загінулі ў Сірыі. Інфармацыя пра іхную гібель раней не публікавалася.

Пазначаная інфармацыя сабраная валянтэрамі міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm супольна з камандаю праэкту «Ихтамнет_м0209» і хактывістамі Ukrainian Cyber Alliance.

Інфаграфіка выяўленых і ідэнтыфікаваных артылерыстаў ПВК «Вагнэр» (для павялічэньня націсьніце на малюнак, даступная таксама на ангельскай, украінскай і расейскай мовах).

Па сьлядох ПВК «Вагнэр». Фігурант №1

Ідэнтыфікаваць артылерыстаў нам дапамог колішні вайсковец 137-га парашутна-дэсантнага палку 106-й гвардзейскай паветрана-дэсантнае дывізыі ПДВ РФ (в/ч 41450, г. Разань) Сяргей Міхайлавіч Бобыраў, 06.10.1971 г.н., які перакваліфікаваўся ў наводніка разьліку 2С1 ПВК «Вагнэр», асабісты нумар – М-1475.

Пачаткам для расьледаваньня стаўся ягоны фатаздымак з застольля 2016 году на «Дзень ПДВ Расеі», у якім сам Бобыраў засьвяціўся з Вагнэраўскім мэдалём «За кроў і адвагу».

У сацсеціве “VK” (архіў акаўнту, фотаальбому).

З дапамогаю Бобырава ўдалося выйсьці на сьлед фігурантаў №№ 2 і 3 – Аляксея Урсу й Валянтына Сазонава, а таксама ідэнтыфікаваць іншых артылерыстаў-вагнэраўцаў.


2. Урсу Аляксей Мікалаевіч

14.06.1985 г.н., г. Навасібірск, асабісты нумар М-0415, кіроўца-сапёр кіраваньня 2С1 ПВК «Вагнэр» (у фота вышэй з вагнэраўскім мэдалём «За кроў і адвагу»).

У сацсеціве “VK” (архіў акаўнту, фотаальбому).

 

 


3. Сазонаў Валянтын Дзьмітрыевіч

04.03.1985 г.н., г. Лабінск Краснадарскага краю, асабісты нумар М-0568, камандыр аддзяленьня кіраваньня 2С1 ПВК «Вагнэр». З аналізу ягоных кантактаў вынікае, што раней ён праходзіў службу ў в/ч 68323, Фэдэральная служба аховы.

У сацсеціве “OK”: №1 (архіў), №2 (архіў), №3 (архіў).

Фота з вагнэраўскім жэтонам. Асабісты нумар на жэтоне немагчыма ўбачыць, але мы яго ведаем з уласных крыніцаў.


4. Чарнамашанцаў Яўген Анатолевіч

31.07.1969 г.н. г. Астрахань, асабісты нумар М-0478, нумар разьліку 2С1 ПВК «Вагнэр». З аналізу фатаздымкаў вынікае, што ён удзельнічаў у карных апэрацыях супроць народу Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя (архіў).

У сацсетках: “VK” (архіў акаўнту, фотаальбому); “OK” – №1 (архіў), №2 (архіў), №3 (архіў).

Фота з узнагародамі.


5. Полатаў Алег Валянтынавіч

23.10.1980 г.н., пас. Яндэмірава Параньгінскага раёну, рэспубліка Марый-Эл, асабісты нумар М-1691, нумар разьліку 2С1 ПВК «Вагнэр». Зьнішчаны ў Сірыі на пачатку кастрычніка 2017 г., пра ягоную гібель сьведчаць подпісы на старонцы ягонага брата, Уладзімера Полатава (архіў фотаальбому).

Алег Полатаў удзельнічаў у карных апэрацыях супроць народу Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя, узнагароджаны «Ордэнам Мужнасьці».

У відэа, на хранамэтражы 8 хв. 05 сэк., на марыйскай мове таксама паведамляюць пра гібель Алега Полатава ў Сірыі.

Паводле нашых дадзеных, баявік загінуў 8 кастрычніка 2017 году. За некалькі дзён да гэтага штурмавыя й артылерыйскія падразьдзяленьні ПВК «Вагнэр» супольна з ССА РФ былі зафіксаваныя ў Эль-Кар’ятайн (Al-Quaryatayn) у сірыйскай правінцыі Хомс (Homs). Таксама актыўныя баявыя дзеяньні з удзелам расейцаў у тыя дні адбываліся ў раёне гораду Эс-Сухнэ (Al-Sukhnah) і Эль-Мэядзін (Al-Mayadin).

САУ 2С1 «Гвазьдзіка» пад н.п. Эль-Кар’ятайн. Меркавана належыць ПВК «Вагнэр». Здымак зроблены 5-6 кастрычніка 2017 году.Калёна расейскіх гібрыдных войскаў, падразьдзяленьні ПВК «Вагнэр» і ССА РФ. Здымак зроблены 5-6 кастрычніка 2017 года ў непадалёк Эль-Кар’тайн.


6. Пічугін Аляксандар Аляксандравіч

28.01.1977 г.н., г. Краснадар, асабісты нумар М-1706, камандыр агнявога ўзводу 2С1 ПВК «Вагнэр». Узнагароджаны мэдалём «За адвагу».

У сацсетках: “VK” (архіў), “OK” (архіў акаўнту, фотаальбому, кантактаў).

 

 

Характэрна, што ў гэтым фатаздымку Пічугін зафіксаваны ў форме сірыйскага вайскоўца з падразьдзяленьня «Сокалы пустэльні» (у правым верхнім куце – фота іншага вайскоўца для параўнаньня шаўронаў).

Сьлед зазначыць, што ва ўзбраеньні «Сокалаў пустэльні» была зафіксаваная наступная расейская тэхніка: танкі Т-90А, Т-72Б3; БТР-80 і гаўбіцы Д-30А; бронеаўтамабілі «Тыгр» і БМП-2, а таксама мабільная радыёстанцыя Р-166-0.5.

Пічугін ў сацсетках таксама камэнтаваў інцыдэнт зьнішчэньня амэрыканцамі буйной групы ягоных таварышаў у службе з ПВК «Вагнэр».

У фота ніжэй – найміт ПВК «Вагнэр» побач з баявіком падразьдзяленьня «Сокалы пустэльні».Аляксандар Пічугін таксама ўдзельнічаў у баявых дзеяньнях супроць Украіны на Данбасе (падаем адзін з фатаздымкаў з характэрнымі белымі ідэнтыфікацыйнымі павязкамі баявікоў).
Чытайце таксама: Раскрыты расейскі выведнік, які зьмяніў тэрыконы Данбаса на пяскі Сірыі.


7. Крахмалаў Аляксандар Віктаравіч

09.01.1973 г.н., г. Лабінск Краснадарскага краю, асабісты нумар М-0571, мэханік-кіроўца-гранатамётнік разьліку 2С1 ПВК «Вагнэр».

 

У сацсеціве “ОК” (архіў).

 

 


8. Арзамаскаў Віталь Віктаравіч

06.12.1983 г.н., г. Гарачы Ключ Краснадарскага краю, асабісты нумар М-1979, камандыр аддзяленьня-вылічальнік агнявога ўзводу 2С1 ПВК «Вагнэр».

 

У сацсеціве “ОК”: №1 (архіў акаўнту, фотаальбому).

 


9. Чукашоў Мікалай Аляксандравіч

10.03.1994 г.н., г. Ленінагорск, Рэспубліка Татарстан, асабісты нумар М-1998, наводнік разьліку 2С1 ПВК «Вагнэр».

 

У сацсетках: “VK” (архіў), “OK” (архіў).

 

 


10. Нікулін Аляксандар Андрэевіч

14.06.1992 г.н., г. Благавешчанск, асабісты нумар М-0605, нумар разьліку 2С1 ПВК «Вагнэр».

У сацсетках: “VK”: №1 (архіў акаўнту, фотаальбому), №2 (архіў); “OK” (архіў).

У фота зафіксаваны з вагнэраўскім жэтонам з асабістым нумарам.


11. Катыгін Яўген Міхайлавіч

26.03.1976 г.н., г. Белгарад, асабісты нумар М-1476, камандыр гарматы разьліку 2С1 ПВК «Вагнэр».

 

У сацсетках выяўленыя толькі ягоныя сваякі.

 

 


12. Кадырліеў Заур Тахіравіч

14.01.1979 г.н., меркавана, г. Белгарад, асабісты нумар М-1999, наводнік разьліку 2С1 ПВК «Вагнэр».

Тэрміновую службу праходзіў у 21-й асобнай паветрана-дэсантнай брыгадзе (АПДБр).

У сацсеціве “OK”: №1 (архіў), №2 (архіў).

 


13. Гафураў Раман Рустэмавіч

Дата й мейсца нараджэньня – н/д, асабісты нумар М-0576, мэханік-кіроўца-гранатамётнік разьліку 2С1 ПВК «Вагнэр».

Фігураваў у якасьці абвінавачанага ў крымінальнай справе паводле ч.1. арт. 119 КК РФ – пагроза забойствам (архіў).

 

 


14. Суханосаў Яўген Генадзевіч

19.03.1980 г.н., г. Знаменск Астраханскае вобласьці, асабісты нумар М-0941, мэханік-кіроўца-гранатамётнік разьліку 2С1 ПВК «Вагнэр».

Тэрміновую службу праходзіў ў 1096-м асобным батальёне матар’яльнага забесьпячэньня ЗС РФ (в/ч 93203). Сярод кантактаў у у сацсеціве мае 4 вагнэраўцаў.

У сацсеціве “ОК” – №1 (архіў) , №2 (архіў акаўнту, фотаальбому).


15. Сьцёпкін Міхаіл Іванавіч

22.0.8.1968 г.н., г. Энгельс, асабісты нумар М-1676, радыётэлеграфіст разьліку 2С1 ПВК «Вагнэр».

У сацсеціве “ОК” (архіў акаўнту, фотаальбому).

 

 

У фота з акупаванага Сэвастопалю (М. Сьцёпкін леваруч).

Камэнтар з намёкам да ілюстрацыі, сьнежань 2014 году.


16. Герасіменка Уладзімер Іванавіч

04.10.1962 г.н., г. Навачаркаск, асабісты нумар М-1081, радыётэлефаніст агнявога ўзводу 2С1 ПВК «Вагнэр».

У сацсетках: “VK” (архіў), “OK” (архіў).

 


17. Багатыр Аляксандар Алегавіч

Нарадзіўся 28.02.1986 г. у г. Марыюпаль, грамадзянін Украіны, асабісты нумар М-1677, камандыр гарматы разьліку 2С1 ПВК «Вагнэр».

Занесены ў базу дадзеных сайту «Міратворац». Знаходзіцца ў вышуку паводле арт. 3-258 ч.1 (стварэньне тэарыстычнае групы).

У сацсетках: “VK” – №1 (архіў), №2 (архіў), №3 (архіў); “ОК” – №1 (архіў), №2 (архіў).


18. Кашуба Аляксандар Мікалаевіч

Дата й мейсца нараджэньня – н/д, асабісты нумар М-1470, камандыр гарматы разьліку 2С1 ПВК «Вагнэр».

У сацсеціве “VK” выкарыстоўвае псэўданім «Александр Муромец» (архіў акаўнту, фотаальбому).

У асабістым фотаальбоме маецца фота скарпіёну зь Сірыі.


19. Ждан Мікалай Уладзімеравіч

29.04.1993 г.н., хутар Ніжнемакеўскі Тарасаўскага раёну Растоўскае вобласьці, асабісты нумар М-1997, мэханік-кіроўца-гранатамётнік разьліку 2С1 ПВК «Вагнэр».

Удзельнічаў у баявых дзеяньнях на Данбасе.

У сацсетках: “VK” – №1 (архіў), №2 (архіў акаўнту, фотаальбому); “OK” (архіў акаўнту, фотаальбому).


20. Бязрутчанка Усевалад Вячаслававіч

02.12.1972 г.н., г. Саратаў, асабісты нумар М-1708, мэханік-кіроўца разьліку 2С1 ПВК «Вагнэр».

Зьнішчаны ў Сірыі разам з пазначаным вышэй Алегам Полатавым. У асабістым фота зафіксаваны з вагнэраўскім мэдалём «За кроў і адвагу».

У сацсеціве “OK” (архіў акаўнту, фотаальбому).


Нагадваем, што раней мы апублікавалі вынік комплекснае выведвальнае працы што да выяўленьня й ідэнтыфікацыі баявікоў з асабовага складу танкавых экіпажаў ПВК «Вагнэр»:

Танкісты ПВК «Вагнэр» на службе Расеі ад Данбаса да Сірыі. Ідэнтыфікаваныя 25 наймітаў.


Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

Exit mobile version