Нядаўна Пэнтагон пашырыў відэа зьнішчэння танка Т-72 непадалёк сірыйскага гораду Дэйр-эз-Зор, зробленае 7 лютага 2017 году. У СМІ пачалі зьяўляцца падрабязнасьці гібелі буйной групы баявікоў з складу прыватнай вайсковай кампаніі (ПВК) «Вагнэр». Валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm супольна з камандай праэкту «Ихтамнет_м0209» і хактывістамі Ukrainian Cyber Alliance зьдзейсьнілі комплексную выведвальную працу ў выяўленьні й ідэнтыфікацыі баявікоў ПВК, якія ўваходзяць/уваходзілі ў танкавыя экіпажы. Частка інфармацыі атрыманая ад нашых інсайдэраў, вэрыфікаваная й дададзеная падчас выведкі адкрытых крыніцаў і пэрлюстрацыі паштовага ліставаньня. Дзеля захаваньня доступу да крыніцаў уцечкі інфармацыі, мы пакуль не раскрываем ўвесь спэктар дадзеных. Але ўжо зараз можам надаць асабістыя дадзеныя 26 наймітаў (25 танкістаў + 1 начальнік службы ПЗМ). Мы пакуль пэўна ня вызначылі, хто зь іх канкрэтна прымаў удзел у баёх пад Дэйр-эз-Зорам, але некаторыя маюць ведамасныя ўзнагароды за баявыя дзеяньні на Данбасе, у тым ліку за танкавыя баі пад Луганскім аэрапортам, падпісаныя асабіста прэзыдэнтам Расейскае Фэдэрацыі.
Зазначым, што вагнэраўцаў дастаткова добра інструктуюць і ў сацсетках яны пакідаюць значна меней зачэпак, чымся, напрыклад, тыя ж кантрактнікі й афіцэры Збройных Сілаў РФ. Але комплексная выведка й зьвядзеньне дадзеных ад трох валянтэрскіх камандаў далі станоўчы вынік. Мы вырашылі, што ня варта доўга ўтрымліваць выведінфармацыю й публікацыя гэтых дадзеных можа стаць зачэпкаю для іншых журналістаў-расьледнікаў, якія раскрываюць адчувальныя для Крамля факты.
Сьпіс танкістаў ПВК «Вагнэр»
1. Чабанаў Арцём Сяргеевіч
03.01.1991 г.н., г. Варонеж, асабісты нумар М-1994, паводле нашых дадзеных зьяўляецца мэханікам-кіроўцам танкавае роты ПВК «Вагнэр». У 2009 годзе праходзіў службу ў танкавым навучальным цэнтры в/ч 07008 (г. Уладзімір), а ў 2009-2010 служыў у в/ч 09332 (7-я акупацыйная вайсковая база РФ у Грузіі). Жанаты, мае 3 дзяцей. Улюбёная цытата: «Что спецназу по плечу, то танкисту пох*ю!!!» (рас.).
Акаўнты сацсетак: “VK” (выкарыстоўвае псэўданім «Артём Артемьев», архіў), “OK” (архіў).
Скрын старонкі “VK”. На момант публікацыі заходзіў у сеціва 17 лютага 2018 г.
Фота, зробленае падчас тэрміновае службы.
Падобныя малюнкі з «рускім мядзьведзем» ён публікаваў яшчэ 2 гады таму: мары й рэчаіснасьць, аднак, вельмі розьняцца.
2. Скіцан Юры Юр’евіч
28.09.1983 г.н., асабісты нумар М-1038, паводле нашых дадзеных быў начальнікам службы паліўна-змазачных матар’ялаў (ПЗМ) у ПВК «Вагнэр».
Мае фота з узнагародаю ПВК «Вагнэр» («За кроў і адвагу») і фота з жэтонам з асабістым нумарам (нумар жэтону супадае з дадзенымі нашых крыніцаў). Верагодна, ён таксама ўдзельнічаў у баявых дзеяньнях на Данбасе.
У сацсеціве “VK” (архіў акаўнту, фотаальбому).
3. Дашкін Рушат Раісавіч
24.08.1980 г.н., г. Салават, Рэспубліка Башкартастан, асабісты нумар М-2269, у сьпісах пазначаны як мэханік-кіроўца танкавае роты ПВК «Вагнэр». Ягонае імя таксама фігуруе ў інфармацыі, пададзенай СБУ.
Акаўнты сацсетках: “VK”, (архіў), “ОК” (архіў).
4. Канаграй Сямён Анатолевіч
22.10.1984 г.н., г. Краснадар, асабісты нумар М-0604, камандыр танку танкавае роты ПВК «Вагнэр». Жанаты, двое дзяцей.
Цікава, што ягоныя браты – Іларыён і Антон Канаграі зьяўляюцца кадравымі афіцэрамі ЗС РФ. Бацька – намесьнік дырэктара гімназіі №25 г. Краснадара, а маці – выкладчык расейскае мовы й літаратуры ў той жа гімназіі.
Акаўнт у сацсеціве “Фотострана” (рас.) (архіў).
5. Стаўбцоў Валеры Васілевіч
06.04.1961 г.н., г. Краснадар, асабісты нумар М-1876, інструктар у падрыхтоўцы танкавых экіпажаў ПВК «Вагнэр». Удзельнік савецкай інтэрвэнцыі у Аўганістан. У 1982 г. скончыў Ташкенцкую вышэйшую танкавую камандную вучэльню (ТВТКВ). Праходзіў службу ў Чачэніі. Ягоны сын – Стаўбцоў Аляксей Валер’евіч, 28.05.1989 г.н. – афіцэр ПДВ ЗС РФ.
Акаўнты сацсетках: “VK” (архіў), “ОК” (архіў). Інфармацыя зь іншае крыніцы.
Сярод сяброў Валерыя Стаўбцова у сацсетках маецца яшчэ адзін вагнэравец-танкіст Андрэй Гараславец.
6. Гараславец Андрэй Уладзімеравіч
28.05.1964 г.н., з г. Стаўрапаль, асабісты нумар М-0977, камандыр танку танкавае роты ПВК «Вагнэр». Сын – Уладзімер, 24.05.1992 г.н. (або 1991 г.н.), таксама пайшоў служыць у ПВК «Вагнэр».
Акаўнты сацсетках: “VK” (архіў), “OK” (архіў)
7. Гараславец Уладзімер Андрэевіч
24.05.1991 г.н., з г. Стаўрапаль, асабісты нумар М-2203, мэханік-кіроўца танкавае роты ПВК «Вагнэр».Сын фігуранту №6 – Гараслаўца Андрэя Уладзімеравіча
Фота: Уладзімер і Андрэй Гараслаўцы
8. Тарпакоў Робэрт Пятровіч
01.03.1961 г.н., с. Чэмал Чэмальскага раёну рэспублікі Алтай, асабісты нумар М-2237, начальнік бранятанкавае службы ўзбраеньня й тэхнікі ПВК «Вагнэр». Як мінімум да сакавіка 2010 года – вайсковец вайсковага камісарыяту Чэмальскага раёну рэспублікі Алтай. Двойчы прыцягваўся да адказнасьці за кіраваньне транспартным сродкам у нецьвярозым стане. Паводле непацьверджанай інфармацыі, мажліва, ваяваў на Данбасе.
Неаднаразова вылучаўся кандыдатам ад КПРФ у дэпутаты рэспублікі Алтай, чалец Чэмальскага райкаму КПРФ, чалец асацыяцыі ветэранаў і супрацоўнікаў службаў бясьпекі, уваходзіць у «100 самых вядомых людзей Чэмальскага раёну – 2013».
Акаўнты сацсетках: “OK” (архіў), «Мой Мир» (архіў).
9. Сапуноў Аляксей Валянтынавіч
16.12.1986 г.н., г. Тальяці, асабісты нумар М-2089, наводнік танкавае роты ПВК «Вагнэр».
Акаўнты сацсетках: “VK” (архіў), “OK”: №1 (архіў), №2 (архіў).
Фота, зробленае падчас тэрміновае службы.
10. Сьветкін Ягор Уладзімеравіч
20.03.1986 г.н, г. Тальяці, асабісты нумар М-0823, мэханік-кіроўца танкавае роты ПВК «Вагнэр».
Жонка – Валянтына. Цікава, што ягоная маці – Ірына – выклала на сваёй старонцы рэпартаж пра танкавы бой у Сірыі. Напэўна, хвалявалася за сына.
Акаўнты сацсетак найміта малаінфарматыўныя (выкарыстоўвае псэўданім «Гоша Валин»): “VK” (архіў), “FB” (архіў).
11. Шакіраў Рынат Зінуравіч
24.07.1977 г.н., асабісты нумар М-0824, наводнік танкавае роты ПВК «Вагнэр». Мажліва, мае судзімасьць. Таксама фігуруе у інфармацыі, нададзенай СБУ.
Акаўнты сацсетак малаінфарматыўныя: “VK” (архіў), “OK” (архіў).
12. Есаліеў Мурат Хайдаравіч
09.02.1989 г.н., г. Астрахань, асабісты нумар М-2234, наводнік танкавае роты ПВК «Вагнэр». Удзельнічаў у анэксіі Крыма ў складзе ЗС РФ. Станам на травень 2015 году праходзіў службу паводле кантракту. На травень 2016 году – кантрактнік в/ч 20264 (г.Астрахань). Кандыдат у прысяжныя па Валадарскаму раёну Астраханскае вобласьці. 16.08.2016 г. прысуджаны да выканаўчых працаў за наданьне заведама ілжывых сьведчаньняў у судзе. З сьнежня 2017 г. – па люты 2018 г. фігуруе ў якасьці абвінавачанага ў судзе Валадарскага раёну Астраханскае вобласьці.
Таксама фігуруе ў інфармацыі, пададзенай СБУ.
Акаўнты сацсетак: “VK” – №1 (архіў), №2 (архіў); “OK” (архіў).
13. Кашатко Мікалай Віталевіч
16.02.1995 г.н., г. Благавешчанск, асабісты нумар М-2044, мэханік-кіроўца танкавае роты ПВК «Вагнэр». З 2017 году студэнт дзяржаўнае прафэсійнае адукацыйнае аўтаномнае ўстановы Амурскае вобласьці «Амурскі каледж будаўніцтва й жыльлёва-камунальнае гаспадаркі».
Акаўнты сацсетак: “VK” (архіў), “OK” (архіў).
14. Зінчанка Сьвятаслаў Віктаравіч
16.08.1988 г.н., г. Масква, асабісты нумар М-0817, наводнік танкавае роты ПВК «Вагнэр».
з 2009 па 2010 год праходзіў тэрміновую службу у 22-й асобнай брыгадзе спэцыяльнага прызначэньня ГРУ РФ.
Акаўнты сацсетак: “VK” (архіў); “OK” – №1 (архіў), №2 (архіў).
15. Цітоў Уладзімер Уладзімеравіч
17.12.1970 г.н., г. Калінінград, асабісты нумар М-0807, камандыр танкавае роты ПВК «Вагнэр».
Акаўнты сацсетак: “VK” (архіў), “OK” (архіў).
16. Патынга Багдан Сяргеевіч
17.08.1993 г.н., станіца Мядведаўская Краснадарскага краю, асабісты нумар М-1388, мэханік-кіроўца танкавае роты ПВК «Вагнэр».
У сацсетцы “OK”: №1 (архіў), №2 (архіў).
Фота, зробленае падчас тэрміновае службы (Патынга – леваруч).
17. Жэляско Уладзімер Валер’евіч
12.05.1974 г.н., г. Каўроў, асабісты нумар М-1712, наводнік танкавае роты ПВК «Вагнэр».
Акаўнты сацсетках: “VK” – №1 (архіў), №2 (архіў), “OK” (архіў).
18. Чамярыс Андрэй Пятровіч
13.04.1983 г.н., АР Крым, асабісты нумар М-2288, наводнік танкавае роты ПВК «Вагнэр».
У сацсеціве “ОК”: №1 (архіў), №2 (архіў).
19. Янінаў Аляксей Сяргеевіч
08.10.1988 г.н., г. Горна-Алтайск, асабісты нумар М-1555, наводнік танкавае роты ПВК «Вагнэр». Неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнае адказнасьці за кіраваньне транспартным сродкам у стане алькагольнага ап’яненьня (1, 2). Апроч гэтага, у 2016 годзе на Янінава пададзены пазоў ад ПАТ «Сбербанк России» (рас.) для прымусовага спагнаньня грошай паводле крэдытнай дамовы.
Акаўнты сацсетак: “VK” (архіў), “OK” (архіў).
20. Машкоў Уладзімер Сяргеевіч
06.04.1985 г.н., с. Кастрычніцкае Варонежскае вобласьці, асабісты нумар М-0811, мэханік-кіроўца танкавае роты ПВК «Вагнэр».
Акаўнты сацсетак: “VK” (архіў); “OK” – №1 (архіў), №2 (архіў), №3 (архіў).
21. Аўдзіенка Дзьмітры Паўлавіч
05.03.1985 г.н, г. Курган, асабісты нумар М-0602, наводнік танкавае роты ПВК «Вагнэр». Узнагароджаны мэдалём «За адвагу», пасьведчаньне падпісанае асабіста У. Пуціным. У камэнтарох прызнаецца, што «за аэрапорт». Верагодна, вядзецца пра баі за Луганскі аэрапорт, у якіх удзельнічалі ПВК «Вагнэр». Гэтую вэрсію ўскосна пацьверджвае відэа, якое выкладзенае ў ягоным акаўнце сацсеціва “VK” з подпісам (падаем у арыгінале): “Как наш батальон шел брать аэропорт в Луганск” (рас.).
Акаўнты сацсетак: “VK” (архіў), “OK” (архіў).
22. Плахаў Міхаіл Генадзевіч
07.05.1974 г.н., г. Фокіна Прыморскага краю, асабісты нумар М-0815, камандыр танкавага ўзводу танкавае роты ПВК «Вагнэр».
Акаўнты сацсетак: “VK” – №1 (архіў), №2 (архіў), “OK” (архіў).
У фота, зробленае пад Растовам на тле знаку н.п. «Вясёлая жызнь», зафіксаваныя Плахаў, Цітоў і праваруч – начальнік апэратыўнага аддзяленьня ПВК «Вагнэр» Сяргей Кім (пра яго мы апублікавалі інфармацыю раней, гл. артыкул «Правальную апэрацыю РФ у Хішаме плянаваў начальнік апэратыўнага аддзяленьня ПВК «Вагнэр» Сяргей Кім».
23. Карага Пятро Аляксандравіч
16.10.1983 г.н., г. Уладзівасток, асабісты нумар М-0868, наводнік танкавае роты ПВК «Вагнэр». Удзельнічаў у баёх на Данбасе.
Акаўнты сацсетак: “VK” (архіў), “ОК” – №1 (архіў), №2 (архіў).
24. Гур’еў Віталь Анатолевіч
23.11.1977 г.н., г. Анапа, асабісты нумар М-0809, наводнік танкавае роты ПВК «Вагнэр».
У фотаальбоме маецца ўнікальнае фота расейскага аўтамабіля Урал-4320 з дызельным рухавіком ЯМЗ, якое можа сьведчыць пра ўдзел Гур’ева у баёх на Данбасе ў жніўні 2014 году.
25, 26. Кірыл і Сяргей Жданавы, браты-блізьняты
Жданаў Кірыл Віктаравіч, 21.10.1988 г.н., г. Абінск Краснадарскага краю, асабісты нумар М-0821, наводнік танкавае роты ПВК «Вагнэр». Жданаў Сяргей Віктаравіч, 21.10.1988 г.н., г. Абінск Краснадарскага краю, асабісты нумар М-0819, камандыр танку танкавае роты ПВК «Вагнэр». Абодва ў 2010 годзе скончылі Казанскую вышэйшую танкавую камандную вучэльню (КВТКВ). У сацсетках пэрыядычна пашырае відэа пра танкавыя баі.
Акаўнты сацсетак Кірыла Жданава: “VK” (архіў), “OK” (архіў)
Акаўнты сацсетак Сяргея Жданава: “VK” – №1 (архіў), №2 (архіў); “OK” – №1 (архіў), №2 (архіў).
Выснова
Крэмль выкарыстоўвае ПВК «Вагнэр» як элемэнт гібрыднае вайны Расейскай Фэдэрацыі ва Украіне, Сірыі і, цалкам мажліва, у бліжэйшай пэрспэктыве і на Балканах. Пад шыльдай ПВК сабраныя інтэрнацыянальныя найміты, але асноваю гэтае структуры зьяўляюцца адстаўныя расейскія вайскоўцы, якія строга выконваюць загады расейскага камандаваньня. Яны праходзяць падрыхтоўку на базе 10-й асобнай брыгады спэцпрызначэньня Галоўнага ўпраўленьня Генштабу ЗС РФ і атрымліваюць ведамасныя ўзнагароды, падпісаныя асабіста Уладзімерам Пуціным. Вагнэраўцы забясьпечвалі прыкрыцьцё рэгулярных падразьдзяленьняў расейскае арміі ў баёх за Дэбальцава й Луганскі аэрапорт, а таксама выконвалі разнастайныя баявыя задачы на Данбасе. У спэктар іхных мэтаў уваходзіць і ліквідацыя палявых камандыраў баявікоў, якія спрабуюць праяўляюць самастойнасьць. Цяжкое ўзбраеньне й тэхніку яны атрымліваюць наўпрост з базаў захоўваньня МА РФ. Ад кадравых вайскоўцаў РФ яны розьняцца толькі фармулёўкаю ў кантракце й памерам грашовага забесьпячэньня, а таксама тым, што афіцыйная Масква не вызнае аніякае адказнасьці за іхныя дзеяньні.
Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.
Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.
Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )
Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа