InformNapalm.org (Беларуская)

Расея забясьпечыла групу войскаў ля межаў Украiны i Беларусi сувязьзю

Служба маніторынга Беларускай рэдакцыі InformNapalm дадаткова прааналізавала дадзеныя спадарожнікавых здымкаў вайсковых аб’ектаў г.Ельня, прадстаўленых кампаніяй Maxar, і прыйшла да высновы, што батальён сувязі войскаў Расеі, які дысьлякуецца ў Смаленскае вобласьці, зьвязаны з вайсковым гарадком, разгорнутым ля горада Ельня, выявы якога і апублікавала кампанія Maxar.

Гаворка ідзе пра тэрытарыяльны батальён сувязі, што належыць да 132 брыгады сувязі (в/ч 28916). Ён таксама мае свой асобны нумар вайсковае часткі – в/ч 28916-4. Асноўныя падраздзяленьні гэтае брыгады знаходзяцца ў мястэчцы Агалатава Ленінградзкае вобласьці.

Згаданы батальён сувязі існуе ў Смаленскай вобласьці як мінімум з 2013 года. Паводле дадзеных на 2013 год, у ягоны склад уваходзяць пяць вузлоў сувязі:

То бок, на 2013 год вузлоў сувязі ў складзе гэтага батальёна, якія разьмяшчаліся бы ў Ельні, не было.

23 студзеня 2021 года камандаваньне батальёна публікуе на сайтах вакансыяў Смаленскае вобласьці інфармацыю пра адразу чатыры вакансыі.

А менавіта, вайсковаму падраздзяленьню адначасова патрабаваліся інжынэр-тэхнік (вэб-архіў), тэхнік (вэб-архіў), электрамэханік сувязі (вэб-архіў) і начальнік зьмены (вэб-архіў).

Паводле гэтае інфармацыі, мейсцам працы для патэнцыйных працаўнікоў указаны мікрараён Кутузаўскі горада Ельня (прычым без указаньня вуліцы і нумара будынку).

Вось, напрыклад, як гучаць указаныя ў вакансыі абавязкі інжынэра-тэхніка: “Арганізуе і забясьпечвае тэхнічную эксплюатацыю, надзейную і бесперапынную працу сродкаў сувязі, электраабсталяваньня, электракабеля аварыйнага электрасілкаваньня, а таксама метэаралягічнае забясьпячаньне сродкаў сувязі”.

Гэтыя абставіны могуць сьведчыць пра тое, што на пачатку 2021 года ў Ельні быў створаны яшчэ адзін вузел сувязі ў складзе вайсковае часткі 28916-4.

На дадзены момант інфармацыя пра згаданыя вакансыі з сайтаў вакансыяў выдаленая, значыцца, патрэбныя працаўнікі былі знойдзеныя.

Мікрараён Кутузаўскі, які ўказаны як мейсца працы, складаецца з жылых дамоў, школы, дзіцячага садка ды некалькіх крамаў. Але зусім недалёка ад яго, як бачна на спадарожнікавым здымку, дысьлякуюцца вайсковыя аб’екты, на якія зьвярнулі ўвагу ў Maxar.

Такім чынам, ёсьць паставы лічыць, што менавіта ў тым вайсковым гарадку знаходзіцца нядаўна створаны вузел вайсковае сувязі.


Служба маніторынга Беларускай рэдакцыі InformNapalm


 

Exit mobile version