
Публікуем для чытачоў старонкі міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm пераклад артыкулу польскага вайсковага экспэрта Конрада Музыкі, дырэктара Rochan Consulting, незалежнае кансалтынгавае кампаніі, што працуе ў галіне аэракасьмічнае і абароннае прамысловасьці.
Кампанія Maxar апублікавала выявы вайсковага гарадка і казармаў у Ельні. Прывядзем некалькі назіраньняў, зробленых паводле вынікаў аналізу выяваў з улікам агульнага кантэксту.
Але спачатку адна агаворка. Я ня маю доступу да арыгіналу здымка Maxar. Таму былі прааналізаваныя выявы, распаўсюджаныя ў Twitter . Гэта не ідэальна, але і не катастрафічна.
Вайсковы гарадок “Ельня” за апошнія два гады пашырыўся. І хаця яшчэ ў 2020 годзе на камэрцыйных здымках было заўважна, што там нешта адбываецца, для камэрцыйных апэратараў гэтая тэрыторыя не была прыярытэтнай. Таму толькі цяпер мы змаглі пабачыць, што будаваньне гарадка было завершанае.
На вайсковай базе разьмешчаныя тры падразьдзяленьні: танкавы полк, інжынэрна-сапёрны і супрацьтанкавы батальёны. Казармы наўрад ці цалкам запоўненыя. Нам вядома, што 59-ты танкавы полк укамплектаваны асабовым складам ня цалкам. Магчыма, як і астатнія дзьве вайсковыя часткі. Ў гэтым кантэксьце ўзьнікае такое пытаньне: ці выкарыстоўваюцца падразьдзяленьні 41-й арміі для падмацаваньня 20-й? Я пакуль што лічу гэта малаверагодным, а здымак ад Maxar у вядомай ступені сьцьвярджае маю думку.
На выявах зь нізкіай разпазнавальнай здатнасьцю бачна – і здымак Maxar гэта пацьвярджае – што маёмасьць 41-й арміі захоўваецца асобна ад асноўных казармаў у Ельні. Сама структура “базы” 41-й арміі указвае на тое, што тэхніка там проста знаходзіцца на захоўваньні. Гэта чымсьці падобна да Пагонава. Некаторыя адзінкі тэхнікі накрытыя ахоўнымі чахламі. Гэта таксама паказвае, што іх могуць некаторы час трымаць на захоўваньні ў Ельні.
У Ельні ёсьць тры асноўных лягеры: два з тэхнікай і гарадок для асабовага складу. Ў першым захоўваецца тэхніка 3-5 БТГр, одна зь якіх выкарыстоўвае БМП-1. Гэта ня лепшая плятформа для вайны супроць Украіны ці любога іншага праціўніка.
Сярод іншае тэхнікі тут разгорнутыя “Іскандэры” і ТОС-1. БТГр сфармаваная на базе 74-й і 35-й АМСБр, а яшчэ адна – на базе 90-й танкавае дывізыі. Калі збраць усё гэта разам, атрымаецца ядро новае агульнавайсковае арміі. Тут не хапае толькі сродкаў супрацьпаветранае абароны ды, магчыма, падразьдзяленьняў для фармаваньня артылерыйскае брыгады.
Падобна на тое, што ў гарадку няма палявога шпіталя. Такі шпіталь быў у сакавіку ў Пагонава і на мысе Апук. Гэта можа сьведчыць пра тое, што гарадок разгорнуты ненадоўга, і хутка ён можа быць згорнуты. За гэтым варта ўважліва назіраць.
59-й танкавы полк у Ельні ёсьць самым паўночным падразьдзяленьнем 20-й арміі. Ягоная задача – падтрымліваць Беларусь, а ня стрымліваць Украіну. Калі б мэта зводзілася да разгортваньня падразьдзеленьняў у падтрымку магчымых вайсковых апэрацыяў супроць Украіны для 20-й арміі, мы б хутчэй пабачылі перадысьлякацыю БТГр 41-й арміі ў Клінцы альбо Займішча, дзе дысьлякуюцца (таксама недаўкамплектаваныя) 488-ы і 254-ы мотастралковыя палкі. Поруч, у Почапе-2, дысьлякуецца 856 артылерыйскі полк. Гэтыя раёны знаходзяцца на адлегласьці каля 50 км ад мяжы з Украінай.
Замест таго расейскі генштаб вырашыў разгарнуць БТГр 41-й арміі ў Ельні, у 120 км ад расейска-беларускае мяжы і ў 240 км ад мяжы з Украінай (наўпрост). На маю думку, характар перадысьлякацыі 41-й арміі не зьяўляецца сілавым ці стрымальным. Аднак тут можа быць і адваротны бок. Разгортваньне 41-й арміі ў Пагонава ў красавіку, імаверна, было зьвязанае з Украінай. Адлегласьці ад Пагонава да Ўкраіны і ад Ельні да Ўкраіны вельмі падобныя. Супадзеньне?
І ёсьць яшчэ адна важная рэч, якая ўказвае на сувязь перамяшчэньняў 41-й арміі з сучаснай сытуацыяй ва Ўкраіне. Ў сакавіку-красавіку, калі ўсе ўважліва сачылі за Пагонава, Збройныя сілы РФ падрыхтавалі яшчэ адну перадавую базу. І зрабілі яны гэта ў Крыме, ля Новаазёрнага. На гэтай базе захоўваецца большая частка артылерыйскага ўзбраеньня 58-й арміі. Гэтая тэхніка дагэтуль там. Такім чынам, ля межаў з Украінай былі разгорнутыя дзьве базы з загадзьдзя разьмешчанай тэхнікай: на поўначы і поўдні адрэзку мяжы.
А яшчэ выклікаюць турботу перасоўваньні БТГр 1-й танкавае арміі. Я ўвязваў іх з цыклам вышкалаў, але яны, падобна на тое, высунуліся даволі далёка на поўдзень, хаця і засталіся ў зоне адказнасьці Заходняе вайсковае акругі.
Калі параўноўваць сучасныя падзеі з тым, што мы бачылі ў сакавіку, яны ня сьведчаць пра тое, што адбываецца сканцэнтраваньне сілаў. Перасоўваньні, што адбываліся на пачатку гэтага года, былі найбуйнейшымі вышкаламі па перакідваньню і разгортваньню, што выконваецца загадзьдзя, у збройных сілах Расеі, якія ня мелі сувязі ані зь якімі тагачаснымі вайсковымі апэрацыямі. Ў сакавіку Расея разьмясьціла ля межаў Украіны падразьдзяленьні чатырох агульнавайсковых арміяў і накіравала дадатковыя паветрана-дэсантныя падразьдзяленьні ў Крым. Зараз, падаецца, анічога падобнага не адбываецца.
А цяпер здымкі:
Служба маніторынга Беларускай рэдакцыі InformNapalm. Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца! (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )
Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа