InformNapalm.org (Беларуская)

Ідэнтыфікаваныя вайскоўцы 22 брыгады СпН ГРУ РФ, якія выконваюць баявую задачу ў Луганску


Падчас OSINT-выведкі, якая арыентаваная на выяўленьне і ідэнтыфікацыю расейскіх акупацыйных сілаў, што знаходзяцца на тэрыторыі Украіны, былі здабытыя бясспрэчныя доказы, якія пацьверджваюць знаходжаньне ў Луганскае вобласьці Украіны вайскоўцаў з складу 22-й брыгады спэцыяльнага прызначэньня (в/ч 11659, мейсца дысьлякацыі п.Сьцяпны, Растоўская вобласьць) Галоўнага выведвальнага ўпраўленьня Генэральнага штабу ЗС РФ.

У выніку вывучэньня профіляў сацсетак вайскоўцаў 22-й брыгады спэцпрызначэньня (фатаздымкі з прывязкай да мясцовасьці/аб’ектаў, кантакты, камэнтары, статуты і інш.), былі выяўленыя фатаздымкі, выкладзеныя ў траўні 2015 году, зробленыя ў г. Луганску ў вядомых мейсцах на тле мясцовых славутасьцяў: помніка танка часоў I сусьветнай вайны “Марк-5”, у парку “Дружбы Народаў” і ў Заапарку.

   

Заўвага: глядзіце спасылкі, у якіх можна пабачыць тыя ж славутасьці Луганска, на тле якіх фатаграфаваліся расейскія ГРУ-шнікі:

– Сквер памяці (парк Дружбы народаў)

http://lugansk1795.info/parki_luganska/skver-pamyati-park-druzhby-narodov/

– Славутасьці Луганска:

http://uafacts.com/ukraine/chto-zhe-takogo-posmotret-v-luganske/

– Заапарк Луганска:

http://lugansk1795.info/parki_luganska/zoopark-luganska/
Усе гэтыя фатаздымкі былі выкладзеныя на старонцы профілю сацсеціва аднаго з вайскоўцаў 22-й брыгады СпН, Іскандэра Гарыпава, які знаходзіцца ў гэтак званай “украінскай камандыроўцы”.
У фатападборцы альбому Гарыпава сьлед вылучыць групавы фатаздымак, на якім фігуруюць тры вайскоўцы, што апранутыя ў нестатутную форму, у аднаго зь іх ёсьць шаўрон “наваросіі”.

Падчас дасьледаваньня “профілю” Гарыпава, атрымалася ўсталяваць асобы астатніх двух, якія таксама апынуліся расейскімі вайскоўцамі-кантрактнікамі з той жа 22-й брыгады спэцпрызначэньня. Такім чынам:

  1. Іскандэр Гарыпаў (https://vk.com/id206991272, у архіве: профіль – https://archive.is/9IRxr, фатаальбом https://archive.is/PrjZb) – той факт, што ён зьяўляецца вайскоўцам ЗС РФ, у прыватнасьці 22-й брыгады спэцпрызначэньня, наўпрост і ўскосна пацьверджвае шэраг доказаў. Праз ягоны профіль можна адсачыць увесь паслужны сьпіс – ад тэрміновае службы ў Паўночным Флоце да наступнай службы паводле кантракту:

– Гарыпаў прыблізна 2 гады служыў у 346-й брыгадзе спэцпрызначэньня (в/ч 31681, Кабардына-Балкарыя, Прахладны) ГРУ: праходзіў парашутна-дэсантную падрыхтоўку г. Маздок Паўночная Асэтыя, спэцпадрыхтоўку на базе Цэнтра падрыхтоўкі выведвальных падразьдзяленьняў на горным палігоне “Дар’ял” у Паўночнай Асэтыі, спэцкурс на базе 16-й брыгады спэцназу (в/ч 54607, Тамбоў).

      

 

– З 2015 году Гарыпаў ужо фігуруе ў статусе вайскоўца 22-й брыгады спэцпрызначэньня ГРУ, якая дысьлякуецца ў Растоўскае вобласьці, што пацьверджвае шэраг фатасьведчаньняў 2015 году, у тым ліку фатаздымак з шаўронам 22-й Бр СпН (адзін з варыянтаў шаўрона гэтай брыгады СпН),  таксама фатаздымкі з чэмпіянату Паўднёвае вайсковае акругі ў лыжным спорце.

 

Заўвага: Паводле інфармацыі з адкрытых крыніцаў, у тым ліку сайту МА РФ, у лютым 2015 году ў Валгаградзе быў праведзены чэмпіянат ЮВА ў лыжнай гонцы, сярод удзельнікаў і пераможцаў былі названыя каманды 58-й і 49-й агульнавайсковых арміяў, 4-е Камандаваньне ВПС і СПА,  таксама злучэньне СпН з Растова-на-Доне.

(http://function.mil.ru/news_page/country/more.htm?id=12008343@egNews).

2. Аляксандар Разанцаў (https://vk.com/id23415785, у архіве: профіль – https://archive.is/L5Uh2, фатаальбом https://archive.is/hOXuP) – другі спэцназавец, які фігуруе на калектыўным фатаздымку з Луганска на старонцы вышэйзгаданага Гарыпава і мае той жа фатаздымак ў сваім фатаальбоме, таксама зьяўляецца вайскоўцам 22-й Бр СпН.

У выніку вывучэньня профілю Разанцава, які апынуўся нашмат больш сьціплым за старонку папярэдняга спэцназаўца Гарыпава, ўсё ж удалося аднавіць шэраг падзеяў і паслужны сьпіс: служба і навучаньне (меркавана сяржанцкія курсы) у Разанскай вучэльні Паветрана-дэсантных войскаў, служба ў 346-й брыгадзе СпН – праходжаньне спэцпадрыхтоўкі ў вышэйзгаданых Цэнтрах спэцпадрыхтоўкі “Дар’ял” і горна-альпінісцкай падрыхтоўкі на базе Цэнтра горнай падрыхтоўкі “Тэрскол” ў Кабардына-Балкарыі, удзел у лыжным чэмпіянаце ЮВА ў лютым 2015 году.

          

  1. Мікалай Сварожыч (https://vk.com/idswarog, у архіве: профіль – https://archive.is/aZiK3, фатаальбомhttps://archive.is/lpURZ) – трэйці спэцназавец, які фігуруе на калектыўным фатаздымку з Луганска, аказаўся больш асьцярожным. Ягоныя анкетныя дадзеныя і фатаальбом яшчэ больш сьціплы за профілі ягоных сяброў-таварышаў у службе. Аднак і тутака атрымалася выявіць ягоную асобу, іх агульную ўзаемасувязь і прыналежнасьць да 22-й брыгады СпН.

   

Прадстаўленая намі тройка вайскоўцаў спэцназу ГРУ, якія былі зафіксаваныя ў Луганску, зьяўляецца паказальнай, бо праз больш грунтоўнае дасьледаваньне кантактаў, фатаздымкаў, камэнтароў і інш., можна выявіць і іншых іхных таварышаў у службе, якія знаходзяцца ва “украінскай камандыроўцы”. Адным з такіх зьяўляецца нейкі Віталік Віктаравіч Фатахаў (https://vk.com/fattahin), які прадстаўлены як баявік “Наваросіі”, хаця насамрэч ён таксама зьяўляецца вайскоўцам брыгады спэцпрызначэньня ГРУ ЗС РФ.

 

Тэму прысутнасьці падразьдзяленьняў ГРУ ЗС РФ ва Украіне мы агучвалі і раней:

– Апошнія выяўленыя да гэтага моманту былі вайскоўцы 2-й Бр СпН (в/ч 64044, Пскоў), якія дзейнічаюць на Марыюпальскім напрамку.

– Гэтаксама, у нашых публікацыях 2014 – 2015 гг., неаднаразова фігуравалі факты прысутнасьці на мяжы з Украінай і непасрэдна на Данбасе, падразьдзяленьняў ГРУ ГШ ЗС РФ, у тым ліку з складу 346-й Бр СпН і 22-й Бр СпН:

Дывэрсантаў 346-й брыгады ГРУ рыхтуюць паводле сыстэмы Станіслаўскага

Расейскія войскі ў Крыме – выведчыкі 346-й БСН

346-я Асобная брыгада спэцыяльнага прызначэньня ГРУ ва Украіне

346-я Брыгада спэцпрызначэньня ГРУ

22-я Асобная брыгада спэцыяльнага прызначэнья ГРУ ва Украіне

Расейскія Сілы спэцыяльных апэрацыяў – усё новае гэта добра забытае старое

Аўтар: Іраклі Камахідзэ,

Відэаролік паводле матываў нашага расьледаваньня падрыхтаваў Андрэй Гарын

(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайта InformNapalm, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на наш праэкт абавязковая.

Российские Силы специальных операций – всё новое это хорошо забытое старое

Автор: Ираклий Комахидзе,

Видеоролик по мотивам нашего расследования подготовил Андрей Гарин

(с) Информация подготовлена специально для сайта InformNapalm, при перепечатке и использовании материала ссылка на автора и наш проект обязательна.

Пераклад Дзяніса Івашына

Exit mobile version