Інсайдэры з акупаваных тэрыторыяў даслалі відэа, у якім зафіксаванае правядзеньне 02.02.2016 г. вышкалаў РСЗВ аб’яднаных расейска-сэпаратысцкіх сілаў (АРСС) пад г. Тарэзам у раёне н.п. Мануілаўка. У гэтай публікацыі валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm зьдзейсьнілі ідэнтыфікацыю тэхнікі і выявілі ейнае знаходжаньне паводле стопкадраў, не публікуючы відэа ў адкрытым доступе дзеля бясьпекі інсайдэраў.
На здымках былі зафіксаваныя машыны кіраваньня:
- грузавік Урал
- КШМ на базе ГАЗ-66 або КамАЗ
- дзьве БМ-21 “Град”
- дзьве 2Б26, РСЗВ Град на базе КамАЗ (ва ўзбраеньні ўкраінскай арміі гэтых адзінак тэхнікі няма, што можа быць дадатковым доказам актыўнага ўдзелу РФ у баявых дзеяньнях на Данбасе). Напачатку 2015 году падобная ўстаноўка ўжо была зафіксаваная ў Данецку (відэа). Таксама РСЗВ “Град” на базе КамАЗ быў падазеная ў інфаграфіцы «Топ-10 доказаў удзелу РФ у вайне на Данбасе».
- дзьве БМ-21/2Б26.
Каардынаты машынаў РСЗВ (спасылка на мапы Google)
Пазыцыя на мапе і напрамак стральбы:
Устаноўкі знаходзяцца больш за 35 км ад лініі разьмежаваньня, то бок фармальна іхнае знаходжаньне не парушае «Менскіх дамоўленасьцяў», але марш і выхад на дыстанцыю атакі можа быць зьдзейсьнены на працягу некалькіх гадзінаў. InformNapalm зьвяртае ўвагу міжнародных назіральнікаў на прысутнасьць расейскіх адзінак вайсковай тэхнікі й актыўнае правядзеньне АРСС вышкалаў у баявым зладжваньні.
На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
