InformNapalm.org (Беларуская)

“Сірыйскі экспрэс” павялічвае абароты: расейскі паром-ролкер транспартуе вайсковы груз ў Тартус (ФОТА)

Турэцкі фатограф Alper Böler зафіксаваў чарговыя кадры транспартаваньня расейскіх вайсковых грузаў у Сірыю. Фатаздымкі, апублікаваныя на партале Turkishnavy.net, дэманструюць як расейскі паром-ролкер “Аляксандар Ткачэнка” праходзіць праліў Басфор 31 кастрычніка 2015 году. На палубе расейскага грамадзянскага судна можна пабачыць грузавыя кантэйнэры і вайсковую  тэхніку з кунгамі.



Сірыйскі экспрэс – устойлівы выраз, які сфармаваўся ў СМІ для пазначэньня рэгулярных выправаў расейскіх дэсантных караблёў у Сірыю празь Міжземнае мора з мэтай паставак узбраеньня і тэхнікі рэжыму Башара Асада.

Нагадаем, што ўжо пяты год запар урадавыя войскі Сірыі досыць пасьпяхова зьдзяйсьняюць  баявыя дзеяньні адразу супроць некалькіх супраціўнікаў – сірыйскіх паўстанцаў, памяркоўных ісламістаў, сірыйскіх курдаў і Ісламскае Дзяржавы. Тэрыторыя, якую кантралюе Башар Асад,  кожнага году зьмяншаецца, але рэжыму ўдаецца захоўваць уладу – шмат у чым праз эканамічную і вайсковую дапамогу Расейскае Фэдэрацыі. 15 верасьня 2015 году міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm зьдзейсьніла параўнальны аналіз маштабаў павялічэньня трафіку вайсковых караблёў розных расейскіх флётаў у сірыйскі порт Тартус за час з 2013 па верасень 2015 году. Дадзеныя былі адлюстраваныя ў табліцах і інфаграфіцы.

InformNapalm

Attribution International (CC BY 4.0)

Пераклаў на беларускую мову – Дзяніс Івашын

Exit mobile version