• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Вайна ў Сірыі: як ВМФ РФ дапамагае Башару Асаду (Інфаграфіка)

    on 2015-09-23 | 4 Comments | Актуальна | Аналітыка | Навіны | Палітыка Print This Post Print This Post
    • ru
    • fr
    • de
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • pl
    • tr
    • pt
    • en
    • bg
    • sv

    Ужо пяты год запар урадавыя войскі Сірыі досыць пасьпяхова вядуць баявыя дзеяньні адначасова з некалькімі супраціўнікамі – сірыйскімі паўстанцамі, умеркаванымі ісламістамі, сірыйскімі курдамі і Ісламскай Дзяржавай. Тэрыторыя, якую кантралюе Башар Асад, кожнага году зьмяньшаецца, але рэжыму ўдаецца захоўваць уладу шмат у чым дзякуючы эканамічнай і вайсковай дапамозе Расейскай Фэдэрацыі. Каманда InformNapalm вырашыла наглядна прадэманстраваць маштабы і статыстычныя дадзеныя нарошчваньня трафіку вайсковых караблёў розных расейскіх флётаў у сірыйскі порт Тартус. У гэтым матар’яле OSINT-экспэрт InformNapalm.org Антон Паўлушка прааналізаваў і прадставіў некалькі вялікіх табліцаў (наўпроставая спасылка на базу табліцаў: http://bit.ly/VovaHelpingBasharBY) з пазначэньнем часу, пэрыяду, колькасьці выправаў і задзейнічаных вялікіх дэсантных караблёў ВМФ РФ у перакідваньні вайсковых грузаў у Сірыю.

    Адной з прычынаў зацяжнога канфлікту зьяўляюцца “невычэрпныя вайсковыя запасы” рэжыму Асада, якія, дзякуючы Расеі, увесь час аднаўляюцца праз мора і паветра. І калі апошняга часу паветраны трафік спрабуюць неяк абмежаваць, то марскі трафік з РФ гэтак і застаецца надзейнай “дарогай жыцьця” для Башара Асада.

    Асноўную ролю ў пастаўках вайсковых грузаў у Сірыю грае Чарнаморскі флот РФ (галоўная база п.Сэвастополь на акупаванай Расеяй украінскай паўвысьпе Крым).

    Тэарэтычна, Расея магла ажыцьцяўляць кантрабанду вайсковых грузаў у Сірыю і з дапамогаю грамадзянскіх караблёў, але першы ж дагляд падобнага грузу мог справакаваць міжнародны скандал, таму для марскіх караванаў былі задзейнічаныя менавіта сілы флёту і ня толькі Чарнаморскае групоўкі, але й іншых флётаў. Трафік у сірыйскі порт ажыцьцяўляецца праз пралівы Басфор і Дарданэлы.

    Вайсковыя караблі правяраць ня могуць, а праход праз пралівы рэглямэнтаваны Канвэнцыяй Мантро з 1936 году і прадугледжвае толькі апавяшчэньне турэцкага боку пра меркаваны праход.

    Такім чынам, для выкананьня задачаў у перакдваньні вайсковай тэхнікі і жывой сілы ў Сірыю Расея выкарыстоўвае вялікія дэсантныя караблі – ВДК. Чарнаморскі флот РФ налічвае 7 ВДК у складзе 197-й брыгады дэсантных караблёў.

    Варта зазначыць, што ў Сэвастопалі таксама знаходзіцца захоплены расейцамі падчас акупаваньня Крыму ўкраінскі вялікі дэсантны карабель “Канстантын Альшанскі”, але на гэты момант РФ пакуль не наважылася задзейнічаць яго для дастаўкі грузаў у Сірыю.

    Як відаць з табліцы, з 7 ВДК адначасова можна было разьлічваць на 4-5 караблёў, таму для павялічэньня трафіку было вырашанае прыцягнуць ВДК зь іншых флётаў. Ніжэй прадстаўленыя табліцы з дадзенымі пра ВДК расейскіх флётаў.

    Паўночны флёт – 4 ВДК праэкту 775:

     Балтыйскі флёт – 4 ВДК праэкту 775:

    Ціхаакіянскі флёт – 3 ВДК праэкту 775 і 1 ВДК праэкту 1171:

    *Чырвоным колерам у табліцы адзначаныя караблі, якія НЯ ўдзельнічалі ў трафіку грузаў у Сірыю праз праліў Басфор.

    Два асноўныя кшталты вялікіх дэсантных караблёў праэктаў 775 і 1171:

    Узмацніць састарэлы расейскі флёт вялікімі дэсантнымі караблямі меўся праэкт 11711 (закладзены яшчэ ў 2004 годзе), але з-за кепскага фінансаваньня пакуль ніводзін карабель гэтага кшталту ня быў уведзены ва ўзбраеньне ў заплянаваны тэрмін.

    Расейскае вайсковае кіраўніцтва таксама плянавала ўзмацніць магутнасьць свайго флёту для перакідваньня ўзбраеньня і тэхнікі праз замову ў Францыі найноўшых унівэрсальных дэсантных караблёў кшталту “Містраль”, якія здольныя транспартаваць да 70 грузавікоў АЛЬБО 40 танкаў, а таксама 450 жаўнераў. Гэтыя караблі маюць вадазьмяшчэньне да 32000 тонаў – амаль на адзін парадак большае, чымся маюць ВДК сэрыі 775/1171 (усяго – 4400 тон). Аднак, анэксыя Крыма і накладзеныя санкцыі скасавалі гэтыя пляны. Цяпер перавозіць вайсковыя грузы ў Сірыю Расеі даводзіцца на старых караблях яшчэ савецкае пабудовы.

    Для аналізу трафіку расейскага вайсковага флёту праз праліў Басфор мы зьвярнуліся да турэцкага сайту Bosphorus Naval News. На сайце выкладзеныя няпоўныя дадзеныя, паводле ацэнкі аўтараў, ім атрымалася апрацаваць да 90-95% усіх праходаў вайсковых караблёў праз Басфор. Валантэры InformNapalm.org аб’ядналі дадзеныя за 2013-2015 гг., разьмеркавалі іх паводле флётаў, кшталту караблёў і часу праходжаньня і атрымалі наступную карціну.

    Усяго за 3 гады было зафіксаванае больш за 300 праходаў праліву Басфор расейскімі караблямі ў абодва бакі. У выправах праз Басфор удзельнічалі больш за 50 разнастайных караблёў усіх вайсковых флётаў РФ. Зь іх, як мінімум, 14 вялікіх дэсантных караблёў з 18, якія знаходзяцца ва ўзбраеньні ВМС РФ – 6 (Чарнаморскі флёт), 4 (Балтыйскі флёт), 3 (Паўночны флёт), 2 (Ціхаакіянскі флёт).

    Доля трафіку вялікіх дэсантных караблёў сярод усіх расейскіх караблёў, якія праходзілі Басфор склала больш за 70% (229 з 303 праходаў). На долю ВДК Чарнаморскага флёту прыпадае больш за палову ўсіх праходаў Басфора, больш за 20% на ВДК Балтыйскага флоту і каля 10% на ВДК Паўночнага флёту.

    Стандартны шлях расейскіх ВДК: Сэвастопаль (калі карабель з складу ЧФ РФ) – Наварасійск – Басфор – Дарданэлы – Латакія/Тартус.

    Асноўная пагрузка ажыцьцяўляецца ў Наварасійску. Для пагрузкі з Сэвастопалю неабходна спачатку прывезці груз у Крым, а гэта апошнім часам цяжка, таму караблям ЧФ РФ даводзіцца рабіць асобны крук Сэвастопаль – Наварасійск, што падаўжае сярэдні паход у Тартус на 1 дзень. Звычайны рэйс з Наварасійска ў адзін бок доўжыцца каля 4 содняў.

    Адзін паход у Сірыю зь вяртаньнем доўжыцца ў сярэднім ля 10 содняў – такія рэйсы можна адсачыць ў трафіку рухаў праз Басфор. Часта з Чорнага мора ВДК йдуць у парах, праходзяць пралівы, пасля чаго праз 8-13 дзён вяртаюцца назад у Чорнае мора.

    Рэйс Наварасійск-Тартус займае каля 4 дзён (1512 марскіх міляў/2433 км), некалькі дзён караблі разгружваюцца і потым йдуць назад (адлегласьць і час паходу разьлічваліся з дапамогаю сэрвісу SeaRates).

    InformNapalm_Syria_02_BY

    Як відаць з статыстычных дадзеных і інфаграфікі, марскі трафік узрастае кожнага году. Меркавана было больш за 30 рэйсаў у 2013 годзе, больш за 45 – у 2014. Да верасьня 2015 году ўжо быў дасягнуты ўзровень выправаў 2014 году.

    Вялікія дэсантныя караблі Балтыйскага і Паўночнага флёту ўвесь час ходзяць у ратацыю ў міжземнаморскую эскадру, але, па сутнасьці, курсуюць па маршруце Наварасійск-Тартус.

    Часьцей за іншыя з Басфора ў бок Міжземнага мора хадзіў ВДК “Калінінград” – 10 разоў толькі ў 2014 годзе, ВДК “Навачаркаск” (9 разоў ў 2014 годзе, 8 – у 2015). Тэхнічнае абслугоўваньне ў Тартусе арганізаванае на дзьвюх плавучых майстэрнях Чарнаморскага флоту – ПМ-56 і ПМ-138, якія зьмяняюць адна адную праз кожныя 6 месяцаў.

    Паводле дадзеных праэкту Bosphorus Naval News, за няпоўныя тры гады 2013-2015 гг. былі зьдзейсьненыя больш за сто выправаў расейскіх ВДК ў Сірыю.

    Дадзеныя пра перасоўваньне караблёў таксама лёгка адсочыць у адкрытых пабліках “УКантакце”, дзе жонкі і службоўцы абменьваюцца бягучымі каардынатамі караблёў. “Сірыйскае” пытаньне тамака зьяўляецца ўвесь час.

    Апроч гэтага, заходы ў Тартус асьвятляюцца як рэгіянальнай прэсай (Калінінград, Сэвастопаль, Наварасійск), гэтак і на сайтах “ИТАР-ТАСС”, “РИА Новости” (рас.) і іншых агенцыяў.

    Характэрным ёсьць тое, што на шляху ў Тартус караблі загружаныя цалкам – ватэрлініі ледзьве бачныя на фатаздымках. А вось на фатаздымках праходу праліву Басфор у бок Чорнага мора ватэрлініі бачныя амаль цалкам – караблі йдуць ужо бяз грузу.

    Пра намэнклятуру грузаў вядома няшмат, але пачынаючы зь лета 2015 году праз Басфор пачалі праходзіць расейскія ВДК з тэхнікай, якая стаіць ужо нават на палубе караблю. Гэтая тэхніка, якая знаходзіцца пад тэнтамі або схаваная пад маскавальнай сеткаю, была зафіксаваная ў фатаздымках шматлікіх інфармацыйных агенцыяў. Гэтак увесь сьвет даведаўся пра існаваньне ВДК “Мікалай Фільчанкаў”. Збольшага, гэта досыць рызыкоўны манэўр для ВДК, бо карабель йдзе ў адкрытым моры на далёкую дыстанцыю.

    БДК "Николай Фильченков" проходит пролив Босфор. Грузы на палубе скрыты маскировочной сетью. Фото: Yörük Işık

    БДК ВДК “Мікалай Фільчанкаў” праходзіць праліў Басфор. Грузы на палубе схаваныя маскавальнай сеткай. Фота: Yörük Işık

    БДК "Николай Фильченков" проходит пролив Босфор 10 сентября 2015. Грузы на палубе скрыты маскировочной сетью. Фото: Alper Böler

    ВДК “Мікалай Фільчанкаў” праходзіць праліў Басфор 10 верасьня 2015 году. Грузы на палубе схаваныя маскавальнай сеткай. Фота: Alper Böler

    І калі на ВДК праэкту 1171 яшчэ маецца мажлівасьць для зьмяшчэньня грузаў на палубе, то вельмі дзіўным ёсьць тое, што некаторыя кантэйнеры выстаўлялі на палубе ВДК праэкту 775, на якой, практычна, няма мейсца. Падобна на тое, што цягам апошніх дзён расейцы зазналі лагістычную паніку. Перакідваньне вайсковых грузаў у Сірыю ажыцьцяўляецца больш інтэнсыўна. Мабыць, войскам Башара Асада вельмі патрэбнае падмацаваньне.

    БДК «Николай Фильченков», проект 1171. Фото: turkishnavy.net

    ВДК “Мікалай Фільчанкаў”, праэкт 1171. Фота: turkishnavy.net

     

    БДК «Королёв», проекта 775, проходит Босфор 3 сентября 2015. Грузы размещены на палубе. Фото: turkishnavy.net

    ВДК “Каралёў”, праэкт 775, праходзіць Басфор 3 верасьня 2015 году. Грузы знаходзяцца на палубе. Фото: turkishnavy.net

    У выніку, на вачох усяго сьвету Расея практычна адкрыта пастаўляе зброю рэжыму Асада, дзякуючы якой ён працягвае свае баявыя дзеяньні. Апошнім часам гэтыя пастаўкі толькі павялічыліся. Як вынік, на Блізкім Усходзе мільёны ўцекачоў, сотні тысячаў забітых і агульная нестабільнасьць у нафтаздабыўным рэгіёне. Але сусьветная грамадзкасьць толькі цяпер, праз 4 гады вайны пачынае заўважаць хто падлівае “алей у вагонь” гэтае вайны.

    Нават нетаропкая эўрапейская бюракратыя пачынае дзейнічаць. І паступова Расеі перакрыюць магчымасьць для перакідваньня грузаў паветраным шляхам, таму неўзабаве выправы расейскіх вялікіх дэсантных караблёў праз праліў Басфор маюць стаць яшчэ больш частымі.

    Такім чынам, пакуль эканоміка Расеі адчувае цяжкі груз санкцыяў з-за акупацыі Крыма і пачатку вайны на Данбасе, кіраўніцтва РФ працягвае марнаваць мільярды рублёў на падтрымку рэжыму Башара Асада. Занурыўшыся ў адную вайну, Крэмль кідаецца ў полымя іншае. У выніку, “груз 200” з расейскімі вайсковымі адмыслоўцамі цяпер прыходзіць ня толькі з Данбаса, але і зь Сірыі.

    Дадатковыя матар’ялы і статыстычныя дадзеныя.

    Прыблізная колькасьць выправаў у Тартус:

    Колькасць задзейнічаных у выправах у Сірыю расейскіх ВДК паводле флётаў:

    Прыблізная колькасць выправаў у Сірыю паводле караблёў за год:

    Ацэньвальнае апісаньне выправаў з 01.2013 па 09.2015 гг. (крытэр – выхад з Чорнага мора і прыблізная дата вяртаньня напрацягу 4 тыдняў):

     Усе перасоўваньні расейскіх ВДК праз праліў Басфор за 01.2013-09.2015:

    (c) Матар’ял падрыхтаваў Anton Pavlushko адмыслова для InformNapalm.org. Падчас перадруку, поўнага або частковага выкарыстаньня матар’ялу спасылка на аўтара і наш рэсурс абавязковая.

     

    Пераклад Дзяніса Івашына

    Tags: infographics

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Вызначаныя экіпажы расейскіх лятакоў ПКС РФ у Сірыі. Інфаграфіка для трыбуналу

      2016-02-16 - 0 Comment
    • Пахавальны марш расейскіх генэралаў (Статыстыка й інфаграфіка)

      2016-01-17 - 0 Comment
    • Падрыхтоўка пляцдарму ПКС РФ на тэрыторыі Беларусі для мажлівага ўварваньня ва Украіну (OSINT-аналіз)

      2015-12-16 - 1 Comment

    4 Responses to “Вайна ў Сірыі: як ВМФ РФ дапамагае Башару Асаду (Інфаграфіка)”

    1. 2015-09-25

      Лятакі Су-30СМ, выяўленыя ў аэрапорце Латакіі, і сірыйскія маніпуляцыі РФ - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] Нагадаем, што каманда InformNapalm зрабіла беспрэцэдэнтнае вывучэньне, кампіляцыю і аналіз інфармацыі што да значнага павялічэньня актыўнасьці ВМФ РФ у перакідваньні вайсковых грузаў у Сірыю, якая пададзеная ў зводных дадзеных, табліцах і інфаграфіцы. […]

    2. 2015-10-21

      InformNapalm рэалізуе ўльтыматум вайсковаму кіраўніцтву РФ за абстрэл жыхароў Сірыі і Украіны - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] Раней, 15 верасьня, валянтэрская група InformNapalm зьдзейсьніла статыстычны аналіз вайсковых выправаў расейскіх вялікіх дэсантных караблёў у сірыйскі порт Тартус і выявіла значнае павялічэньне дынамікі перакідваньня сілаў і сродкаў у Сірыю за час з 2013 па верасень 2015 году. Статыстыка і інфаграфіка дадзеных даступныя ў спасылц…. […]

    3. 2015-11-03

      "Сірыйскі экспрэс" павялічвае абароты: расейскі паром-ролкер транспартуе вайсковы груз ў Тартус (ФОТА) - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] Нагадаем, што ўжо пяты год запар урадавыя войскі Сірыі досыць пасьпяхова зьдзяйсьняюць  баявыя дзеяньні адразу супроць некалькіх супраціўнікаў – сірыйскіх паўстанцаў, памяркоўных ісламістаў, сірыйскіх курдаў і Ісламскае Дзяржавы. Тэрыторыя, якую кантралюе Башар Асад,  кожнага году зьмяншаецца, але рэжыму ўдаецца захоўваць уладу – шмат у чым праз эканамічную і вайсковую дапамогу Расейскае Фэдэрацыі. 15 верасьня 2015 году міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm зьдзейсьніла параўнальны аналіз маштабаў павялічэньня трафіку вайсковых караблёў розных расейскіх флётаў у сірыйскі порт Тартус за час з 2013 па верасень 2015 году. Дадзеныя былі адлюстраваныя ў табліцах і інфаграфіцы. […]

    4. 2015-12-09

      Вайна ў Сірыі: Шлях да сухапутнай апэрацыі Расеі пракладзены праз мора. Інфаграфіка - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm ужо праводзілі аналіз перасоўваньняў расейскіх караблёў і выказалі здагадку, што расейцы рыхтуюць вайсковую […]

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    December 2023
    MTWTFSS
     123
    45678910
    11121314151617
    18192021222324
    25262728293031
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.