InformNapalm.org (Беларуская)

Сьведчаньні ўкраінскае «камандыроўкі» выведроты 28-й брыгады зь Екатэрынбурга

 

28-я мотастралковая брыгада з Екатэрынбурга раней ужо фігуравала ў матар’ялах валянтэрскае супольнасьці InformNapalm, але анлайн-архівы інтэрнэту захоўваюць дзясяткі іншых доказаў удзелу расейскіх вайскоўцаў, у прыватнасьці гэтага злучэньня, у вайне на Данбасе. У гэтым матар’яле пададзеныя сьведчаньні ўкраінскае «камандыроўкі» выведнікаў 28-й АМСБр.

Прадмова

Камічна і ў той жа час цынічна гучыць заява міністра замежных справаў Расеі Сяргея Лаўрова, паводле якой «РФ ​​фіксуе атрады турэцкіх збройных сілаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Сірыі». Заява міністра не падмацаваная  аніводным доказам, бо расейскі Генштаб ня ў стане падаваць факты, любыя ж спробы сфабрыкаваць нешта падобнае адразу выкрывае ягоную хлусню, глядзіце, напрыклад – «Сьледапыты» расейскага Генштаба падалі аўтабазу як перавалачны пункт ІД».

У той жа час маюцца сотні доказаў удзелу расейскіх войскаў у вайне на Данбасе. Большасьць гэтых фактаў выявілі і апублікавалі не афіцыйныя структуры, але разнастайныя валянтэрскія групы, якія займаюцца выведкай адкрытых крыніцаў (OSINT), у тым ліку і InformNapalm.

Нягледзячы на ​​тое, што яшчэ два гады таму такія фразы як “сілы ўварваньня”, “растоўская групоўка”, “растоўска-ўкраінская камандыроўка” і інш., некаторымі ўспрымаліся з насьмешкаю, то зараз яны ўжо сталіся звыклымі, бо лепш за ўсё адлюстроўваюць стан рэчаў, зьвязаных з апэратыўным становішчам.

На жаль, афіцыйныя структуры Украіны ўспрынялі нашую дзейнасюць не як дапамогу, але як працу канкурэнтаў, не паспрабаваўшы арганізаваць з намі шчыльнае ўзаемадзеяньне, якое адпавядае агульным інтарэсам. Шмат у чым інфармацыя валянтэраў была больш важнай, апэратыўнай і больш пераканаўчай за няпэўныя і нічым не падмацаваныя агульныя фразы і заявы «прафэсыяналаў». Шматлікія нашыя публікацыі сталіся нагодай для гістэрыі ў вышэйшых палітычных і вайсковых колах Расеі, прымушаючы ворага шукаць выйсьце зь няёмкае сытуацыі. А «лаўры» славы, вядома ж, прыпісвалі сабе кабінэтныя “напалеоны”, разнастайныя дарадцы і іншыя чынушы.

Гэта ж датычыцца і прадстаўнікоў Захада. Нам дакладна вядома, што праз адсутнасьць уласных дадзеных інфармацыя InformNapalm неаднойчы была скарыстаная ў дакладах і справаздачах разнастайных структураў, але ніводная зь іх не наважылася арганізаваць супрацу з намі. На нашую думку, тут маем справу з гардыняю: «гігантам» сорамна прызнаць, што нейкія аматары-валянтэры іх абыйшлі. Цяпер жа яны тэрмінова наганяюць тое, што недагледзелі, імкнуцца пераняць і нават скапіяваць нашую мэтодыку.

Гісторыя нашых публікацыяў сьведчыць шмат пра што. Мы не змагаліся за лідэрства – мы моўчкі рабілі тое, што лічылі патрэбным.

Па сутнасьці

Нягледзячы на ​​ўсе спробы расейскіх спэцслужбаў і вайскоўцаў зачысьціць Сеціва ад выкрывальных фактаў, інтэрнэт-прастора захоўвае шматлікія сьведчаньні злачынстваў расейскай арміі на Данбасе. У большасьці выпадкаў, крыніцамі «зьліву» ёсьць непасрэдныя ўдзельнікі падзеяў – расейскія вайскоўцы, аматары выхваленьня.

У сацсеціве «VK» быў выяўлены шэраг профіляў вайскоўцаў роты вайсковай выведкі выведвальнага батальёну 28-й асобнай мотастралковай брыгады (в/ч 61423, мейсца сталай дысьлякацыі: Екатэрынбург, Цэнтральная вайсковая акруга). «Растоўска-ўкраінская камандыроўка» выведнікаў зь Екатэрынбурга ахоплівае прамежак часу з восені 2014 году – па вясну 2015 году. Геаграфія: базавыя лягеры растоўскае групоўкі з наступнымі рэйдамі на Данбас.

Ня менш змястоўныя і альбомы іншых «ветэранаў Данбаса»  – екатэрынбуржскіх выведнікаў:

Резюме

Рэзюмэ

Сьпіс можна было б працягнуць і далей, але дамо гэтую магчымасьць тым, у чые прафэсыйныя абавязкі ўваходзіць збор і публікацыя доказаў.

Нагадваем, што гэта ня першы «зьліў» інфармацыі 28-й брыгады на Данбасе – ранейшыя публікацыі глядзіце праз актыўныю спасылку в/ч 61423.

Азнаёміцца ​​з факталягічнай доказавай базай дадзеных расьледаваньняў InformNapalm што да ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Украіне больш чымся 60 вайсковых падразьдзяленьняў ЗС РФ можна праз спасылку http://bit.ly/RussianPresence.

Матар’ял падрыхтаваны да публікацыі на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm.

Аўтар матар’ялу Іраклі Камахідзэ.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Мы заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём. Разам пераможам!

Exit mobile version