• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    “Сьледапыты” расейскага генштаба падалі аўтабазу як перавалачны пункт ІД

    on 2015-12-04 | 1 Comment | Актуальна | Грамадзтва | Навіны | Падзеі | Сірыя
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • pl
    • en
    • bg

    Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm ў чарговы раз выявіла хлусьню Міністэрства Абароны Расеі. 2 сьнежня 2015 году Генштаб РФ падаў “доказы пакупкі Турэччынай нафты ў ІД”, падмацаваўшы ўсё гэта візуальнымі “сьведчаньнямі”. На брыфінгу Міністэрства абароны новы начальнік Галоўнага апэратыўнага ўпраўленьня Генэральнага штаба Сяргей Рудзкі распавёў пра пакупку нафты Турэччынай у ІД (ДАІШ) і падаў фота- і відэадоказы.

    Прадстаўнікі расейскага Генштаба, збольшага, апэлявалі спадарожнікавым фатаздымкам з мейсца стаянкі кантрабандных нафтапрадуктаў, датаваным 14.11.2015 г., дзе, паводле іхнага запэўніваньня, зафіксаваныя больш за 3000 бэнзавозаў і фураў, нібыта прызначаных для перавозкі ў Турэччыну.

    1334420249

    Аналітык каманды InformNapalm з дапамогаю GoogleEarth адшукаў дадзенае мейсца і зрабіў скрыншот мясцовасьці з архіву здымкаў GoogleEarth за 15.12.2004 г. (Заўвага: празь інструмэнт “гісторыя здымкаў” дадзенае мейсца адлюстроўванае размытым, але калі наблізіць яго і падвесьці паказьнік мышкі / націснуць на кнопку “Захаваць малюнак”, то GoogleEarth пазначае дату 15.12.2004 г.). Каардынаты мясцовасьці – 37.1753294, 42.556057. Назоў на турэцкай – TİCARİ ARAÇ PARK YERİ (Sıra Bekleme). Мяркуючы паводле спадарожнікавых здымкаў Google і “лёгіцы” Генэральнага Штаба ЗС РФ, можна зрабіць выснову, што прэзыдэнт Турцыі Эрдаган гандлюе нафтай з ІД пачынаючы з 2004 году, хаця ІД (крыху раней «Ісламская дзяржава Ірака і Леванта») існуе толькі з 2013 году. 11 гадоў таму там таксама была стаянка транспарту, і колькасьць машынаў на ёй ня менш, чымся на фатаздымку ад Гэнштаба РФ. Таксама можна заўважыць зьмены інфраструктуры гэтага мейсца за 11 гадоў.

    123

     

    Selection_036

    На жаль, больш старыя фатаздымкі адсутнічаюць у GoogleMaps, інакш мы маглі б даведацца і невядомую ранейшую гісторыю “Ісламскае Дзяржавы”.

    Таксама падаем цытату з фэйсбук-запісу нашага калегі з “Інфармацыйнага Супраціва” – экспэрта ЦВПД у пытаньнях інфармацыйнае бясьпекі Вячаслава Гусарава з справядлівымі заўвагамі: “Зь якога часу міністэрства абароны Расеі валодае паўнамоцтвамі пошуку доказаў “нелегальных паставак нафты ў Турэччыну”? Хіба гэта іхныя функцыі? Ці вызначаць, якую інфармацыю трэба распаўсюджваць? Сытуацыя нагадвае часы вайсковае дыктатуры”.

    Capture

    У выніку ўсяго вышэйпададзенага, можна зрабіць выснову, што супольная спэцапэрацыя міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm, Google, ІС і Дзярждэпартамэнта ЗША прайшла пасьпяхова. Расейскі Генштаб зноў злоўлены на хлусьні. У зьвязку з гэтым хочам нагадаць заяву расейскага ГШ з сьнежня 2014 году, у якім начальнік Генштаба Герасімаў, намякаючы на ​​выкрывальніцкія публікацыі InformNapalm і іншых OSINT-камандаў, зазначыў, што доказам прысутнасьці войскаў Расеі ва Украіне служаць “прымітыўныя падробкі”. Дык хто ж з нас брахун, таварыш Герасімаў?


     Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Міхаіл Кузьняцоў

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

     Актыўны распаўсюд у сацсетках вітаецца!

    Tags: ІДрасейская агрэсыяСірыяТурэччына

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Агляд для Пуціна: ліквідацыя 183 супрацоўнікаў вайсковай выведкі РФ з «ПВК Ваґнэра»

      2020-10-07 - 0 Comment
    • Расея перакідвае лятакі МіГ-29, Су-35 і Су-24 у Лібію

      2020-05-27 - 0 Comment
    • Войскі Лібіі захапілі расейскі ЗРГК «Панцыр-С1»

      2020-05-19 - 0 Comment

    One Response to ““Сьледапыты” расейскага генштаба падалі аўтабазу як перавалачны пункт ІД”

    1. 2015-12-06

      Выкрытая чарговая хлусьня і дэзынфармацыя Генштаба ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] Нагадваем, што наконадні мы выкрылі і іншую хлусьню ГШ РФ, у якой расейскія вайскоўцы выкарыстоўвалі старыя спадарожнікавыя фатаздымкі Google, падаючы іх за сьвежыя – ““Сьледапыты” расейскага генштаба падалі аўтабаз…. […]

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.