InformNapalm.org (Беларуская)

Тэрарысты стралялі па пункту пропуску, калі там адбывалася афармленне грамадзян

Сёння ў 10.50 тэрарысты адкрылі вагонь па пункту пропуску «Чырвоная Талаўка», што на Луганшчыне. Імі было здзейснена некалькі выстралаў з гранатамётаў. Па папярэдняй інфармацыі, у выніку абстрэлу, які вёўся з лініі мяжы, 2 пагранічнікаў паранены. Акрамя таго выстралы патрапілі і пашкодзілі адміністратыўны будынак пункта пропуску і наглядальную вежу.

Варта заўважыць, што менавіта ў дадзеным пункце пропуску ажыццяўлялася афармленне грамадзян. Не думаючы аб бяспецы цывільнага насельніцтва, тэрарысты цынічна адкрываюць агонь на паразу і абстрэльваюць пункты пропуску на ўкраінска-расійскай мяжы.

Пераклад Кацярыны Катэнка

Exit mobile version