InformNapalm.org (Беларуская)

TOP-10 доказаў удзелу РФ у вайне на Данбасе (інфаграфіка)

Танк Т-72Б3

3 верасьня 2014 году на тэрыторыі Луганскае вобласьці мясцовыя жыхары зафіксавалі калёну вайсковае тэхнікі, якая складалася з 25 адзінак. У калёне былі: адзін БТР-80, два танкі Т-72Б3, тры ЗРК “Страла-10” на базе гусенічнага транспартэру МТ-ЛБ.

Расейскі інфармацыйны партал “ANNA NEWS” у сваім відэарэпартажы з 22 верасьня 2014 году падае зьнішчаныя пад Старабешавам (Данецкая вобласьць) расейскія танкі Т-72БЗ за ўкраінскія.
2 сьнежня 2014 году праз Луганск прайшла калёна бранетэхнікі (да 20 адзінак). У калёне былі зафіксаваныя 6 танкаў, у тым ліку расейскія Т-72Б3.

КамАЗ-43269 “Выстрел” (рас.) і “Дазор” (БПМ-97)

На відэа чарговых “вышкалаў баявікоў” у Луганску з 30.12.2014 г., якое апублікаваў прапагандысцкі канал ЛНР/ДНР “News Front”, а затым і расейскі тэлеканал “Вести” (рас.), зафіксаваныя каля 10 машынаў гэтага тыпу.

Шматмэтавы модульны бранеаўтамабіль ГАЗ-3937 “Воднік”

РСЗВ 9К58 “Сьмерч”

Зэнітна-ракетны комплекс “Бук-М”

Зэнітна-ракетны комплекс (9К332) “Тор-М2”

САУ 2С7 “Піон” / САУ 2С7М “Малка”

2Б26 РСЗВ “Град” на базе КамАЗ-5350

Цяжкая вагнямётная сыстэма залпавага вагню ТОС-1 “Бураціна”

Станцыя наземнай артылерыйскай выведкі “Леапард” і РЛС “Рысь-1”

Гэта, вядома, ня ўся інфармацыя, бо ўвесь час адбываецца фіксаваньне ўсё новых адзінак узбраеньня ЗС РФ, якія перакідваюцца ў зону канфлікту, але гэта дастакова відавочныя факты прысутнасьці расейскай вайсковай тэхнікі на Данбасе.

Вэрсыя інфаграфікі ад Яраслава:

Паводле матар’ялаў InformNapalm.org.

(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на наш праэкт абавязковая.

Пераклад Дзяніса Івашына

Exit mobile version