InformNapalm.org (Беларуская)

Цёмны бок Тэльманава, даведнік для АБСЭ

 

У справаздачы з 17 студзеня 2016 году назіральнікі спэцыяльнай маніторынгавай місыі АБСЭ зафіксавалі, што баявікі так званай «ДНР» занялі частку будынку больніцы ў мястэчку Тэльманава.

«У кантраляваным так званым «ДНР» Тэльманаве (50 км на паўночны ўсход ад Марыюпалю), назіральнікі 16 студзеня ўбачылі, што частка будынку больніцы была занятая ўзброенымі чальцамі «ДНР». Вакол уваходу ў будынак і на вокнах былі разьмешчаныя мяхі зь пяском і скрыні з боепрыпасамі», – вядзецца ў справаздачы. Назіральнікі місыі таксама зазначаюць, што такім чынам ўмацаваны яшчэ адзін будынак у населеным пункце.

На падставе гэтых дадзеных валянтэры міжнароднае арганізацыі InformNapalm зьдзейсьнілі дадатковую выведку з выкарыстаньнем адкрытых крыніцаў інфармацыі што да населенага пункту Тэльманава і ягоных ваколіцаў. Мы выявілі скопішча 122-мм гаўбіцаў Д-30А і вайсковых грузавых аўтамабіляў баявікоў з так званае “1-ай АМСБр ЗС ДНР” на паўночна-ўсходнім ускрайку пасёлку за два кілямэтры ад будынку больніцы, якую баявікі зрабілі сваім пунктам дысьлякацыі.

Мапа разьмежаваньня бакоў ад liveuamap.com

Характэрна, што знаходжаньне ў гэтым населеным пункце гарматаў з калібрам больш за 100-мм, зьяўляецца парушэньнем менскіх дамоўленасьцяў. Гарматы такога тыпу маюць быць адведзеныя на адлегласьць больш за 25 кілямэтраў. Удакладнім, што ад Тэльманава да лініі разьмежаваньня на заходнім напрамку меней за 12 кілямэтраў.

Базысам для нашага расьледаваньня сталася старонка сацыяльнага профілю нейкага Максіма Тора (прозьвішча несапраўднае):

І ягоны фотаальбом з назовам «1 славянская» (поўны назоў гэтага НЗФ – “1-я асобная славянская мотастралковая брыгада, в/ч 08801). Фатаздымкі выкладзеныя 29 студзеня 2016 году і ёсьць актуальнымі праз тое, што зафіксаваныя ў фатаздымках баявікі маюць зімовую форму. Падчас аналізу атрымалася выявіць наступную інфармацыю:

Ніжэй пададзеныя некаторыя скрыншоты з фотаальбому Максіма, якія выкарыстоўваліся для аналізу:

Далей пададзеныя скрыншоты, якія дазволілі вызначыць мейсцазнаходжаньне скопішча артылерыйскае тэхнікі.

Informnapalm чарговага разу зьвяртаецца да маніторынгавае місыі АБСЭ з просьбаю зьвярнуць увагу на гэтую інфармацыю і праверыць факт наяўнасьці «адведзенага» ўзбраення ў спэцыяльных мейсцах захоўваньня на такой адлегласьці ад лініі разьмежаваньня, якое парушае ўмовы менскіх дамоўленасьцяў.

Архівы старонкі і фатаздымкаў у сацсеціве:

http://archive.is/Rn1mj
http://archive.is/HHlbI
http://archive.is/g9Pzi
http://archive.is/TBPbk
http://archive.is/JU80J
http://archive.is/mm8CL
http://archive.is/gQ6uW
http://archive.is/shzvU

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледавання міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Exit mobile version