InformNapalm.org (Беларуская)

Ульянаўскія дэсантнікі з 31-й брыгады ў складзе НЗФ “Патрыёт”

У выніку чарговага OSINT-расьледаваньня міжнародная валянтэрская група InformNapalm, падае  новыя факты ўдзелу падразьдзяленьняў Збройных сілаў Расеі ў баявых дзеяньнях на Данбасе (з найбуйнейшай базай дадзеных расьледаваньняў можна азнаёміцца ​​ў табліцы ў спасылцы). У пададзеным матар’яле сабраная інфармацыя што да “украінскіх камандыровак” расейскіх вайсковых злачынцаў – вайскоўцаў 31-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады (в/ч 73612, мейсца дысьлякацыі – Ульянаўск) паветрана-дэсантных войскаў ЗС РФ, якія раней не былі зафіксаваныя.

  1. Вася Зайцаў, сапраўднае імя Павал Антонаў (другі профіль часова недаступны) – 1987 г.н. У выніку вывучэньня інфармацыі профіляў у сацсеціве “VK” (асабістыя дадзеныя, фота, відэа, кантакты, камэнтары, статусы і інш.), атрымалася вызначыць наступнае:

У данбаскім фотаальбоме расейскага вайсковага злачынца П.Антонава шмат фатаздымкаў, якія дэманструюць ягонае новае жыцьцё і тое, як ён прынес з сабою ва Украіну свой “рускі сьвет”, яны былі выкладзеныя ў лютым-лістападзе 2015 году. Найбольш шакуючым ёсьць фота забойцаў (Увага! Толькі для паўнагадовых), якія пазуюць на тле разадранага цела ўкраінскага жаўнера, выкладзенага 18 верасьня 2015 году, таксама ня менш шакуючымі зяўляюцца і цынічныя камэнтары да гэтага фатаздымку:

Заўвага: Гэтае ж фота фігуравала і раней, яшчэ ўлетку 2014 году. Тады быў пазначаны нейкі Дзьмітры Грыцюк – расейскі вайсковец-дэсантнік з Санкт-Пецярбурга, якога Расея выправіла ваяваць на Данбас, і які глуміўся над целамі ўкраінскіх жаўнераў, забітых у Шахтарску. Цалкам мажліва, П.Антонаў вырашыў зрабіць з дапамогаю гэтага фатаздымка самарэкляму ў  асяродзьдзі такіх жа, як ён, падаючы фатаздымак, як фота зь ягоным удзелам.

Камэнтары да фатаздымку пакідаем у арыгінале на расейскай мове:

Аляксандар Шацілаў Полный п****ц !!! (4 кастр а 11:01)

Вася Зайцаў мде! (29 кастр а 23:11)

Вячаслаў Карпунькін Вася, это кто? (учора а 16:59 Васе)

Вася Зайцаў Вячаслаў, укроп вчера 17:00 Вячаславу)

Вячаслаў Карпунькін Вася, з***ись,а че один? (учора а 17:00 Васе)

Вася Зайцаў Вячаслаў, остальные такие же (учора а 17:00 Вячаславу)

Вячаслаў Карпунькін Вася, а зачем с ними фотолись? (учора а 17:01 Васе)

 

У данбаскую сэрыю фатаздымкаў патрапіла фота, выкладзенае 4 чэрвеня 2015 году, зробленае ў т.зв. кубрыку (жылым памяшканьні кантрактнікаў) вайсковай часткі. Не падобна на тое, што гэта было зроблена выпадкова і фота было выкладзенае ў гэты альбом праз памылку. На фатаздымку П.Антонаў мае выгляд больш дарослы і мужны, чымся на ранейшых фатаздымках. Магчыма, фота з часу  ратацыі і летняга адпачынку ва Ульянаўску і Самары.

Асобна варта вылучыць сэрыю памятных фатаздымкаў забітых на Данбасе “братоў у зброі”. Сярод іх і нядаўна выкладзены фатаздымак памятнае шыльды нейкага Фёдара Муштранава, зьнішчанага ў лютым 2015 году і фатаздымкі ліквідаваных бандытаў з пазыўнымі Ашан(чэрвень 2015) і “Шахтар“. А таксама некалькі фота з пахаваньня ў Санкт-Пецярбургу “з баявымі ўшанаваньнямі”.

У відэаальбоме П.Антонава ёсьць некалькі відэа, у тым ліку з часу данбаскае камандыроўкі. Дзеля захаваньня відэасьведчаньняў мы спампавалі і выклалі іх на нашым партале:

Сярод фатаздымкаў 2014 году шмат фота, якія сьведчаць пра тое, што П.Антонаў зьяўляецца кадравым вайскоўцам ЗС РФ. Гэта таксама фатаздымкі, зробленыя  пад Наварасійскам і з горнага палігону “Дар’ял” у Паўночнай Асэтыі, дзе расейскія кадравыя баявікі праходзяць вышкалы перад адпраўкай на Данбас.

Фатаздымкі, зробленыя да камандыроўкі, у тым ліку асабістыя, а таксама з службы ў ПДВ і спэцназе ГРУ (пра гэта сьведчыць скрыншот пысы фігуранта Антонава зь відэа зь ягонай старонкі, якое мае назоў “3 АБрСпН).

Відэа зь мінулага, да-данбаскага жыцьця П.Антонава – тэрміновая служба ў войску і крыху ў 3-й брыгадзе СпН ГРУ:

Багата цікавага атрымалася знайсьці і на старонцы жонкі П.Антонава – Крыстыны Антонавай. У тым ліку камэнтары пад фатаздымкамі, напрыклад (пакідаем у арыгінале на расейскай мове):

Vyacheslav Efim Обыграюся в контру, потом давай с дуру укропа шинковать (5 сак а 20:29)

 Крыстына Антонава Так и есть)))) (5 сак а 21:01 Vyacheslav)

  1. Сямён Сямёнаў, другі фігурант гэтага расьледаваньня і таварыш у службе П.Антонава. Сапраўднае імя Віктар Сямёнаў, што пацьверджвае запіс на сьцяне ў групе 31-й дэсантна-штурмавой брыгады ПДВ (рэкруцтва I-XI з 4 верасьня 2013 года), у якім зазначанае:

“Цёплыя словы ў дачыненьні да сябе ў гэты дзень прымае Віктар Сямёнаў vk.com/id164707698. Жадаем моцнага здароўя, быць заўжды вясёлым, абмінаць пасьпяхова любыя перашкоды на жыцьцёвым шляху. З 23-х годзьдзем Віктар, ура!”.

У выніку вывучэньня інфармацыі з профілю ў сацсеціве “VK”, атрымалася вызначыць наступнае:

Фігуранты П.Антонаў і В.Сямёнаў маюць шмат супольных фатаздымкаў з Данбаса. У альбоме Сямёнава ёсьць сэрыя фатаздымкаў з Данецка, зробленых падчас сьвяткаваньня “дня ПДВ” (2 жніўня) у скверы на тле помніку заснавальніка гэтага роду войскаў Маргелаву, а таксама сэрыя фота з вайсковай часткі ва Ульянаўску, які зробленыя, верагодна, паміж камандыроўкамі на Данбас і, вядома ж, шэраг камэнтароў да гэтых фота.

  

 

Нагадваем, што паводле назіраньняў групы InformNapalm, з пачатку 2015 году, расейскае вайсковае камандаваньне перайшло да новай тактыкі выкарыстаньня сваіх вайскоўцаў на Данбасе. Падчас дзеяньня Менскіх дамоўленасьцяў расейцы адмовіліся ад выкарыстаньня  звычайных тактычных групаў (БТГр/РТГр), бо буйныя баявыя адзінкі з штатнага складу ЗС РФ на Данбасе ня могуць заставацца незафіксаванымі, тым болей, што сфармаваныя два вайсковыя корпусы, якія аб’ядноўваюць расейска-тэрарыстычныя войскі ў НЗФ новага кшталту. Зараз расейскіх вайскоўцаў-кантрактнікаў з розных вайсковых злучэньняў паадзінкава альбо дробнымі групамі (ня больш за аддзяленьне) адкамандыроўваюць да пэўнага падразьдзяленьня “наваросіі” у якасьці інструктараў або адмыслоўцаў, уся факталягічная база што да гэтага маецца ў нашых расьледаваньнях. Сярод такіх адкамандыраваных зафіксаваныя вайскоўцы наступных вайсковых частак: 291-я артбрыгада (в/ч 64670, станіца Тройцкая, Інгушэтыя), 7-я вайсковая база (в/ч 09332, г. Гудаута, акупаваная Абхазыя, Грузыя), 8-я АМСБр горная (в/ч 16544, Чачэнія, с.Барзой), 23-я АМСБр (в/ч 65349, Самара), 19-я АМСБр (в/ч 20634, Паўночная Асэтыя, г. Уладзікаўказ), 74-я АМСБр (в/ч 21005, Юрга, Кемераўская вобласьць), таксама і 31-я АДШБр.

Міжнародная валянтэрская група InformNapalm вітае любую дадатковую інфармацыю пра расейскіх вайсковых злачынцаў і іхных памагатых. Інфармацыю пра іх можна пакідаць у камэнтарах або дасылаць на нашую электронную адрэсу.

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледавання міжнароднае валянтэрскае групы InformNapalm, пры садзейнічаньні Цэнтра “Міратворац”.

Аўтар матар’ялу Іраклі Камахідзэ

 Пераклаў на беларускую мову – Дзяніс Івашын

(с) Інфармацыя падрыхтавана адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Exit mobile version