• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Ульянаўскія дэсантнікі з 31-й брыгады ў складзе НЗФ “Патрыёт”

    on 2015-11-10 | 1 Comment | Грамадзтва | Навіны | Падзеі | Факты ўварваньня Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • ua
    • en
    • bg

    У выніку чарговага OSINT-расьледаваньня міжнародная валянтэрская група InformNapalm, падае  новыя факты ўдзелу падразьдзяленьняў Збройных сілаў Расеі ў баявых дзеяньнях на Данбасе (з найбуйнейшай базай дадзеных расьледаваньняў можна азнаёміцца ​​ў табліцы ў спасылцы). У пададзеным матар’яле сабраная інфармацыя што да “украінскіх камандыровак” расейскіх вайсковых злачынцаў – вайскоўцаў 31-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады (в/ч 73612, мейсца дысьлякацыі – Ульянаўск) паветрана-дэсантных войскаў ЗС РФ, якія раней не былі зафіксаваныя.

    1. Вася Зайцаў, сапраўднае імя Павал Антонаў (другі профіль часова недаступны) – 1987 г.н. У выніку вывучэньня інфармацыі профіляў у сацсеціве “VK” (асабістыя дадзеныя, фота, відэа, кантакты, камэнтары, статусы і інш.), атрымалася вызначыць наступнае:
    • Службовы сьпіс – тэрміновую службу праходзіў у 98-й паветрана-дэсантнай дывізыі ПДВ, у тым ліку ў омскім 242-м навучальным цэнтры падрыхтоўкі малодшых адмыслоўцаў ПДВ у 2012 годзе; пасьля служыў паводле кантракту – у 2013 годзе ў 3-й брыгадзе спэцыяльнага прызначэньня ГРУ (Тальяці), у 2014 годзе быў пераведзены ва Ульянаўскую 31-ю дэсантна-штурмавую брыгаду ПДВ. У НЗФ “наваросіі” прыкамандыраваны напачатку 2015 году, служыць у т.зв. падразьдзяленьні спэцыяльнага прызначэньня “Патрыёт”, якое ўкамплектаванае ў тым ліку прыкамандыраванымі расейскімі дэсантнікамі з 31-й ДШБр і іншых злучэньняў ПДВ РФ. Баявую падрыхтоўку перад камандыроўкай праходзіў у 2014 годзе на Паўночным Каўказе – на базе 54-га Цэнтра падрыхтоўкі выведвальных падразьдзяленьняў на горным палігоне “Дар’ял” у Паўночнай Асэтыі пад Наварасійскам на палігонах 7-й паветрана-дэсантнай дывізыі.
    • Сямейны стан – жанаты, жонка Крыстына Антонава, пражывае ў г.Самары. Мае сына ад першага шлюбу – Мікіта Антонаў (https://archive.is/x1WLG, https://archive.is/5CxMW), былая жонка Юлія Кальцова (https://archive.is/ezh1c, https://archive.is/MY7n5), пражывае таксама ў горадзе Самары, у фотаальбоме можна знайсьці фатаздымкі з Паўлам Антонавым за 2010-2012 гады. Брат – Андрэй Антонаў, мейсца жыхарства пазначанае, як Санкт-Пецярбург.
    • profile p nt u jeni

    У данбаскім фотаальбоме расейскага вайсковага злачынца П.Антонава шмат фатаздымкаў, якія дэманструюць ягонае новае жыцьцё і тое, як ён прынес з сабою ва Украіну свой “рускі сьвет”, яны былі выкладзеныя ў лютым-лістападзе 2015 году. Найбольш шакуючым ёсьць фота забойцаў (Увага! Толькі для паўнагадовых), якія пазуюць на тле разадранага цела ўкраінскага жаўнера, выкладзенага 18 верасьня 2015 году, таксама ня менш шакуючымі зяўляюцца і цынічныя камэнтары да гэтага фатаздымку:

    Заўвага: Гэтае ж фота фігуравала і раней, яшчэ ўлетку 2014 году. Тады быў пазначаны нейкі Дзьмітры Грыцюк – расейскі вайсковец-дэсантнік з Санкт-Пецярбурга, якога Расея выправіла ваяваць на Данбас, і які глуміўся над целамі ўкраінскіх жаўнераў, забітых у Шахтарску. Цалкам мажліва, П.Антонаў вырашыў зрабіць з дапамогаю гэтага фатаздымка самарэкляму ў  асяродзьдзі такіх жа, як ён, падаючы фатаздымак, як фота зь ягоным удзелам.

    Камэнтары да фатаздымку пакідаем у арыгінале на расейскай мове:

    Аляксандар Шацілаў Полный п****ц !!! (4 кастр а 11:01)

    Вася Зайцаў мде! (29 кастр а 23:11)

    Вячаслаў Карпунькін Вася, это кто? (учора а 16:59 Васе)

    Вася Зайцаў Вячаслаў, укроп вчера (а 17:00 Вячаславу)

    Вячаслаў Карпунькін Вася, з***ись,а че один? (учора а 17:00 Васе)

    Вася Зайцаў Вячаслаў, остальные такие же (учора а 17:00 Вячаславу)

    Вячаслаў Карпунькін Вася, а зачем с ними фотолись? (учора а 17:01 Васе)

    ubit voin 1 ubit voin 2

    1-26-67 s bratishkoi5 - 67 s bratishkoi43 - 677 s bratishkoi22-26-214-216-217-219272831326473768895101108

    79

    У данбаскую сэрыю фатаздымкаў патрапіла фота, выкладзенае 4 чэрвеня 2015 году, зробленае ў т.зв. кубрыку (жылым памяшканьні кантрактнікаў) вайсковай часткі. Не падобна на тое, што гэта было зроблена выпадкова і фота было выкладзенае ў гэты альбом праз памылку. На фатаздымку П.Антонаў мае выгляд больш дарослы і мужны, чымся на ранейшых фатаздымках. Магчыма, фота з часу  ратацыі і летняга адпачынку ва Ульянаўску і Самары.

    v kubrike

    Асобна варта вылучыць сэрыю памятных фатаздымкаў забітых на Данбасе “братоў у зброі”. Сярод іх і нядаўна выкладзены фатаздымак памятнае шыльды нейкага Фёдара Муштранава, зьнішчанага ў лютым 2015 году і фатаздымкі ліквідаваных бандытаў з пазыўнымі “Ашан” (чэрвень 2015) і “Шахтар“. А таксама некалькі фота з пахаваньня ў Санкт-Пецярбургу “з баявымі ўшанаваньнямі”.

    12-22021

    98 99

    У відэаальбоме П.Антонава ёсьць некалькі відэа, у тым ліку з часу данбаскае камандыроўкі. Дзеля захаваньня відэасьведчаньняў мы спампавалі і выклалі іх на нашым партале:

    • Дэсантнік з 31-й АДШБр Павал Антонаў (Вася Зайцаў) на Данбасе ў складзе НЗФ “Патрыёт”

    • Дэсантнік 31-й АДШБр Павал Антонаў (Вася Зайцаў) на Данбасе ў складзе НЗФ “Патрыёт”

    Сярод фатаздымкаў 2014 году шмат фота, якія сьведчаць пра тое, што П.Антонаў зьяўляецца кадравым вайскоўцам ЗС РФ. Гэта таксама фатаздымкі, зробленыя  пад Наварасійскам і з горнага палігону “Дар’ял” у Паўночнай Асэтыі, дзе расейскія кадравыя баявікі праходзяць вышкалы перад адпраўкай на Данбас.

    117160162darial---164

    Фатаздымкі, зробленыя да камандыроўкі, у тым ліку асабістыя, а таксама з службы ў ПДВ і спэцназе ГРУ (пра гэта сьведчыць скрыншот пысы фігуранта Антонава зь відэа зь ягонай старонкі, якое мае назоў “3 АБрСпН“).

    137214

    s video229

    306508

    Відэа зь мінулага, да-данбаскага жыцьця П.Антонава – тэрміновая служба ў войску і крыху ў 3-й брыгадзе СпН ГРУ:

    • Настальгія дэсантніка 31-й АДШБр Паўла Антонава (Васі Зайцава) што да тэрміновай службы

    • Служба Паўла Антонава (Васі Зайцава) у 3 АБрСпН ГРУ, 2013 г.

    Багата цікавага атрымалася знайсьці і на старонцы жонкі П.Антонава – Крыстыны Антонавай. У тым ліку камэнтары пад фатаздымкамі, напрыклад (пакідаем у арыгінале на расейскай мове):

    Vyacheslav Efim Обыграюся в контру, потом давай с дуру укропа шинковать (5 сак а 20:29)

     Крыстына Антонава Так и есть)))) (5 сак а 21:01 Vyacheslav)

    94

    5959 - 2

    1. Сямён Сямёнаў, другі фігурант гэтага расьледаваньня і таварыш у службе П.Антонава. Сапраўднае імя Віктар Сямёнаў, што пацьверджвае запіс на сьцяне ў групе 31-й дэсантна-штурмавой брыгады ПДВ (рэкруцтва I-XI з 4 верасьня 2013 года), у якім зазначанае:

    “Цёплыя словы ў дачыненьні да сябе ў гэты дзень прымае Віктар Сямёнаў vk.com/id164707698. Жадаем моцнага здароўя, быць заўжды вясёлым, абмінаць пасьпяхова любыя перашкоды на жыцьцёвым шляху. З 23-х годзьдзем Віктар, ура!”.

    У выніку вывучэньня інфармацыі з профілю ў сацсеціве “VK”, атрымалася вызначыць наступнае:

    • Службовы сьпіс – тэрміновую службу праходзіў у 31-й дэсантна-штурмавой брыгадзе ПДВ у 2012 годзе; з 2013 году служыць паводле кантракту ў той жа 31-й АДШБр ва Ульянаўску. “Вэтэран” апэрацыі ў захопе Крыма ў 2014 годзе. У НЗФ “наваросіі” прыкамандыраваны ў лютым 2015 году, як і П.Антонаў, служчыць у тым жа т.зв. падразьдзяленьні спэцыяльнага прызначэньня “Патрыёт”.

    Фігуранты П.Антонаў і В.Сямёнаў маюць шмат супольных фатаздымкаў з Данбаса. У альбоме Сямёнава ёсьць сэрыя фатаздымкаў з Данецка, зробленых падчас сьвяткаваньня “дня ПДВ” (2 жніўня) у скверы на тле помніку заснавальніка гэтага роду войскаў Маргелаву, а таксама сэрыя фота з вайсковай часткі ва Ульянаўску, які зробленыя, верагодна, паміж камандыроўкамі на Данбас і, вядома ж, шэраг камэнтароў да гэтых фота.

    profile 2013 23 goda 1 - 198 s bratishkoi8 - 8477 - 205

    38 - 205

     

    Capture10 - 2057 - 20515 - 20543 - 20558 - 205 patriot7- 20581 - 20559 - 205

    Нагадваем, што паводле назіраньняў групы InformNapalm, з пачатку 2015 году, расейскае вайсковае камандаваньне перайшло да новай тактыкі выкарыстаньня сваіх вайскоўцаў на Данбасе. Падчас дзеяньня Менскіх дамоўленасьцяў расейцы адмовіліся ад выкарыстаньня  звычайных тактычных групаў (БТГр/РТГр), бо буйныя баявыя адзінкі з штатнага складу ЗС РФ на Данбасе ня могуць заставацца незафіксаванымі, тым болей, што сфармаваныя два вайсковыя корпусы, якія аб’ядноўваюць расейска-тэрарыстычныя войскі ў НЗФ новага кшталту. Зараз расейскіх вайскоўцаў-кантрактнікаў з розных вайсковых злучэньняў паадзінкава альбо дробнымі групамі (ня больш за аддзяленьне) адкамандыроўваюць да пэўнага падразьдзяленьня “наваросіі” у якасьці інструктараў або адмыслоўцаў, уся факталягічная база што да гэтага маецца ў нашых расьледаваньнях. Сярод такіх адкамандыраваных зафіксаваныя вайскоўцы наступных вайсковых частак: 291-я артбрыгада (в/ч 64670, станіца Тройцкая, Інгушэтыя), 7-я вайсковая база (в/ч 09332, г. Гудаута, акупаваная Абхазыя, Грузыя), 8-я АМСБр горная (в/ч 16544, Чачэнія, с.Барзой), 23-я АМСБр (в/ч 65349, Самара), 19-я АМСБр (в/ч 20634, Паўночная Асэтыя, г. Уладзікаўказ), 74-я АМСБр (в/ч 21005, Юрга, Кемераўская вобласьць), таксама і 31-я АДШБр.

    Міжнародная валянтэрская група InformNapalm вітае любую дадатковую інфармацыю пра расейскіх вайсковых злачынцаў і іхных памагатых. Інфармацыю пра іх можна пакідаць у камэнтарах або дасылаць на нашую электронную адрэсу.

    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледавання міжнароднае валянтэрскае групы InformNapalm, пры садзейнічаньні Цэнтра “Міратворац”.

    Аўтар матар’ялу Іраклі Камахідзэ

     Пераклаў на беларускую мову – Дзяніс Івашын

    (с) Інфармацыя падрыхтавана адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    One Response to “Ульянаўскія дэсантнікі з 31-й брыгады ў складзе НЗФ “Патрыёт””

    1. 2015-12-10

      Пакаяньне пскоўскага дэсантніка - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] памагатых, агучаны 9 лістапада 2015 году ў артыкуле “Ульянаўскія дэсантнікі з 31-й брыгады ў складзе НЗФ “…“, да нас зьвярнуўся ананімны інфарматар, які […]

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.