InformNapalm.org (Беларуская)

Вайскоўцы 69-й брыгады МТЗ возяць “гуманітарку” на Данбас пад выглядам МНС

Па тэме пуцінскіх гумканвоеў быццам бы і дадаць няма чаго: усё разжавана, отслежаны маршруты руху і грузы ваеннага прызначэньня, якія пад выглядам дапамогі пастаўляюцца на Данбас. Таксама неаднаразова гаварылася пра тое, што калоны суправаджаюць расейскія ваенныя, аднак толькі суправаджэньнем справа не абмежавалася. У некаторых выпадках пад выглядам МНС гумканвоі пераганялі вайскоўцы ЗС РФ. У прыватнасці, восеньню (2014 г.) да гэтага працэсу былі прыцягнуты вадзеі з аўтамабільнага батальёна в/ч 11385-2 69-й брыгады матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэньня 20-й агульнавайсковай арміі Заходняй ваеннай акругі (месца дыслякацыі – Ніжагародская вобласць, Муліна).

У прадстаўленых фотаматэрыялах наглядна відаць пераўвасабленьне вайскоўца 69-й брыгады МТЗ ў МНСніка і назад. Таксама ў фотоподборцы фігуруюць слайды па маршруце гумканвоя па тэрыторыі Украіы.


Глядзіце тэматычныя спасылкі:
Маршрут чарговага пуцінскага гуманітарнага канвою пад эгідай МЧС РФ канца кастрычніка;
Гуманітарную паскудства Пуціна перавозяць байцы Пскоўскай і Тульскай дывізій ВДВ.

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Іраклі Камахідзэ

Пераклалі Кацярына Катэнка, Дзяніс Івашын

(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Exit mobile version