
Па тэме пуцінскіх гумканвоеў быццам бы і дадаць няма чаго: усё разжавана, отслежаны маршруты руху і грузы ваеннага прызначэньня, якія пад выглядам дапамогі пастаўляюцца на Данбас. Таксама неаднаразова гаварылася пра тое, што калоны суправаджаюць расейскія ваенныя, аднак толькі суправаджэньнем справа не абмежавалася. У некаторых выпадках пад выглядам МНС гумканвоі пераганялі вайскоўцы ЗС РФ. У прыватнасці, восеньню (2014 г.) да гэтага працэсу былі прыцягнуты вадзеі з аўтамабільнага батальёна в/ч 11385-2 69-й брыгады матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэньня 20-й агульнавайсковай арміі Заходняй ваеннай акругі (месца дыслякацыі – Ніжагародская вобласць, Муліна).
У прадстаўленых фотаматэрыялах наглядна відаць пераўвасабленьне вайскоўца 69-й брыгады МТЗ ў МНСніка і назад. Таксама ў фотоподборцы фігуруюць слайды па маршруце гумканвоя па тэрыторыі Украіы.
Глядзіце тэматычныя спасылкі:
– Маршрут чарговага пуцінскага гуманітарнага канвою пад эгідай МЧС РФ канца кастрычніка;
– Гуманітарную паскудства Пуціна перавозяць байцы Пскоўскай і Тульскай дывізій ВДВ.
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Іраклі Камахідзэ
Пераклалі Кацярына Катэнка, Дзяніс Івашын
(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
One Response to “Вайскоўцы 69-й брыгады МТЗ возяць “гуманітарку” на Данбас пад выглядам МНС”
2015-10-29
Расея пачала замаскіраваную наземную аперацыю ў Сірыі - InformNapalm.org (Беларуская)[…] жа расейскіх вайскоўцаў – падраздзяленьняў ПДВ і МТА, падчас перакіданьня ўзбраеньня і боепрыпасаў на […]