InformNapalm.org (Беларуская)

Войскі Лібіі захапілі расейскі ЗРГК «Панцыр-С1»

Войскі ўраду нацыянальнае згоды (УНЗ) Лібіі з дапамогаю турэцкае арміі захапілі вялікую вайсковую авіябазу Аль-Вація на паўночным захадзе Лібіі. Адным з каштоўных захопленых трафеяў стаўся расейскі самаходны зэнітны ракетна-гарматны комплекс (ЗРГК) “Панцыр-С1” на шасі MAN SX-45, які падчас адступленьня пакінула Лібійская нацыянальная армія фэльдмаршалу Халіфа Хафтара, якога падтрымлівае Масква.

З аналізу відэакадраў вынікае, што расейскі ЗРГК “Панцыр-С1” ня мае асаблівых вонкавых пашкоджаньняў.

Падобныя сыстэмы выкарыстоўваліся для зьнішчэньня турэцкіх бесьпілётнікаў Bayraktar TB2 у Лібіі. У сваім твітэры @LostWeapons ужо выказаў здагадку, што захоплены расейскі “Панцыр-С1” можна надаць зваротнаму інжынірынгу для стварэньня тэхнічнае дакумантацыі й пасьпяховага супрацьдзеяньня гэтым сыстэмам.

Сьпікер апэрацыі “Гнеў вулкана” Мухамэд Кануну таксама апублікаваў фота выяўленае інструкцыі выкарыстаньня ЗРГК “Панцыр-С1”, перакладзенай на арабскую мову.

Захоп авіябазы Аль-Вація ўжо называюць адназначным пераломам вайны ў Лібіі, дзе войскі мяцежнага фэльдмаршала Хафтара, на баку якога таксама ваююць найміты расейскае прыватнае вайсковае кампаніі “Вагнэр”, раней займалі значную частку краіны. Дзякуючы таму, што Турэччына ў 2020 годзе ўступіла ў вайну на баку УНЗ Лібіі, ейныя ўдарныя дроны змаглі пераламіць ход канфрантацыі, а расейскія войскі Хафтара, якія падтрымлівае Расея, зазналі вялікія страты.

“Панцыр С-1”

Нагадаем, што расейскі ЗРГК “Панцыр С-1” раней таксама быў зафіксаваны ва ўзбраеньні расейскіх акупацыйных войскаў на Данбасе.

У спэцыяльнай справаздачы InformNapalm, яая была пададзеная Парляманцкай асамблеі NATO ў 2018 годзе, пазначаныя дадзеныя 20 артылерыстаў і 25 танкістаў з ПВК “Вагнэр”, а таксама іншыя сьведчаньні, якія раскрываюць гібрыднае выкарыстаньне такіх “прыватных наймітаў” з гарматамі й танкамі для дасягненьня палітычных мэтаў Масквы ў розных частках сьвету. У дакладзе зроблена выснова, што цывілізаваны сьвет мае ўзмацніць эканамічны ціск на Расею, Іран ды іншыя краіны, якія вядуць гібрыдныя войны з выкарыстаньнем ПВК і іншых мілітарных фармаваньняў.


Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


InformNapalm – гэта вядомы й цалкам незалежны міжнародны валянтэрскі праэкт, які працуе цягам ужо больш за 6 гадоў.

Мы ня маем аніякай фінансавай падтрымкі ад ураду якой-кольвек краіны ці донараў, адзінымі мэцэнатамі інфармацыйнага праэкту зьяўляюцца ягоныя валянтэры й чытачы, якія ангажуюць свае сілы, час і сродкі для супрацьдзеяньня расейскай інфармацыйнай агрэсіі. Вы таксама можаце падтрымаць InformNapalm або сваімі ведамі й навыкамі, або ахвяраваньнем на ўтрыманьне сайту й разьвіцьцё праэкту. Фінансава нас можна падтрымаць або дабрачынным унёскам праз LiqPay, або стаць «патронам» і падпісацца на штомесячныя мініўнёскі праз сеціва Patreon.

Exit mobile version