Легендарная постаць Беларускага Адраджэньня, кіраўнік Кансэрватыўна-Хрысьціянскае Партыі – БНФ Зянон Пазьняк даў эксклюзіўнае інтэрвію беларускай службе Радыё Свабода. Яно зьяўляецца адным з самых вялікіх і найбольш значных за апошні час.
У дзьвюхгадзіннай размове закранутая тэма нацыянальнае бясьпекі Беларусі, пагрозы з боку РФ і глябальныя дэструктыўныі выклікі, ключавыя грамадзка-палітычныя пытаньні, народная праграма “Вольная Беларусь”, абарона Курапатаў і шмат іншых аспэктаў з жыцьця краіны. Зянон Пазьняк таксама раскрывае некаторыя цікавыя зьвесткі з уласнае біяграфіі, распавядае пра спробы замахаў на ягонае жыцьцё й прычыны вымушанага ад’езду, а таксама ўмовы будучага вяртаньня ў Беларусь.
Гэтае інтэрвію безумоўна мае архіважнае значэньне ня толькі для патрыётаў уласна ў Беларусі, але й для прадстаўнікоў беларускае дыяспары ва ўсім сьвеце, бо надае сьветаглядную беларусацэнтрычную візыю што да вырашэньня падставовых пытаньняў нацыянальнага разьвіцьця.
Сьлед асабліва зазначыць, што ў адказ на пытаньне, якія СМІ можна параіць і варта чытаць беларусам, Зянон Пазьняк назваў адзіную незалежную беларускамоўную агульнапалытычную газэту “Новы Час” і сайт міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm. Выказваем шчырую падзяку за гэтую высокую ацэнку нашай журналісцкай дзейнасьці, якая значыць для нас значна больш за любыя фізычныя ўзнагароды й безумоўна натхняе й матывуе на далейшую дзейнасьць дзеля нашай Бацькаўшчыны!
Падаем гэтае інтэрвію цалкам, без скаротаў і купюраў.
Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.
Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )
Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.
