InformNapalm.org (Беларуская)

InformNapalm зьдзейсьніў папярэднюю ідэнтыфікацыю пілёта зьбітага Су-24 (18+)

Міжнародная валянтэрская група InformNapalm зьдзейсьніла папярэднюю ідэнтыфікацыю аднаго з чальцоў экіпажа зьбітага сёньня турэцкімі ВПС расейскага бамбоўца “Су-24”.

Паводле інфармацыі нашых крыніцаў у сірыйскай апазыцыі стала вядома, што адзін з пілётаў расейскага “Су-24” загінуў. Другі пілёт патрапіў у палон. У раёне падзеньня лятаку працавалі выратавальна-пошукавыя гэлікоптэры ЗС РФ, але пасьля абстрэлу зь зямлі яны пакінулі раён і вярнуліся на базу.

Паводле папярэдняй ацэнкі, цалкам мажліва, загінуў гвардыі маёр Румянцаў Сяргей Аляксандравіч – пілёт “Су-24М” з заводзкім нумарам 0715323 6980-й гвардзейскай авіяцыйнай базы 1-га разраду вайсковай часткі 69806, авіягрупа якой базуецца на аэрадроме Шагол ў Чалябінску (фотапараўнаньне пададзенае на падставе твіта (архіў) і фатаздымку з базы InformNapalm).

Пра Румянцава і іншых расейскіх пілётаў, якія прымаюць удзел у баявых дзеяньнях у Сірыі, InformNapalm паведамляў у шэрагу сваіх публікацыяў. У прыватнасьці, Румянцаў фігуруе ў нашым матар’яле з 15 кастрычніка 2015 году “InformNapalm рэалізуе ўльтыматум вайсковаму кіраўніцтву РФ у адказ на абстрэл жыхароў Сірыі і Украіны“.

 

Нагадваем, што InformNapalm таксама публікаваў інфаграфіку – “Сірыя. Афіцэры ВКС РФ – крамлёўскія вайсковыя злачынцы (інфаграфіка)

 

 

Матар’ял падрыхтаваны валянтэрамі каманды InformNapalm.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Exit mobile version