• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

InformNapalm рэалізуе ўльтыматум вайсковаму кіраўніцтву РФ за абстрэл жыхароў Сірыі і Украіны

on 2015-10-16 | 2 Comments | Актуальна | Грамадзтва | Навіны Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • by
  • ua
  • pl
  • tr
  • en
  • bg
  • sv

Валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm працягваюць сэрыю ультыматыўных публікацыяў, якія закліканыя спыніць злачынствы расейскіх тэрарыстычных сілаў ва Украіне і за ейнымі межамі. Згодна з агучаным ультыматумам, у адказ на кожнае парушэньне аб’яднанымі расейска-сэпаратысцкімі сіламі (АРСС) рэжыму спыненьня вагню на Данбасе, будзе апублікаванаеі чарговае OSINT-расьледаваньне з пазначэньнем імёнаў, прозьвішчаў, фатаздымкаў, бартавых і рэгістрацыйных нумароў, а таксама іншых падрабязнасьцяў і фактаў, зьвязаных з злачынствамі расейскіх пілётаў падчас вайсковай апэрацыі ў Сірыі.

У адказ на нядаўняе парушэньне рэжыму спыненьня вагню з боку АРСС у раёне Аўдзееўкі (Данецкая вобласьць, Украіна) мы публікуем дадзеныя расейскага пілёту Су-24М гвардыі маёра Румянцава Сяргея Аляксандравіча (архіў сацыяльнага профілю: https://archive.is/DwySx).
Ён зьяўляецца пілётам Су-24М з заводзкім нумарам 0715323 (архіў фатаздымку: https://archive.is/QoL5f) 6980-й гвардзейскай авіяцыйнай базы 1-га разраду, вайсковай часткі 69806 (Чалябінск), авіягрупа базуецца на аэрадроме Шагол.

Selection_002

Сриншот главной страницы социального профиля

фота: Срыншот галоўнай старонкі сацыяльнага профілю маёра Румянцава | VK

Характэрна, што астатняга разу маёр Румянцаў наведваў сацсеціва VK 20 верасьня 2015 а 01:16 уначы. Гэтая дата супадае з часовым пэрыядам перакідваньня авіяцыйнай тэхнікі РФ у Сірыю, якая была пасьля легалізаваная 30 верасьня 2015 году праз дазвол Савета Фэдэрацыі РФ на выкарыстаньне расейскай арміі за мяжою. Пры гэтым сьпікер Валянтына Мацьвіенка не ўдакладніла, у якім менавіта рэгіёне могуць быць выкарыстаныя расейскія збройныя сілы. Нагадаем, што падобная сытуацыя фармальнай легалізацыі ўдзелу расейскіх збройных сілаў у апэрацыях за межамі РФ была ў сакавіку 2014 году. Тады Савет Фэдэрацыі даў згоду на выкарыстаньне арміі Расеі на тэрыторыі Украіны. Пасьля Расея анэксавала Крым, і ўлетку 2014 году дазвол быў адкліканы. Гэта азначае, што чарговы дазвол на агрэсыўныя дзеяньні за межамі Расеі ня толькі легалізуе прысутнасьць авіяцыі ў Сірыі, але і зьяўляецца складоваю часткаю ў  глябальнай апэрацыі ў абароне “рускамоўнага насельніцтва” у любой іншай краіне сьвету.

Нагадаем, што 22 верасьня, замежныя СМІ з спасылкай на спадарожнікавыя здымкі, якія апублікавала амэрыканская прыватная выведвальная кампанія Stratfor, прадэманстравалі значнае нарошчваньне Расеяй вайсковае прысутнасьці ў Сірыі. У сваю чаргу валянтэры міжнароднае дасьледніцкае групы InformNapalm зьдзейсьнілі ўласны аналіз сірыйскіх фатаздымкаў расейскай авіяцыі і зрабілі выснову, што на мейсцы падзеяў зафіксаваны Су-30СМ, бартавы нумар – “чырвоны” 24 (RF-95003), заводзкі нумар 10МК5 10МК5 1105. Было вызначанае, што лятак знаходзіцца ва ўзбраеньні 120-га зьмяшанага авіяцыйнага палку 303-й гвардзейскай зьмяшанай авіяцыйнай дывізыі 3-га Камандаваньня ВПС і СПА Усходняе вайсковае акругі на аэрадроме Домна (Забайкальскі край).

Раней, 15 верасьня, валянтэрская група InformNapalm зьдзейсьніла статыстычны аналіз вайсковых выправаў расейскіх вялікіх дэсантных караблёў у сірыйскі порт Тартус і выявіла значнае павялічэньне дынамікі перакідваньня сілаў і сродкаў у Сірыю за час з 2013 па верасень 2015 году. Статыстыка і інфаграфіка дадзеных даступныя ў спасылцы.

Таксама, напярэдадні рашэньня Савета Фэдэрацыі на адкрытае выкарыстаньне арміі за межамі Расеі, валянтэры “ІнфармНапалм” падчас зьдзяйсьненьня выведкі сацыяльных профіляў расейскіх вайскоўцаў выявілі шэраг фактаў, якія дэманструюць падрыхтоўку ВПС РФ да магчымага выкарыстаньня ўдарнае авіяцыі, а таксама зафіксавалі, зь якога менавіта аэрадрому адбывалася перакідваньне ўзбраення ў Сірыю напрыканцы верасьня 2015 году.

Скриншот публикации с заявлением премьера Турции

Скрыншот публікацыі з заявай прэм’ера Турцыі

Зь 5 кастрычніка, пасьля таго як стала вядома, што ахвярамі расейскіх ракетна-бомбавых удараў сталі мірныя сірыйскія жыхары, сярод якіх былі дзеці, InformNapalm распачаў ультыматыўную акцыю ў выяўленьні і публікацыі дадзеных расейскіх вайсковых пілётаў, якія зьдзяйсьняюць вайсковыя злачынства ў Сірыі.

Нашы высновы былі таксама пацьверджаныя праз заявы шэрагу афіцыйных асобаў, напрыклад, 7 кастрычніка прэм’ер-міністр Турцыі Ахмет Давутаглу падкрэсьліў, што толькі два з 57 удараў расейскай вайсковай авіяцыі ў Сірыі былі зьдзейсьненыя па пазыцыях баявікоў “Ісламскае Дзяржавы”.
Нагадаем, што Рэлігійныя лідэры Савудаўскае Арабіі, а таксама ўсе паўстанцкія групы Сірыі абвесьцілі Джыхад Расеі і заклікалі ўсіх мусульманаў далучыцца да яго. У гэты ж час спэкулятыўныя заявы вайсковага кіраўніцтва Расеі, што тыя, хто выступае супроць расейскай апэрацыі-прыкрыцьця, якая задэкляраваная як барацьба з баявікамі “Ісламскае Дзяржавы”, зьяўляюцца прыхільнікамі тэрарыстаў, – не вытрымлівае аніякае крытыкі.

Напрыклад, савудаўская авіяцыя таксама ўдзельнічае ў барацьбе супроць “Ісламскае Дзяржавы” (ІД) і, паводле савудаўскіх законаў, любы, хто падтрымлівае ІД можа быць засуджаны на працяглы тэрмін увязьненьня.

Цікава тое, што, як паведамляе MK.ru, на ультыматум InformNapalm адрэагаваў прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў, які назваў “варожай пазыцыяй” у адносінах да Расеі і да расейскіх вайскоўцаў зьяўленьне ўкраінскіх сайтаў з дадзенымі на пілётаў Паветрана-касьмічных сілаў РФ, якія ўдзельнічаюць у апэрацыі ў Сірыі. Паводле словаў Пяскова, “расейскія спэцслужбы ўсё гэта адсочваюць і будуць прымаць усе неабходныя захады для забесьпячэньня бясьпекі расейскіх вайскоўцаў”.

Як адсочваюць публікацыі нашае валянтэрскае групы расейскія спэцслужбы, мы назіраем паводле запытаў да сэрвэраў InformNapalm.org. Напрыклад, ФСБ РФ зьдзяйсьняе сталае  пінгаваньне RSS-абнаўленьняў нашага сайту, таксама, час ад часу, наведвае публікацыі рэсурсу на замежных мовах, уключаючы і арабскую.

ццц

Поўны скрыншот зваротаў ФСБ РФ да сайту informnapalm.org за астатні тыдзень глядзіце ў спасылцы.

Зазначым, што пагрозы на адрэсу групы InformNapalm, а таксама заявы расейскіх камэнтатараў, нібы публікацыя прозьвішчаў і дадзеных вайсковых пілётаў – гэта “дапамога ІД”, зьяўляюцца  спробаю дыскрэдытацыі валянтэрскае супольнасьці. На цяперашні момант InformNapalm публікуе досыць вялікі абсяг дадзеных што да палётаў баявое авіяцыі РФ у Сірыі, якія атрыманыя як з адкрытых крыніцаў, гэтак і праз інсайдэраў, у тым ліку і ад расейскіх карэспандэнтаў.

 

Валянтэры InformNapalm правялі шэраг кансультатыўных сустрэчаў з замежнымі экспэртамі Савудаўскае Арабіі і краінаў ЭЗ, на якіх прынятае рашэньне не надаваць агалоску пра дадзеныя пілётаў, якія насамрэч зьдзяйсьняюць удары па групоўках “Ісламскае Дзяржавы”, але дадзеныя вайсковых злачынцаў, якія бамбуюць мірных сірыйскіх жыхароў і ўмераную сірыйскую апазыцыю будуць апублікаваныя паўсюдна.

Напрыклад, мы працягваем захоўваць дадзеныя экіпажу Су-34 бартавы нумар 22 (чырвоны) 47-га зьмяшанага авіяцыйнага палку, які сапраўды зьдзяйсьняў удары карэктаванымі бомбамі КАБ-500С па групоўках “ІД” у раёне гораду Рака (відэарэпартаж RT). Але, як толькі гэты экіпаж будзе заўважаны ў вайсковых злачынствах супроць сірыйскага народу, мы выкладзем іхныя дадзеныя ў Сеціве.

вв

Пераклаў на беларускую мову – Дзяніс Івашын

(с) Матар’ял падрыхтавала міжнародная валянтэрская каманда InformNapalm.

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

2 Responses to “InformNapalm рэалізуе ўльтыматум вайсковаму кіраўніцтву РФ за абстрэл жыхароў Сірыі і Украіны”

  1. 2015-11-24

    InformNapalm зьдзейсьніў папярэднюю ідэнтыфікацыю пілёта зьбітага Су-24 - InformNapalm.org (Беларуская)

    […] Пра Румянцава і іншых расейскіх пілётаў, якія прымаюць удзел у баявых дзеяньнях у Сірыі, InformNapalm паведамляў у шэрагу сваіх публікацыяў. У прыватнасьці, Румянцаў фігуруе ў нашым матар’яле з 15 кастрычніка 2015 году “InformNapalm рэалізуе ўльтыматум вайсковаму кіраўніцтву РФ …“. […]

  2. 2015-12-10

    Сірыя. Інфаграфіка: афіцэры ВКС РФ – вайсковыя злачынцы Крамлю - InformNapalm.org (Беларуская)

    […] Су-24М з бартавымі нумарамі: 04, 05, 16, 26 і лятак Су-24М з рэгістрацыйным нумарам 0715323, экіпаж лятаку Су-30СМ з бартавым нумарам 27 (чырвоны) і […]

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 50289 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

March 2023
M T W T F S S
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.