InformNapalm.org (Беларуская)

Міністэрства абароны РФ падчас акупацыі Крыму выкарыстоўвала вялікі дэсантны карабель “Ямал”

Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm вызначыла факт удзелу экіпажа вялікага дэсантнага карабля (ВДК) “Ямал” Чарнаморскага флёту РФ у апэрацыі захопу Крыму. У пераліку ваеннай пракуратуры Украіны што да расейскіх караблёў, з дапамогаю якіх зьдзяйсьнялася ваенная агрэсія супроць Украіны ў 2014 годзе, гэты карабель дагэтуль не пазначаны.

Вялікі дэсантны карабель “Ямал“, бартавы нумар – 156, уваходзіць у склад 197-й брыгады дэсантных караблёў Чарнаморскага флёту ВМФ РФ, в/ч 72136, дысьлякацыя – часова акупаваны Крым, г. Сэвастопаль.

Усе фігуранты гэтага расьледаваньня маюць сяброўскія сувязі ў сацсетках, у якіх яны выклалі супольныя армейскія фатаздымкамі. Кожны зь фігурантаў апублікаваў фотадоказ, які пацьверджвае асабісты ўдзел у акупацыі Крыму. Сярод доказаў маюцца фатазымкі мэдалю Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі “За возвращение Крыма” (рас.) і ўзнагароднага пасьведчаньня да яго, у якім пералічаныя асабістыя дадзеныя вайскоўца, нумар і дата загаду МА РФ пра ўзнагароджаньне, а таксама нумар вайсковай часткі, званьне і прозьвішча камандыра.

Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя маракоў ВДК “Ямал”

Захезін Раман Ігаравіч (рас. – Захезин Роман Игоревич), нарадзіўся 16 ліпеня 1993 г. у г. Пенза. Тэрміновую вайсковую службу праходзіў у 2013-2014 гг. на вялікім дэсантным караблі ВМФ РФ “Ямал”.

Захезін апублікаваў фатаздымак з мэдалём за акупацыю Крыму й фота ўзнагароднага пасьведчаньня да яго:

Войцех Раман Мікалаевіч (рас. – Войцех Роман Николаевич), нарадзіўся 19 жніўня 1993 г. у г. Мураўленка (Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга, РФ). Тэрміновую вайсковую службу праходзіў у 2013-2014 гг. на вялікім дэсантным караблі ВМФ РФ “Ямал”.

Узнагароджаны мэдалём за ўдзел у апэрацыі захопу Крыму:

Барасюк Станіслаў (рас. – Боросюк Станислав), нарадзіўся 21 студзеня 1993 г. у г. Салехард (Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга, РФ). Тэрміновую вайсковую службу праходзіў на вялікім дэсантным караблі ВМФ РФ “Ямал”.

Як і першыя два фігуранты гэтага расьледаваньня ўзнагароджаны мэдалём за ўдзел у акупацыі Крыму:

Барасюк у фота ў цэнтры, з мэдалём на кіцелі

Назарка Міхаіл (рас. – Назарько Михаил), нарадзіўся 23 красавіка 1995 г. у с. Прывольны (Сьветлаярскі раён Валгаградзкай вобласьці, РФ).

Тэрміновую вайсковую службу праходзіў на ВДК “Ямал”. Таксама ўзнагароджаны мэдалём Міністэрства абароны РФ за ўдзел у акупацыі Крыму:

Серыкбаеў Руслан Артуравіч (рас. – Серикбаев Руслан Артурович), нарадзіўся 16 студзеня 1993 г. у г. Астрахань.

Тэрміновую вайсковую службу праходзіў на ВДК “Ямал”. Як і папярэднія фігуранты расьледваньня ўзнагароджаны мэдалём МА РФ за ўдзел у апэрацыі захопу Крыму. Апублікаваў  фатаздымак свайго ўзнагароднага пасьведчаньня да мэдалю “За возвращение Крыма”:

Серыкбаеў – трэці леваруч

Зьвяртаемся да вайсковай пракуратуры Украіны, ваш сьпіс падразьдзяленьняў й тэхнікі Збройных сілаў Расейскае Фэдэрацыі, з дапамогаю якіх зьдзейсьненая акупацыя Крыму, не актуалізоўваўся працяглы час. Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm выявіла мноства новых дадатковых дадзеных, якія могуць дадаць сьпіс дзеля павялічэньня доказавае факталягічнае базы.

Чытайце таксама: У акупацыі Крыму ўдзельнічала 197-я брыгада дэсантных караблёў Чарнаморскага флёту РФ


*Калі вы чытаеце мабільную AMP-вэрсію гэтага артыкулу (Accelerated Mobile Page), то некаторыя фота й спасылкі на архівы могуць не адлюстроўвацца. Для больш падрабязнага вывучэньня публікацыі рэкамэндуем выкарыстоўваць кампутар або ноўтбук.


Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


Вы можаце падтрымаць нашую супольнасьць дабрачынным ахвяраваньнем, каб дапамагчы кампэнсаваць выдаткі на ўтрыманьне сайту й спрыяць разьвіцьцю нашага валянтэрскага праэкту.

Exit mobile version