• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

У акупацыі Крыму ўдзельнічала 197-я брыгада дэсантных караблёў Чарнаморскага флёту РФ

on 2019-05-14 | 0 Comment | OSINT | Галоўнае | Крым | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
  • ru
  • fr
  • es
  • by
  • cz
  • ua
  • en
  • bg

Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm падчас выведкі адкрытых крыніцаў інфармацыі (OSINT) выявіла доказы, якія сьведчаць пра тое, што вайскоўцы з складу 197-й брыгады дэсантных караблёў (БрДК) Чарнаморскага флёту ВМФ РФ удзельнічалі ў ваеннай апэрацыі захопу Крыму.

У выніку правядзеньня расьледаваньня выяўленыя й ідэнтыфікаваныя чацьвёра расейскіх вайскоўцаў 197-й БрДК (в/ч 72136, сталы пункт дысьлякацыі – акупаваны г. Сэвастопаль) Чарнаморскага флёту ВМФ РФ, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў акупацыі Крыму.

Гарыфулін Эдуард Ільясавіч (рас. – Гарифуллин Эдуард Ильясович)

Нарадзіўся 22 сакавіка 1995 г. у г. Казань, Татарстан, РФ.

Служыў на вялікім дэсантным караблі (ВДК) “Мікалай Фільчанкаў”, які ўваходзіць у склад 197-й брыгады дэсантных караблёў ЧФ ВМФ РФ.

Гарыфулін выклаў у сваім акаўнце сацсеткі ня толькі фатаздымак узнагароды за ўдзел у апэрацыі захопу Крыма, але й фота ўзнагароднага пасьведчаньня да яго.

  • Акаўнт сацсеціва, скрыншоты й фатаздымкі Э. Гарыфуліна

    https://vk.com/eduard767 (http://archive.is/9YG5n)
    http://archive.fo/wVfkD
    http://archive.fo/0quIp

     

Таксама ў акаўнце сацсеціва Гарыфуліна выяўленае групавое фота, у якім зафіксаваныя ягоныя таварышы ў службе – расейскія ваенныя злачынцы. У фатаздымку ніжэй Гарыфулін (у цэнтры) зафіксаваны разам з маракамі, на якіх можна пабачыць мэдалі “За возвращение Крыма”. Мы ідэнтыфікавалі іхныя асобы, гэта – Кірыла Шустаў і Кару Яманаў.

У фота зьлева направа: Кірыла Шустаў, Эдуард Гарыфулін, Кару Яманаў

Шустаў Кірыла Анатолевіч (рас. – Шустов Кирилл Анатольевич).

Нарадзіўся 19 лютага 1990. Жыве ў г. Таганрог Растоўскае вобласьці, РФ. Навучаўся ў таганроскіх  сярэдніх школах №№ 6 і 33. Пасьля заканчэньня школы паступіў у Таганроскі інстытут кіраваньня й эканомікі. Служыў на ВДК “Мікалай Фільчанкаў”.

Як і Гарыфулін, выклаў у сваім акаўнце фатаздымак з мэдалём за акупацыю Крыму, а таксама фота ўзнагароднага пасьведчаньня да мэдалю.

Цікава, што свае пасьведчаньні Гарыфулін і Шустаў фатаграфавалі відавочна разам: кампазыцыя з пасьведчаньнем, безказыркай і фонам ідэнтычныя, розьніцца толькі інфармацыя ў дакумантах.

  • Акаўнты сацсетак, скрыншоты й фатаздымкі К. Шустава

    https://ok.ru/profile/566946464482 (http://archive.fo/oEk1W)

    https://ok.ru/profile/559949348604 (http://archive.fo/ZVbPE)

    https://ok.ru/profile/345932144826 (http://archive.fo/NHYLG)
    http://archive.fo/EbxRO
    http://archive.fo/yFvJZ

    https://ok.ru/profile/554355363779 (http://archive.is/aQxKL)
    http://archive.fo/WnLoG

    https://vk.com/id279741644

Асобу трэцяга фігуранта ў фота – Кару Яманава – дапамог вызначыць яшчэ адзін расейскі марак, які таксама узнагароджаны мэдалём за акупацыю Крыму. Сьпярша падаем інфармацыю пра яго.

Дзяркач Уладзіслаў Сяргеевіч (рас. – Деркач Владислав Сергеевич)

Нарадзіўся 31 траўня 1993 года. Жыве ў г. Краснадар, РФ. На старонцы ў сацсеціве “OK” пазначыў у якасьці мейсца нараджэньня – горад Данецк. Верагодна, вядзецца пра Данецк ва Украіне, бо ягоны бацька, Сяргей Дзяркач, навучаўся ў школе ў Макееўцы, а зараз жыве ў Краснадары. Іншыя сваякі жывуць у розных гарадох Расеі. Таксама маюцца сваякі на акупаванай тэрыторыі Украіны.

Навучаўся Уладзіслаў Дзяркач ў Краснадары ў Паўднёвым інстытуце мэнэджмэнту (рас. “ЮИМ”). Служыў на ВДК “Мікалай Фільчанкаў”.

Выяўленыя некалькі групавых фатаздымкаў, у якіх Уладзіслаў Дзяркач зафіксаваны разам зь першымі двума фігурантамі нашага расьледаваньня. У фатаздымку ніжэй ён зафіксаваны разам з Эдуардам Гарыфуліным (першы леваруч):

У наступным фота Уладзіслаў Дзяркач (другі шэраг, у цэнтры) зафіксаваны разам з Кірылам Шуставым (другі шэраг, трэці леваруч) і Эдуардам Гарыфуліным (першы шэраг, першы леваруч):

Дзяркач таксама апублікаваў у сваім акаўнце фатаздымак мэдалю за акупацыю Крыма й фота ўзнагароднага пасьведчаньня да яго.

  • Старонкі сацсетак, скрыншоты й фатаграфіі У. Дзеркача

    https://www.ok.ru/vlad.derkach (http://archive.fo/4raSG)
    http://archive.fo/3PIJY
    http://archive.fo/OC0ry

    https://vk.com/derkach_vladislav (http://archive.is/frPc5)
    http://archive.fo/K2oCf
    http://archive.fo/Fwmuq

     

Дзякуючы Уладзіславу Дзеркачу быў ідэнтыфікаваны яшчэ адзін фігурант гэтага расьледаваньня – Кару Яманаў.  Дзеркач пазначыў ягонае імя ў подпісе да супольнага фатаздымку зь ім (пакідаем у арыгінале): “С Кару. Севас” (“Севас” – жаргонны скарот назвы гораду Сэвастопаль).

Такім чынам, імя трэцяга расейскага марака – Кару. Імя досыць рэдкае. У сьпісе кантактаў акаўнтаў сацсетак фігурантаў расьледаваньня і ў іншых маракоў з ВДК “Мікалай Фільчанкаў”, пра якіх мы распавядзем у наступных публікацыях, маецца толькі адзін Кару – Кару Яманаў.

У фатаздымку ніжэй Яманаў (у цэнтры) зафіксаваны разам з сваім таварышам у службе – Уладзіславам Дзяркачом (праваруч).

Супольны фатаздымак зь Яманавым выяўлены і ў акаўнце Кірылы Шустава:

У сацсеціве “VK” знойдзены яшчэ адзін акаўнт зь імем “Кару Яманаў”. У ім пазначанае мейсца пражываньня – сталіца Калмыкіі г. Эліста, – а ў першым акаўнце на аватарцы можна пабачыць сьцяг Калмыкіі. Зробім здагадку, што гэты акаўнт таксама належыць фігуранту гэтага расьледаваньня Кару Яманаву з 197-й БрДК.

197-я брыгада дэсантных караблёў ЧФ ВМФ РФ

197-я БрДК сфармаваная ў 1966 годзе як брыгада марскіх дэсантных сілаў. Выконвае задачы ў шчыльнай сувязі з марскою пяхотаю. Вялікія дэсантныя караблі прызначаныя для высадкі марскога дэсанту й перакідваньня морам на вялікую адлегласьць войскаў і грузаў. Здольныя транспартаваць розныя віды бранетэхнікі. ВДК звычайна абсталяваныя ЗРК і артылерыйскімі гарматамі, а таксама сродкамі вагнявой падтрымкі дэсанту.

Зараз у склад 197-й БрДК уваходзяць вялікія дэсантныя караблі “Мікалай Фільчанкаў“, “Орск“, “Саратаў“, “Азоў“, “Новачаркаск“, “Цэзар Кунікаў“, “Ямал“. За апошнія гады на некалькіх караблях брыгады ўсталявалі найноўшыя сыстэмы спадарожнікавае сувязі “Цэнтаўр-НМ2С”, “Аўрыга” і “SAILOR 900 VSAT”.

Чытайце таксама: “Пераносная станцыя спадарожнікавае сувязі “Аўрыга” ў Сірыі. Каардынаты каманднага пункту”.

Узнагародныя дакуманты да мэдалёў за акупацыю Крыму падпісаў камандыр 197-й БрДК капітан 1-га рангу Аляксей Уладзімеравіч Камароў.

Крыніца фота.

У сакавіку 2015 году на гэтай пасадзе яго замяніў Сяргей Зьвягін, а Камароў пайшоў на падвышэньне. У сьнежні 2014 году ён стаў начальнікам штабу акупацыйнае Крымскае вайскова-марское базы (КВМБ). У кастрычніку 2018 году Камароў – выконваў абавязкі камандыра Крымскае вайскова-марское базы.

Аляксей Камароў фігуруе ў базе дадзеных “Чысьцец” Цэнтру “Міратворац” як начальнік штабу КВМБ.

Інфармацыю пра яго можна зараз дапоўніць – ён непасрэдны ўдзельнік апэрацыі захопу Крыму, пад ягоным камандаванмнем 197-я БрДК удзельнічала ў ваеннай агрэсіі супроць Украіны.

 

ВДК “Мікалай Фільчанкаў”

Гэты карабель быў актыўна задзейнічаны ў так званым сірыйскім экспрэсе й неаднаразова фігураваў у нашых расьледаваньнях што да гэтай тэмы. Прычым перавозкі вайсковых грузаў у Сірыю Расейская Фэдэрацыя зьдзяйсьняла задоўга да таго, як увосень 2015 году афіцыйна абвесьціла пра правядзеньне паветранай ваеннай апэрацыі.

У 1999 годзе ВДК “Мікалай Фільчанкаў” даставіў з тэрыторыі Украіны на Паўночны Каўказ роту марскіх пяхотнікаў, праз што была парушаная дамова пра базаваньне ЧФ ВМФ РФ ва Украіне.

А ўжо ў 2005 годзе “Мікалай Фільчанкаў” парушыў дзяржаўную мяжу Украіны і высадзіў марскі дэсант і тэхніку 382-га батальёну марской пяхоты (мейсца базаваньня – н.п. Цямрук Краснадарскага краю РФ) у раёне Фэадосіі. МЗС Украіны ўручыў спэцыяльную ноту часоваму паверанаму Расеі, а тагачасны кіраўнік СБУ Аляксандар Турчынаў заявіў, што Расея будзе працягваць паводзіць сябе падобным нахабным чынам, пакуль Украіна ёй гэта дазваляе. Вярхоўная Рада патрабавала расьледаваць факт збройнага ўварваньня, шэраг народных дэпутатаў настойвалі на ўхваленьні рашэньня пра датэрміновае вывядзеньне расейскага флёту з тэрыторыі Украіны. Расея прызнала неправамоцнасьць сваіх дзеяньняў, але патлумачыла іх як “тэхнічную памылку”. Аднак пасьля падзеяў 2014 году вэрсія з “тэхнічнаю памылкаю” выглядае непераканаўча.


Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

Tags: 197-я БрДК197-я брыгада дэсантных караблёўакупацыя КрымуАляксей Камароўв/ч 72136КВМБКрымская вайскова-марскоя базаМікалай ФільчанкаўНиколай ФильченковСаратаўСэвастопальЧарнаморскі флётЧФ ВМФ РФ

Recent Posts

  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Новыя расейскія ракетныя сыстэмы залпавага вагню 2В26 «Град» на Данбасе (ФОТА)

    2020-12-16 - 0 Comment

Related Posts

  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Высновы пра супольныя вайсковыя манэўры РФ і рэжыму Лукашэнкі каля межаў NATO і Украіны

    2020-10-02 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 14304 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Новыя расейскія ракетныя сыстэмы залпавага вагню 2В26 «Град» на Данбасе (ФОТА)

    2020-12-16 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

January 2021
M T W T F S S
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
« Dec    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.