10 верасьня на палігонах РФ і Рэспублікі Беларусь пачалася актыўная фаза маштабных вайсковых манэўраў «Захад-2021». Згодна з афіцыйнай заявай, выйшкалы пройдуць на 14 вайсковых палігонах (дзевяці ў РФ і пяці – ў Беларусі), а таксама ў акваторыі Балтыйскага мора. У іх возьмуць удзел 200 тыс. вайскоўцаў, каля 760 адзінак тэхнікі, 80 лятакоў і 15 караблёў.
У Расеі асноўная частка манэўраў будзе праводзіцца на палігонах «Кірылаўскі», «Стругі Красныя», «Муліна», «Пагонава», «Хмялеўка», «Праўдзінскі», «Дабравольскі», «Дарагабуж», «Вольскі».
Папярэднія вышкалы з сэрыі «Захад» адбываліся ў 2017 годзе.
У наступныя гады расейскія вайскоўцы адладжвалі свае стратэгічныя дзеяньні ў іншых рэгіёнах РФ: вышкалы называліся «Усход-2018», «Цэнтар-2019» і «Каўказ-2020». У 2021 годзе асноўная вайсковая магутнасьць зноўку была сканцэнтраваная на заходнім накірунку.
Манэўры «Захад-2021» своеасаблівыя яшчэ і таму, што адбываюцца на тле абвастрэньня палітычнай сытуацыі ў самой Беларусі і безупынных правакацыяў з боку Беларусі на мяжы зь краінамі Балтыі.
Увесну 2021 года сьвет назіраў за маштабным перакідваньнем вайсковай тэхнікі РФ да межаў Украіны і зноў пачаў казаць пра рызыкі паўнамаштабнага ці частковага ўварваньня. Адзначалася, што гэтае ўварваньне магло закрануць ня толькі дзьве ўсходнія вобласьці Украіны, дзе з красавіка 2014 года Расейская Федэрацыя ўжо вядзе гібрыдную вайну, але і іншых накірунках, у прыватнасьці, яно магло быць накіраванае на поўдзень і/ці поўнач Украіны. Магчымыя выклікі ў межах манэўраў «Захад-2021» датычаць ня толькі Украіны, але і агульнай сыстэмы бясьпекі краінаў NATO.
Чытайце таксама: Формирование новой дивизии РФ у границ Литвы идет с опережением
Пачатак манэўраў і зьвязаныя зь імі рызыкі
8 верасьня 2021 года прэсавая служба МА Республікі Беларусь паведаміла, што на аэрадром Баранавічы для фармаваньня навучальна-баявога цэнтра агульнай падрыхтоўкі ВПС і войскаў СПА Беларусі і Расеі прыляцелі лятакі Су-30СМ ПКС Расеі.
Фота з афіцыйнага тэлеграм-канала МА Рэспублікі Беларусь.
8 верасьня 2021 года
У 2015 годзе міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm зьвяртала ўвагу на рызыкі зьяўленьня плацдарма ПКС РФ на тэрыторыі Беларусі. У 2016 годзе стварэньне гэтага пляцдарму было перапыненае, але 5 сакавіка 2021 года узнавілася: у Маскве міністар абароны Рэспублікі Беларусь генэрал-лейтэнант Віктар Хрэнін і міністар абароны РФ генэрал арміі Сяргей Шайгу абмеркавалі рэалізацыю Праграмы стратэгічнага партнэрства Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі на 2021-2025 гады і дамовіліся пра фармаваньне трох навучальна-баявых цэнтраў.
Відэа з афіцыйнага канала МА РФ ад 10 верасьня 2021 года. Дысьлякацыя не ўказаная, але ў відэа-роліку можна заўважыць той жа бартавы нумар лятака, што і ў ранейшых паведамленьнях МА Беларусі пра перадысьлякацыю
Заўвага InformNapalm: шматфункцыянальны зьнішчальнік Су-30СМ з бартавым нумарам 57 (чырвоны), рэгістрацыйны нумар RF-81768, паступіў на ўзбраеньне 14-га гвардзейскага зьнішчальнага авіяцыйнага палка толькі ў 2018 годзе. Мейсца сталага базаваньня: Курск. 8 верасня 2021 года быў передысьлякаваны і 10 верасьня заступіў на баявую вахту на авіябазе ў Баранавічах, Рэспубліка Беларусь (61-я ЗАБ).
Чытайце таксама: Небоевые потери российской военной авиации за лето 2021 года (инфографика)
Рэспубліка Беларусь
28 чэрвеня 2021 года беларуская рэдакцыя сайта міжнароднай супольнасьці InformNapalm апублікавала ўласнае OSINT-расьследаваньне. Яна выявіла, што, згодна з аналізам заплянаваных тэндэраў на перавозку вайсковых грузаў з РФ, манэўры «Захад-2021» маюць ахапіць практычна ўсю тэрыторыю Беларусі.
10 верасьня МА Республікі Беларусь афіцыйна паведаміла, што для выкананьня задачаў у межах вышкалаў на тэрыторыі Беларусі будуць задзейнічаныя: 230-ты агульнавайсковы палігон «Абуз-Лясноўскі», 174-ты навучальны палігон ВПС і войскаў СПА «Узьнясенскі», 210-ты авіяцыйны палігон «Ружанскі» і палігон «Берасьцейскі».
10 верасьня 2021 года асабовы склад 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавай дывізыі (ДШД) Збройных Сілаў РФ (в/ч 07264), якая ўдзельнічае ў вышкалах «Захад-2021», быў перекінуты на 230-ты агульнавайсковы палігон («Абуз-Лясноўскі»).
У базе OSINT-расьследаваньняў міжнароднай валянтэрскай супольнасьці InformNapalm збраныя шматлікія доказы удзелу падразьдзяленьня 76-й ДШД у агрэсыі супроць Грузыі, захопе ўкраінскага Крыма і баявых дзеяньнях на ўсходзе Украіны. У прыватнасьці, задакумантавана, што сьвідравыя вежы “Чарнаморнафтагаза” ў 2014 годзе захоплівалі дэсантнікі 104-го палка ПДВ з складу 76-й ДШД. Валянтэрамі InformNapalm былі таксама збраныя дадзеныя камандыраў 76-й дывізыі, якія былі ўзнагароджаныя за ўдзел у агрэсыі супроць Украіны і Грузыі.
Высновы
Актыўная фаза вайсковых манэўраў «Захад-2021» толькі пачалася, але ўжо зараз трэба ўлічваць іх схаваныя рызыкі, якія сыгналізуюць пра магчымы працяг гібрыднай агрэсыі і супроць Украіны, і супроць краінаў NATO. Расейскія вышкалы прадугледжваюць ня толькі вайсковыя манэўры на сушы і на моры, але і інфармацыйны складнік. Да прыкладу, 7-9 верасьня валянтэры InformNapalm назіралі за разгортваньнем тыповай расейскай інфармацыйна-псыхалягічнай апэрацыі супроць Украіны на паўднёвым накірунку.
Таксама напярэдадні адбываліся інфармацыйныя апэрацыі на тле штучна створанага з боку Беларусі міграцыйнага крызісу на мяжы зь Летувой, Польшчай, Латвіяй.
Ваенная агрэсыя ў сучасных гібрыдных войнах і канфліктах, якія Расея вядзе ў розных кропках сьвету, зьяўляецца працягам яе інфармацыйнай агрэсыі. Спачатку расейскія падразьдзяленьні інфармацыйна-псыхалягічных апэрацый ствараюць спрыяльныя ўмовы для выкананьня ваенных задачаў, а затым у бой ідуць найміты або вайскоўцы без шэўронаў і нашывак, але на сучаснай расейскай ваеннай тэхніцы. Таму вельмі важна сачыць ня толькі за перасоўваньнямі войскаў, але і за выбухамі інфармацыйных атакаў у мэдыйнай і кіберпрасторы.
Ваенна-палітычнае паглынаньне Расеяй Беларусі таксама паскараецца пад прыкрыцьцём гэтых маштабных вайсковых вышкалаў. У Беларусі разгортваецца авіяцыйны пляцдарм для ПКС РФ, а падразьдзяленьні ЗС РФ, якія актыўна ўдзельнічалі ў крымскай апэрацыі і гібрыднай агрэсыі на ўсходзе Украіны, праводзяць рэкагнаставаньне мясцовасьці і трэнаваньне.
Публікацыю адмыслова для міжнароднай выведвальнай супольнасьці InformNapalm падрыхтавалі Раман Бурко. Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца! (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )
Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.
