InformNapalm.org (Беларуская)

Вайсковая дынастыя Шварцаў: сямейны падрад на агрэсію ад Крыму да Сірыі

Падчас правядзеньня расьледаваньняў валянтэры InformNapalm часам ідэнтыфікуюць сямейныя дынастыі расейскіх ваенных злачынцаў. У нашым папярэднім расьледаваньні мы падалі інфармацыю пра капітана 1-га ранга Аляксандра Шварца, камандыра гвардзейскага ракетнага крэйсэра “Масква”, які падпісваў ягонаму асабоваму складу ўзнагародныя пасьведчаньні да мэдалёў за ваенную агрэсію супроць Сірыі. Было вызначанае, што бацька і брат Аляксандра Шварца служылі на атамных падводных лодках Паўночнага флёту ВМФ РФ. Пра гэта А. Шварц паведамляў СМІ.

Шварцы зьяўляюцца досыць актыўнымі карыстальнікамі сацыяльных сетак. Бацька Аляксандра – Цібар Янушавіч альбо Янашавіч Шварц (у СМІ пададзеныя розныя варыянты напісаньня) мае ажно тры акаўнты ў Facebook. На вокладцы аднаго з акаўнтаў маецца супольнае фота з сынам Аляксандрам.

Чытайце таксама: Раскрытыя дадзеныя вайскоўцаў ракетнага крэйсэра «Масква», узнагароджаных за ваенную агрэсію

У акаўнце сацсеткі “OK” Цібар Шварц пазначыў сярод сваякоў свайго старэйшага сына Уладзімера:

Уладзімер Цібаравіч Шварц нарадзіўся 24.05.1966 г., жыве ў г. Сочы, Краснадарскі край, РФ. Зьяўляецца афіцэрам запасу.

У выніку вывучэньня акаўнта сацсеціва “ОК” Уладзімера Шчарца выяўлены фатаздымак ягонага мэдалю за акупацыю Крыму й узнагароднага пасьведчаньня да яго.

Досыць цікавымі ёсьць асабістыя камэнтары Уладзімера Шварца да гэтага фота. Ён абураецца, што гэтыя мэдалі прадаюць за 800-1500 рублёў, пра што распавядалі ў этэры аднаго з расейскіх тэлеканалаў.

Гандаль мэдалямі камэнтаваў Алег Расьлякоў, палкоўнік запасу Збройных сілаў РФ, колішні камандыр 810-й асобнай брыгады марской пяхоты ЧФ ВМФ (пра ўдзел 810-й АБрМП у ваеннай агрэсіі супроць Украіны (Крым, Данбас) і Сірыі глядзіце інфармацыю ў нашай базе дадзеных Russian Agression). Падчас расейскай спэцапэрацыі акупацыі Крыму Алег Расьлякоў ачольваў так званую “самаабарону” ў Сэвастопалі. У камэнтары ён падрабязна апісаў альгарытм атрыманьня мэдалёў у Міністэрства абароны РФ удзельнікамі так званай “самаабароны”.

Расьлякоў заявіў, што сьпісы на мэдаль былі пададзеныя зь ягоным подпісам у Кіраваньне кадрамі Чарнаморскага флёту РФ. Узнагародныя пасьведчаньні да мэдалёў падпісаў начальнік аддзелу кадраў ЧФ РФ. У выніку гэтая інфармацыя была пацьверджаная, пасьведчаньне да мэдалю Уладзімера Шварца падпісаў начальнік аддзелу кадраў Чарнаморскага флоту РФ капітан 1-га рангу Андрэй Мясаедаў.

Чытайце таксама: Асабовы склад ракетнага крэйсэра «Масква» ўдзельнічаў у агрэсіі супроць Украіны


Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


InformNapalm – гэта вядомы й цалкам незалежны міжнародны валянтэрскі праэкт, які працуе цягам ужо больш за 5 гадоў.

Мы ня маем аніякай фінансавай падтрымкі ад ураду якой-кольвек краіны ці донараў, адзінымі мэцэнатамі інфармацыйнага праэкту зьяўляюцца ягоныя валянтэры й чытачы, якія ангажуюць свае сілы, час і сродкі для супрацьдзеяньня расейскай інфармацыйнай агрэсіі. Вы таксама можаце падтрымаць InformNapalm або сваімі ведамі й навыкамі, або ахвяраваньнем на ўтрыманьне сайту й разьвіцьцё праэкту. Фінансава нас можна падтрымаць або дабрачынным унёскам праз LiqPay, або стаць «патронам» і падпісацца на штомесячныя мініўнёскі праз сеціва Patreon.

Exit mobile version