• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Асабовы склад ракетнага крэйсэра «Масква» ўдзельнічаў у агрэсіі супроць Украіны

    on 2019-12-05 | 0 Comment | OSINT | Галоўнае | Крым | Навіны | Падзеі
    • ru
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

    Пра ўдзел гвардзейскага ракетнага крэйсэра «Масква» ЧФ ВМФ РФ у спэцапэрацыі захопу Крыму прадстаўнікі Мінабароны Украіны паведамлялі яшчэ ў сакавіку 2014 году. Аднак у пераліку вайсковай пракуратуры Украіны што да расейскіх караблёў, з дапамогаю якіх зьдзяйсьнялася ваенная агрэсія супроць Украіны, гэты флагман Чарнаморскага флёту ВМФ РФ дагэтуль не пазначаны. Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm публікуе новыя доказы, якія былі выяўленыя падчас маніторынгу акаўнтаў сацыяльных сетак расейскіх вайскоўцаў. Нагадаем, што ў сярэдзіне лістапада 2019 валянтэры InformNapalm таксама апублікавалі базу доказаў што да ўдзелу 32 вайсковых падразьдзяленьняў ЗС РФ у апэрацыі захопу Крыму.

    Крэйсэр «Масква» падчас спэцапэрацыі захопу Крыму

    Ракетны крэйсэр «Масква» падчас спэцапэрацыі захопу Крыму ўваходзіў у склад 11-й брыгады супрацьлодкавых караблёў (11-я БрСЛК). У сьнежні 2014 году на базе 11-й БрСЛК была адноўленая 30-я дывізія надводных караблёў ЧФ ВМФ РФ (1, 2).

    5 сакавіка 2014 году СМІ, цытуючы кіраўніка мэдыяцэнтру Мінабароны Украіны Уладзіслава Селязьнёва, паведамілі, што ракетны крэйсэр «Масква» ў суправаджэньні чатырох суднаў забесьпячэньня знаходзіцца каля ўваходу ў бухту Данузлаў й блякуе выхад караблёў ВМС Украіны. «З сушы нашыя караблі пад «прыкрыцьцём» 20 зялёных чалавечкаў», – паведаміў тады Уладзіслаў Селязьнёў.

    Пошук доказаў у акаўнтах расейскіх маракоў гркр «Масква»

    У выніку выведкі адкрытых крыніцаў інфармацыі (OSINT) валянтэры InformNapalm выявілі акаўнт сацсеткі вайскоўца Чарнаморскага флёту ВМФ РФ, у якім ён надаў фотасьведчаньні пра ўдзел асабовага складу гвардзейскага ракетнага крэйсэра “Масква” ў апэрацыі захопу Крыму.

    Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя

    Аляксандар Васюкоў (рас. – Александр Васюков)

    Нарадзіўся 27.11.1992 г. у г. Гарачы Ключ, Краснадарскі край, РФ.

    Рэкрутаваны на вайсковую службу ў 2011 годзе, служыў на гвардзейскім ракетным крэйсэры “Масква”.

     

     

     

     

     

    Ніжэй падаем для параўнаньня фатаздымкі з фотаальбому Аляксандра Васюкова й фота гкрк «Масква».

    Пасьля сканчэньня тэрміновае вайсковае службы ён працягнуў службу ў Чарнаморскім флёце ВМФ РФ паводле кантракту.

    У акаўнце Васюкова выяўленая мапа-схема, у якой адлюстраваныя этапы ягонай баявой службы ў 2014-2015 (скрыншот):

    У мапе пазначаны, напрыклад, Сынгапур, а ў фотаальбоме Васюкова маюцца фатаздымкі, зробленыя на тэрыторыі гэтай краіны:

    Таксама ў фотаальбоме ёсьць фота банкнотаў грашовай адзінкі Шры-Ланкі – шры-ланкійскай рупіі (гэтая краіна таксама пазначаная ў мапе «баявой службы» Васюкова):

    Аднак у мапе не хапае яшчэ аднаго этапа ягонай службы – ўдзелу ў спэцапэрацыі захопу Крыму. Васюкоў выкрыў сябе праз публікацыю фота з мэдалём Міністэрства абароны РФ “За возвращение Крыма” (рас.). Вайскоўцы, якім нададзеная гэтая ўзнагарода ад расейскага абароннага ведамства, маюць наўпроставае дачыненьне да зьдзяйсьненьня ваеннага злачынства – акупацыі часткі сувэрэннае дзяржавы.

    Фота Аляксандра Васюкова (праваруч) з мэдалём “За возвращение Крыма”

    • Фатаздымкі, скрыншоты, архівы А. Васюкова

      https://vk.com/vasia9090
      http://archive.is/4oiqX
      http://archive.ph/RgT9V
      http://archive.ph/rKh46

    Камандыр гркр «Масква»

    Падчас спэцапэрацыі захопу Крыму камандырам гркр «Масква» зьяўляўся капітан 1-га рангу Сяргей Іванавіч Тронеў.

    У студзені 2015 году Сяргея Тронева прызначылі начальнікам штабу дывізіі надводных караблёў.

    Зьвяртаем увагу дзяржструктураў Украіны: Сяргей Тронеў пакуль не фігуруе ў сьпісе (1, 2, 3) вайсковых службовых асобаў каманднага складу Збройных сілаў і прадстаўнікоў улады Расейскае Фэдэрацыі, якім Галоўнай вайсковай пракуратурай Украіны паведамленае пра падазрэньне.

    36-гадовы флагман

    Крэйсэр «Масква» – адзіны карабель 1-га клясы ў складзе Чарнаморскага флёту ВМФ РФ. У эксплюатацыю ён уведзены ажно ў 1983 годзе. Праз неабходнасьць правядзеньня рамонтных працаў і мадэрнізацыі гэтага карабля паўстала праблема ў вызначэньні часовага флагманскага судна ЧФ. Контр-адмірал В. Багдашын нават выказаў меркаваньне, што падчас рамонту «Масквы» флёт мае патрэбу ў караблі такога ж рангу, бо “праз адсутнасьць у баявым складзе караблёў 1-га рангу флёт фактычна ператвараецца на флятылію”.

    Былі намеры падчас рамонту «Масквы» зрабіць флагманам вялікі супрацьлодкавы карабель «Керч», аднак пасьля пажару, які здарыўся на гэтым караблі, яго вырашылі утылізаваць. На гэты момант амаль 40-гадовы гркр «Масква» дагэтуль застаецца адзіным караблём 1-га рангу ў складзе Чарнаморскага флёту ВМФ РФ.

    Чытайце таксама OSINT-расьледаваньне InformNapalm пра пажар на ВСЛК «Керч» і ўдзел асабовага складу гэтага карабля ў спэцапэрацыі захопу Крыму:

    Матросы 11-й брыгады супрацьлодкавых караблёў ЧФ РФ узнагароджаныя мэдалямі за акупацыю Крыму

    Да бягучай расейска-ўкраінскай вайны Міністэрства абароны РФ плянавала зрабіць флагманам пяты карабель з сэрыі суднаў тыпу «Містраль», які меліся набыць у Францыі. Карабель быў закладзены ў 2013 годзе, але праз агрэсію супроць Украіны Расея яго так і не атрымала. У 2016 годзе «Містраль», які прызначаўся для РФ, перадалі Эгіпту, дзе ён атрымаў назоў «Анвар Садат» ў гонар трэцяга прэзыдэнта краіны.

    Выснова

    У пераліку караблёў ВМФ РФ, прыцягнутых да ваеннай агрэсіі супроць Украіны, апублікаваным вайсковай пракуратурай Украіны, флагман расейскага Чарнаморскага флёту гвардзейскі ракетны крэйсэр «Масква» дагэтуль не пазначаны. Супольнасьць InformNapalm выявіла дадатковыя доказы пра ўдзел асабовага складу гэтага крэйсэра ў ваеннай агрэсіі супроць Украіны. Маюцца ня толькі асобныя сьведчаньні непасрэдных відавочцаў падзеяў, але й фотафакты атрымання расейскімі маракамі мэдалёў за апэрацыю захопу Крыму.


    Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Загалоўнае фота – militaryarms.ru.

    Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


    InformNapalm – гэта вядомы й цалкам незалежны міжнародны валянтэрскі праэкт, які працуе цягам ужо больш за 5 гадоў.

    Мы ня маем аніякай фінансавай падтрымкі ад ураду якой-кольвек краіны ці донараў, адзінымі мэцэнатамі інфармацыйнага праэкту зьяўляюцца ягоныя валянтэры й чытачы, якія ангажуюць свае сілы, час і сродкі для супрацьдзеяньня расейскай інфармацыйнай агрэсіі. Вы таксама можаце падтрымаць InformNapalm або сваімі ведамі й навыкамі, або ахвяраваньнем на ўтрыманьне сайту й разьвіцьцё праэкту. Фінансава нас можна падтрымаць або дабрачынным унёскам праз LiqPay, або стаць «патронам» і падпісацца на штомесячныя мініўнёскі праз сеціва Patreon.

    Tags: 11-й БрСЛК11-я брыгада супрацьлодкавых караблёў30-я дывізія надводных караблёўВМС УкраіныВМФ РФДанузлаўракетны крэйсэр "Масква"Сяргей ТронеўУладзіслаў СелязьнёўЧарнаморскі флёт

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

      2021-01-11 - 0 Comment
    • Экіпаж малога ракетнага карабля “Штыль” ЧФ РФ удзельнічаў у ваеннай агрэсіі супроць Украіны

      2020-04-27 - 0 Comment
    • Асабовы склад ВДК «Орск» удзельнічаў у агрэсіі супроць Украіны. Пэрсанальныя дадзеныя, фота

      2020-02-28 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.