• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Раскрытыя дадзеныя вайскоўцаў ракетнага крэйсэра «Масква», узнагароджаных за ваенную агрэсію

on 2020-01-15 | 0 Comment | OSINT | Галоўнае | Навіны | Падзеі | Сірыя Print This Post Print This Post
  • ru
  • es
  • by
  • cz
  • ua
  • en
  • bg
  • sv

Раскрываем асабістыя дадзеныя вайскоўцаў флягмана Чарнаморскага флёту ВМФ РФ – гвардзейскага ракетнага крэйсэра «Масква», – які ў другой палове 2015 году ачольваў сталае апэратыўнае злучэньне ВМФ РФ у Міжземным моры і зьяўляўся сталым штабам усяе сірыйскае ваеннае апэрацыі Расейскае Фэдэрацыі, апроч гэтага сродкамі супрацьпаветранае абароны забясьпечваў прыкрыцьцё расейскае авіябазы Хмэймім у Сірыі. Маракі атрымалі за гэта ўзнагароды, камандыр карабля атрымаў падвышэньне, узнагароджаны быў таксама і сам карабель.

Расейская Фэдэрацыя працягвае гібрыдную вайну ня толькі супроць Украіны, але й у дачыненьні шматлікіх іншых краінаў сьвету. 25 сьнежня падчас супольнай прэс-канфэрэнцыі з прэзыдэнтам Тунісу Каісам Саідам прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што ў Лібіі зараз перабываюць дзьве тысячы байцоў расейскае прыватнае вайсковае кампаніі (ПВК) “Вагнэр”. Вядома, што гэта пазаштатнае падразьдзяленьне Галоўнага ўпраўленьня Генштабу (колішняе ГРУ) Збройных сілаў РФ. Апроч гэтага, СМІ чарговага разу паведамілі, што ў Сірыі расейскія вайскоўцы зьдзейсьнілі авіяўдар па школе: загінулі 10 чалавек, у тым ліку 6 дзяцей.

Расейская вайсковая апэрацыя ў Сірыі трывае зь верасьня 2015 году. З таго часу Расея неаднаразова заяўляла пра пасьпяховае завяршэньне апэрацыі, аднак мэтаскіраванае бамбаваньне сірыйскага цывільнага насельніцтва расейскімі войскамі не спыняецца да гэтага часу. У адказ на падобныя ваенныя злачынствы міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm неаднаразова раскрывала й публікавала асабістыя дадзеныя экіпажаў Паветрана-касьмічных войскаў Расейскае Фэдэрацыі ў Сірыі. Агулам вызначаныя дадзеныя 116 афіцэраў ПКС РФ. Гэтая інфармацыя была перакладзеная на 13 моваў.

Сёньня мы працягнем публікаваць асабістыя дадзеныя асобаў, якія ўдзельнічалі ў сірыйскай ваеннай апэрацыі.

Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя вайскоўцаў ракетнага крэйсэра «Масква»

Казенка Віталь Генадзевіч (рас. – Козенко Виталий Геннадьевич)

Нарадзіўся 26.08.1993 г. у г. Растоў-на-Доне, РФ. Праходзіў вайсковую службу ў 2015-2016 гг. на гвардзейскім ракетным крэйсэры “Масква”. Пэрсанальнае вайсковае званьне – матрос.

 

 

 

 

 

 

Запіс пра праходжаньне службы на крэйсэры “Масква” Віталь Казенка зрабіў уласнаруч у сваім акаўнце сацсеціва “VK”.

Паводле загаду Міністэрства абароны РФ №349 з 10 чэрвеня 2016 г. узнагароджаны мэдалём “Удзельніку ваеннай апэрацыі ў Сірыі”. Таксама мае мэдаль ад Мінабароны РФ за ўдзел у вайсковым парадзе 9 траўня.

У фотаальбоме акаўнта Віталя Казенкі выяўленае фота ягонага пасьведчаньня ветэрана баявых дзеяньняў.

  • Фота, скрыншоты, архівы В. Казенкі

    https://vk.com/id147594937 (http://archive.li/iOEPu)
    http://archive.ph/RPWk5
    http://archive.ph/RxdgJ
    http://archive.ph/dJPzE

    https://ok.ru/profile/567021156765 (http://archive.is/M5Xay)

Мінікаеў Ільнар Рафікавіч (рас. – Миникаев Ильнар Рафикович).

Нарадзіўся 06.05.1993 г. у г. Самара, РФ. У 2016 г. праходзіў вайсковую службу на гвардзейскім ракетным крэйсэры ЧФ ВМФ РФ «Масква». Пэрсанальнае вайсковае званьне – матрос.

 

 

 

 

 

 

Першыя армейскія фатаздымкі зьявіліся ў фотаальбоме Мінікаева ў кастрычніку 2015 году. Ён апублікаваў фота ракетнага крэйсэра «Масква» з подпісам: “Служу на ГРК “Москва” .

У фотаальбоме Мінікаева выяўленае фота вымпела з пазначаным на ім мапай, ключавымі датамі й назовам баявога заданьня, якое асабовы склад крэйсэра “Масква” выконваў у Сірыі (падаем у арыгінале): “Прикрытие средствами ПВО российской авиабазы Хмеймим на территории Сирии, 24.09.2015-09.01.2016 гг. ”.

Паводле загаду Міністэрства абароны РФ №349 з 10 чэрвеня 2016 г. матрос Ільнар Мінікаеў узнагароджаны мэдалём “Удзельніку ваеннай апэрацыі ў Сірыі”.

У сваім фотаальбоме другі фігурант гэтага расьледаваньня таксама выклаў фатаздымак пасьведчаньня ветэрана баявых дзеяньняў.

Вызначанае, што станам на студзень 2018 году Ільнар Мінікаеў служыў у Дарожна-патрульнай службе Дзяржаўнай інспэкцыі бясьпекі дарожнага руху МУС РФ (рас. – ДПС ГИБДД).

  • Фатаздымкі, скрыншоты, архівы І. Мінікаева

    https://vk.com/ilnarkam (http://archive.is/8KiI6)
    http://archive.ph/dESId
    http://archive.ph/1z9rS

     

Сувораў Дзяніс Ігаравіч (рас. – Суворов Денис Игоревич)

Нарадзіўся 29.01.1992 г. у г. Гукава, Растоўская вобласць, РФ. У 2016 г. праходзіў вайсковую службу на гвардзейскім ракетным крэйсэры ЧФ ВМФ РФ «Масква». Пэрсанальнае вайсковае званьне – матрос.

 

 

 

 

 

 

Дзяніс Сувораў таксама служыў на ракетным крэйсэры “Масква”. Хаця ён не пазначыў мейсца вайсковай службы ў сваім акаўнце сацсеціва й не публікаваў фатаздымкі карабля, у ягоным  фотаальбоме выяўленыя супольныя армейскімі фатаздымкі зь першым фігурантам гэтага расьледаваньня – Віталем Казенкам.

Першы леваруч В. Казенка, побач зь ім Дз. Сувораў

В. Казенка (леваруч) і Дз. Сувораў (праваруч)

Дзяніс Сувораў таксама ідэнтыфікаваны ў фатаздымках у фотаальбоме В. Казенкі.

Дз. Сувораў у цэнтры ў першым шэрагу, В. Казенка першы леваруч ў другім шэрагу

Дз. Сувораў першы леваруч, В. Казенка – ў цэнтры

Дз. Сувораў першы леваруч у трэцім шэрагу, В. Казенка другі леваруч ў трэцім шэрагу

Дзяніс Сувораў, як і папярэднія фігуранты расьледаваньня і ягоныя таварышы ў службе, узнагароджаны мэдалём “Удзельніку ваеннай апэрацыі ў Сірыі” паводле загаду Міністэрства абароны РФ №349 з 10 чэрвеня 2016 г.

  • Фатаздымкі, скрыншоты, архівы Дз. Суворава

    https://vk.com/id91467977 (http://archive.li/PwP6M)
    http://archive.ph/hZqtR
    http://archive.ph/FeHNt
    http://archive.ph/oZkum

    https://ok.ru/profile/253210031713 (http://archive.li/mUHyG)

Камандыр гркр “Масква” (2015-2016 гг.)

Характэрна, што для фатаздымку свайго мэдалю й узнагароднага пасьведчаньня Дзяніс Сувораў наўмысна закрыў  імя камандыра і нумар вайсковай часткі. Аднак у фота можна пабачыць сэгмэнт асабістага подпісу камандыра карабля, які цалкам ідэнтычны такому ж сэгмэнту подпісу на ўзнагародных пасьведчаньнях Віталя Казенкі й Ільнара Мінікаева, якія раскрылі імя свайго камандыра.

Усім фігурантам гэтага расьледаваньня узнагародныя пасьведчаньні да мэдалёў асабіста падпісаў камандыр гвардзейскага ракетнага крэйсэру «Масква»  ў 2015-2016 гг. капітан 1-га рангу Аляксандар Цібаравіч Шварц (рас. – Александр Тиборович Шварц).

Пасьля вяртаньня зь “сірыйскае камандыроўкі” капітан 1-га ранга Аляксандар Шварц быў падвышаны.  Станам на кастрычнік 2019 году ён меў пасаду камандыра дывізіі Прыморскай флятыліі Ціхаакіянскага флёту ВМФ РФ.

 

 

 

 

Кіраўнік Расеі Уладзімер Пуцін за выкананьне баявога заданьня ўзнагародзіў крэйсэр «Масква» ордэнам Нахімава. 22 ліпеня 2016 году міністар абароны Расейскае Фэдэрацыі Сяргей Шайгу перадаў камандаваньню карабля гэтую ўзнагароду. У фотаальбоме першага фігуранта гэтага расьледаваньня Віталя Казенкі выяўленыя фатаздымкі, зробленыя падчас гэтай падзеі:

Новы нумар в/ч для флягмана

Гвардзейскі ракетны крэйсэр «Масква» раней уваходзіў у склад 11-й брыгады супрацьлодкавых караблёў (11-я БрСЛК). У сьнежні 2014 году на базе 11-й БрСЛК была адноўленая 30-я дывізія надводных караблёў Чарнаморскага флёту ВМФ РФ (1, 2).

Напрыканцы 2012 году зьявілася інфармацыя, што статус ракетнага крэйсэра «Масква»  быў зьніжаны, яго пазбавілі права быць асобнаю вайсковаю часткаю, то бок мець уласную гербавую пячатку (да гэтага крэйсэр меў нумар в/ч 22813). Такое рашэнне ўхваліў Генэральны штаб што да ўсіх караблёў, каб пазьбегнуць злоўжываньняў камандырамі гэтых суднаў. “Камандыры караблёў ставілі пячаткі куды толькі можна. Некалькі разоў вайсковая пракуратура выяўляла выпадкі, калі нядобрасумленныя камандыры караблёў ставілі пячаткі на фіктыўныя дакуманты <…>, якія потым рэалізоўвалі…”, – так пракамэнтаваў рашэньне прадстаўнік Генштабу ЗС РФ.

Станам на 2016 год, паводле зьвестак з фота пададзеных вышэй дакумантаў, флягману Чарнаморскага флёту ВМФ РФ вярнулі права быць асобнаю вайсковаю часткаю: ва ўзнагародных пасьведчаньнях пазначаны нумар в/ч 84201.

Жонка другога фігуранту гэтага расьледаваньня – Алсу Мінікаева ў адным з паблікаў сацсеціва “VK” апублікавала фота абвесткі, прызначанай маракам ракетнага крэйсэра «Масква». У інфармацыйным паведамленьні цалкам пазначаная паштовая адрэса, назоў карабля й нумар вайсковай часткі.


Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


InformNapalm – гэта вядомы й цалкам незалежны міжнародны валянтэрскі праэкт, які працуе цягам ужо больш за 5 гадоў.

Мы ня маем аніякай фінансавай падтрымкі ад ураду якой-кольвек краіны ці донараў, адзінымі мэцэнатамі інфармацыйнага праэкту зьяўляюцца ягоныя валянтэры й чытачы, якія ангажуюць свае сілы, час і сродкі для супрацьдзеяньня расейскай інфармацыйнай агрэсіі. Вы таксама можаце падтрымаць InformNapalm або сваімі ведамі й навыкамі, або ахвяраваньнем на ўтрыманьне сайту й разьвіцьцё праэкту. Фінансава нас можна падтрымаць або дабрачынным унёскам праз LiqPay, або стаць «патронам» і падпісацца на штомесячныя мініўнёскі праз сеціва Patreon.

Tags: 11-я БрСЛК11-я брыгада супрацьлодкавых караблёўавіябаза ХмэймімАляксандар Шварцв/ч 22813в/ч 84201ВагнэрВМФ РФпрыватная вайсковая кампаніяракетны крэйсэр "Масква"расейскія авіяўдарыСірыяСяргей ШайгуУладзімер ПуцінЧарнаморскі флёт

Recent Posts

  • Упершыню на Данбасе зафіксаваная расейская РЛС 51У6 «Каста-2Е1», якую акупанты спрабавалі замаскаваць украінскай атрыбутыкай (ФОТА)

    2021-02-26 - 0 Comment
  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment

Related Posts

  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • «Росгвардия» адпрацоўвае на тэрыторыі Беларусі правядзеньне навучальна-баявых апэрацыяў

    2020-10-14 - 0 Comment
  • Агляд для Пуціна: ліквідацыя 183 супрацоўнікаў вайсковай выведкі РФ з «ПВК Ваґнэра»

    2020-10-07 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 14440 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • Упершыню на Данбасе зафіксаваная расейская РЛС 51У6 «Каста-2Е1», якую акупанты спрабавалі замаскаваць украінскай атрыбутыкай (ФОТА)

    2021-02-26 - 0 Comment
  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

March 2021
M T W T F S S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.