Валянтэры міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm сабралі асабістыя дадзеныя 22 расейскіх жаўнераў і афіцэраў, якія ўдзельнічалі ў агрэсіі РФ супроць Грузіі ў 2008 годзе. Гэта вайскоўцы 42-й мотастралковай дывізіі (фармаваньня да 2009 году) 58-й арміі ЗС РФ, многія зь іх на момант расейскай агрэсіі служылі ў 478-м батальёне сувязі. Пяцёра вайскоўцаў таксама ўдзельнічалі ў захопе й акупацыі ўкраінскага Крыму ў 2014 годзе.
Фармальным ініцыятарам новага OSINT-расьледаваньня зьяўляецца колішні камандыр 478-га батальёну сувязі ЗС РФ, які ў жніўні 2008 году разам з падначаленым яму падразьдзяленьнем выконваў злачынныя загады што да ўварваньня ў Грузію. Гэта расейскі афіцэр у сваім акаўнце выклаў ля сотні фатаздымкаў з вайны 08.08.2008 г., з дапамогаю якіх, і зробленых да іх камэнтароў, былі ідэнтыфікаваныя ягоныя таварышы ў службе й падначаленыя. Зазначым, што з 22 ідэнтыфікаваных 5 вайскоўцаў – удзельнікі апэрацыі захопу Крыма ўвесну 2014 году (гэтая тэма будзе раскрытая ў наступных публікацыях).
1. Аляксей Генадзевіч Усатаў
Адукацыя: Ульянаўская вышэйшая вайскова-інжынэрная вучэльня сувязі, 1993-1998 гг.
У сацыяльных сетках: “ОК” (архіў профілю, фотаальбомаў: 1, 2, 3) – акаўнт з абмежаваным доступам, аднак Усатаў недагледзеў і пакінуў фотаальбом для публічнага прагляду; “VK”. Іншыя неактыўныя старонкі: №1, №2.
Службовы сьпіс:
– 1999-2004 гг. – камандыр роты на 527-й базе захоўваньня ўзбраеньня й тэхнікі сувязі (в/ч 82253, пас. Сярэда – Калуга);
– 2004-2006 гг. – афіцэр батальёну сувязі 62-й вайсковай базы Групы расейскіх войскаў у Закаўказьзі (г.Ахалкалакі / Ахалцыхе – Грузія);
– 2006-2009 гг. – камандыр 478-га асобнага батальёну сувязі 42-й мотастралковай дывізіі ПКВА / ПВА (в/ч 55095, пас. Калінаўская / Шалі – Чачэнія)
У выніку аналізу ягонага акаўнту вызначанае, што некалькі гадоў таму ён звольніўся з вайсковай службы ў званьні – падпалкоўнік. На гэты момант разам зь сям’ёю жыве ў Калузе або ў Маскве. Меркавана працуе ў пажарнай ахове МНС, захапляецца вышываньнем.
Таксама было вызначанае, што на момант расейскага ўварваньня ў Грузію ён камандаваў 478-м батальёнам сувязі й ужо 9 жніўня 2008 году быў у Цхінвальскім рэгіёне. У камэнтарох Усатаў досыць часта выкарыстоўвае словы “мужнасць / гераізм”. Аднак, згодна з фатаздымкамі, увесь “гераізм” і “мужнасць” расейскіх сувязістаў 478-га батальёну праявіўся у марадзёрстве й рабаваньні пакінутых грузінскіх крамаў, прыватных дамоў, садоў, адміністрацыйных будынкаў і вайсковых частак.
-
Фота расейскага ўварваньня ў Грузію ў жніўні 2008 году (націсьніце для прагляду)
Падчас вывучэньня профілю Аляксея Усатава (фігурант №1) былі выяўленыя вайскоўцы 42-й дывізіі і, у прыватнасьці, 478-га батальёну сувязі з Чачэніі, якія ўдзельнічалі ў агрэсіі супроць Грузіі ў жніўні 2008 году.
2. Сяргей Мінянкоў
У сацсетках: “OK”. Дадзеныя зь іншых крыніцаў: 1, 2.
Згодна з камэнтарамі, генэрал Мінянкоў быў звольнены з арміі неўзабаве пасьля ўварваньня ў Грузію, пасьля выбуху на складзе боепрыпасаў у вёсцы Шалі. Сваю кар’еру ён працягнуў у службе судовых прыставаў у Маскве.
Фігуруе ў фотаальбоме Усатава ў фота №№ 37, 38.
3. Аляксандар Барадзін
У сацсетках ня выяўлены.
Фігуруе ў фотаальбоме Усатава ў фота №№ 28, 43.
4. Яўген Шапянкоў
У сацсетках: “ОК” – акаўнт неактыўны з 2010 году. Дадзеныя з базы Дзяржаўнай інспэкцыі бясьпекі дарожнага руху (рас. ГИБДД).
Фігуруе ў фотаальбоме Усатава ў фота №№ 26, 29, 33.
5. Яўген Мазжэлін
Жыве ў г. Екацярынбург Сьвярдлоўскае вобл. Станам на жнівень 2008 году – камандыр узводу 1-й роты 478-га батальёну сувязі.
Выпускнік Навачаркаскае вучэльні сувязі. Меркавана працягвае служыць у ЗС РФ, званьне – маёр.
Фігуруе ў фотаальбоме Усатава ў фота № 41.
6. Вадзім Шалабала
У сацсетках: “ОК”.
Фігуруе ў фотаальбоме Усатава ў фота № 30.
7.Павал Рагожын
У сацсетках ня выяўлены.
Фігуруе ў фотаальбоме Усатава ў фота №№ 27, 42.
8. Яўген Байчанка
Фігуруе ў фотаальбоме Усатава ў фота № 9.
9. Аляксандар Яўсюцін
Фігуруе ў фотаальбоме Усатава ў фота № 16.
10. Натальля Бабак
Фігуруе ў фотаальбоме Усатава ў фота №№ 24, 40.
11. Артур Умараў
Фігуруе ў фотаальбоме Усатава ў фота №№ 31, 32, 34.
Паводле нашых дадзеных – увесну 2014 году ўдзельнічаў у апэрацыі захопу Крыма.
12. Сяргей Паплевічоў
У сацсетках: “ОК”.
Фігуруе ў фотаальбоме Усатава ў фота № 33 .
Паводле нашых дадзеных – увесну 2014 г. удзельнічаў у апэрацыі захопу Крыма.
13. Аляксей Палтаўскі
У сацсетках: “ОК”, у фотаальбоме захоўвае асабістыя здымкі, зробленыя падчас “жнівеньскай вайны”.
Фігуруе ў фотаальбоме Усатава ў фота № 34.
14. Канстантын Захараў
У сацсетках: “ОК” (выкарыстоўвае псэўданім “Askolb Bonifatic”), “VK” (псэўданім “Konstantin Yuryevich”).
Фігуруе ў фотаальбоме Усатава ў фота № 34.
15. Андрэй Чарэднік
Фігуруе ў фотаальбоме Усатава ў фота № 37.
16. Мікалай Козін
У сацсетках: “ОК”.
Фігуруе ў фотаальбоме Усатава ў фота № 38.
Паводле нашых дадзеных, увесну 2014 г. удзельнічаў у апэрацыі захопу Крыма.
17. Аляксей Аржаных
Фігуруе ў фотаальбоме Усатава ў фота № 44.
18. Сяргей Тапаркоў
У сацсетках: “ОК”.
Фігуруе ў фотаальбоме Усатава ў фота № 44.
19. Аляксандар Вараб’ёў
У сацсетках ня выяўлены.
Фігуруе ў фотаальбоме Усатава ў фота № 25.
20. Васіль Сацееў
Фота й акаўнт у сацсетках ня выяўленыя.
Фігуруе ў фотаальбоме Усатава ў фота № 34.
Паводле нашых дадзеных, увесну 2014 г. удзельнічаў у апэрацыі захопу Крыма.
21. Мухтар Умараў
Фігуруе ў фотаальбоме Усатава ў фота № 23.
Паводле нашых дадзеных – увесну 2014 г. удзельнічаў у апэрацыі захопу Крыма.
22. Вова Балуян
Фігуруе ў фотаальбоме Усатава ў фота № 39.
У выніку вывучэньня дадзеных акаўнту Балуяна была атрыманая цікавая дадатковая інфармацыя. Падчас ягонай службы ў расейскай арміі й удзелу ў агрэсіі супроць Грузіі, ягоная сям’я – жонка і двое дзяцей – да 2014 году жыла ў прыморскім Батумі:
- жонка Карына Балуян-Барсегян, 1972 ці 1973 г.н., у сацсетках з псэўданімам «nnnnnn vvvvvvv», сярод кантактаў шмат жыхароў Батумі;
- дачка Сафія Балуян, 12.0.2.2002 г.н., у сацсетках (1, 2, 3). Сярод кантактаў шмат батумцаў, у профілі фатаздымкі жыцьця ў Грузіі да 2014 году;
- сын Карэн Балуян, 08.11.1996 г.н., у сацсетках з псэўданімам «Undead Army J-Dog ©». У фотаальбоме другога профілю з сваім уласным імем маецца фота з 2 верасьня 2017 году, у якім ён пазуе ў процігазе, у форме ЗС РФ (відавочна, праходзіць тэрміновую службу ў войску). Іншыя фота з гэтага профілю маюць расейскі прапагандысцкі й адкрыта антызаходні характар.
Нагадваем, што гэта ня першая групавая ідэнтыфікацыя расейскіх вайсковых злачынцаў, якія ўдзельнічалі ў агрэсіі супроць Грузіі ў 2008 годзе. У лістападзе 2015 году InformNapalm апублікаваў вынікі расьледаваньня, падчас якога былі выяўленыя 19 дэсантнікаў 104-га палку 76-й дэсантна-штурмавой дывізіі ЗС РФ. Восем зь іх служылі далей у расейскай арміі, а шасьцёра дэсантнікаў удзельнічалі ў неабвешчанай вайне супроць Украіны. Сьлед асабліва зазначыць, што разам з 104-м палком 76-й ДШД ЗС РФ праводзяць сталыя супольныя вышкалы Сілы Спэцыяльных Апэрацыяў ЗС РБ (1, 2, 3), апроч гэтага парадны разьлік 104-га палку ўдзельнічаў у вайсковых парадах у Менску.
Даведка: У жніўні 2008 году расейскія спэцслужбы з дапамогаю сваіх паўднёва-асэтынскіх марыянэтак-сэпаратыстаў справакавалі ваенны канфлікт у грузінскім рэгіёне Самачабла (так званая Паўднёвая Асэтыя). Расейскія «міратворчыя сілы» наўмысна не адрэагавалі на актывізацыю баявікоў, якія зьдзяйсьнялі мэтаскіраваныя абстрэлы грузінскіх вёсак рэгіёну. Пасьля таго, як грузінскія Збройныя Сілы былі вымушаныя пачаць апэрацыю дзеля забесьпячэньня бясьпекі насельніцтва ў Цхінвальскім рэгіёне на тэрыторыі сувэрэннай дзяржавы Грузія й пачалі лякалізацыю асяродкаў актыўнасьці правакатараў-сэпаратыстаў, Расея заявіла пра пачатак апэрацыі «Принуждение к миру» (рас.), якая сталася адкрытай агрэсіяй супроць Грузіі з наступнай акупацыяй рэгіёнаў Самачабла й Абхазія. З таго часу й дагэтуль працягваецца так званая паўзучая акупацыя Грузіі. У выніку расейскага ваеннага ўварваньня 2008 году загінулі 408 грамадзянаў Грузіі (у тым ліку 170 вайскоўцаў), колькасьць уцекачоў і перасунутых асобаў павялічалася на 26 тысячаў чалавек (усяго ў Грузіі колькасьць уцекачоў – больш за 260 тысячаў чалавек), пад акупацыяй – больш за 20 адсоткаў тэрыторыі дзяржавы.
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Іраклі Камахідзэ адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.
Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )
Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.
