Міжнародная валянтэрская група InformNapalm падрыхтавала новае OSINT-расьледаваньне, трохі пашырыўшы геаграфію, але не зьмяняючы фігурантаў – расейскіх вайсковых злачынцаў. У гэтым артыкуле мы публікуем дадзеныя пра групу расейскіх дэсантнікаў 104-га палка ПДВ з Пскова, якія ўдзельнічалі ў агрэсыі супроць Грузыі ў 2008 годзе, цяпер яны – ўдзельнікі неабвешчанае вайны, пачатай Крамлёўскім рэжымам на Усходзе Украіны.
Ня ёсьць навіною, што Расея зьяўляецца асноўным пастаўшчыком гібрыднага тэрарызму ва ўсім сьвеце. Гэтая краіна, з падачы яе злачыннага рэжыму, мае дачыненьне да нязьлічоных вайсковых злачынствах, зьдзейсьненых на постсавецкай прасторы, а цяпер яшчэ і на Блізкім Усходзе. Нават праз гады ў сацыяльных сетках можна знайсьці інфармацыю пра факты ўдзелу ў вайне цэлых падразьдзяленьняў ЗС РФ, як у мінулых авантурах, гэтак і ў цяперашніх.
3 лістапада 2015 году мы апублікавалі відэа “Рускі сьвет” – эксклюзыўнае відэа вар’яцкіх забаваў расейскіх вайсковых злачынцаў у ваколіцах Горы” (Грузыя) у жніўні 2008 году, які адлюстроўвае факт вандалізму з удзелам танкістаў СКВО (зараз Паўднёвая вайсковая акруга) і дэсантнікаў 104-га палку ПДВ з Пскова. Празь некаторы час, на наш заклік пра наданьне дадатковай інфармацыі пра расейскіх вайсковых злачынцаў і іхных памагатых, агучаны 9 лістапада 2015 году ў артыкуле “Ульянаўскія дэсантнікі з 31-й брыгады ў складзе НЗФ “Патрыёт”“, да нас зьвярнуўся ананімны інфарматар, які распавёў наступнае: “У 2008-м годзе праходзіў службу ў 104-м палку 76-й дывізыі ПДВ ЗС РФ, зьяўляецца вэтэранам “Апэрацыі прымушэньня да Міру”. Праз гады і з улікам цяперашніх рэаліяў ён зразумеў шмат што. Тое, што сёньня робіць Расея ў дачыненьні да Украіны, для яго непрымальна, тым больш, што ў ягоных жылах цячэ ўкраінская кроў. Напрыканцы пакаяннага лісту, інфарматар пакінуў некалькі спасылак на старонкі профіляў сацыяльнага сеціва “VK” колішніх сваіх таварышаў у службе, падкрэсьліўшы, што шукаць трэба сярод іх.
У выніку зьдзейсьненай выведкі старонак расейскіх дэсантнікаў была сабраная наступная інфармацыя:
- Антон Ісаеў – кадравы вайсковец ЗС РФ, як мяркуецца, служыць у 76-й дывізыі ПДВ. “Вэтэран” расейскага ўварваньня ў Грузыю ў 2008 годзе ў складзе тактычнага падразьдзяленьня 104-га ДШП, удзельнік неабвешчанае вайны, пачатай РФ на Усходзе Украіны (архіў на на профіль , архіў на фотаальбомы 1 і 2, архіў на кантакты, архіў на другі профіль). Родам з гораду Алонец, Карэлія. Мейсца жыхарства паводле рэгістрацыі г.Петразаводзк.
Нягледзячы на тое, што ў альбоме А.Ісаева няма фатаздымкаў, якія сьведчаць пра тое, што ён зьяўляецца ўдзельнікам інтэрвэнцыі 2008 году, у інтэрнэце на відэапартале “youtube” было знойдзенае відэа, у якім тагачасны прэзыдэнт Расеі Дз.Мядзьведзеў уручае ордэны і мэдалі дэсантнікам 104-га ДШП у выніку апэрацыі “прымушэньня да міру”, сярод якіх фігуруе і Ісаеў з узнагародай “Ордэн мужнасьці”. Апроч гэтага, у відэаальбоме Ісаева выяўленае вышэйзгаданае відэа з фактам вандалізму ў г.Горы, у якім ён пазначаны, як саўдзельнік сваім жа таварышам у службе Пятром Пятровым. Ну а ў фотаальбоме самога А.Ісаева знойдзенае фота з Украіны, зробленае на тле стэлы вузлавой станцыі Ілавайск, а таксама іншыя фатаздымкі з Данбаса і з баявымі таварышамі ў тэрарызьме.
Украина, Донбасс 2014-2015 гг.
- Дзьмітры Вячаслававіч Дарафееў – меркавана кадравы вайсковец ЗС РФ. “Вэтэран” расейскага ўварваньня ў Грузыю ў 2008 годзе ў складзе тактычнага падразьдзяленьня 104-га ДШП. Удзельнік неабвешчанае вайны, пачатай РФ на Усходзе Украіны (архіў на на профіль , архіў на фотаальбомі фотападборку з Данбаса, архіў на кантакты). Дата нараджэньня 10 лістапада 1980 году, родам з гораду Каўроў. У альбоме Дз.Дарафеева хапае фатаздымкаў, якія сьведчаць пра ягоны ўдзел у расейскай інтэрвэнцыі супроць Грузыі ў 2008 годзе ў складзе таго ж тактычнага падразьдзяленьня 104-га ДШП ПДВ. Апроч гэтага, у фотаальбоме Дарафеева выяўленая цэлая фотападборка зь ягонай “данбаскай камандыроўкі” за 2014-2015 гг., у тым ліку з БМП “Самалі” і РСЗВ БМ-21 “За Дэбальцава”.
Грузыя, жнівень 2008 году
Украіна, Данбас 2014-2015 гг.
- Сьцяпан Краўчанка – “вэтэран” расейскага ўварваньня ў Грузыю ў 2008 годзе ў складзе тактычнага падразьдзяленьня 104-га ДШП (архіў на профіль, архіў на фотаальбомы 1 і 2, архіў на кантакты). Пражывае ў Маскве. Узнагароджаны мэдалём «За воінскую доблесьць», а таксама граматамі ад імя прэзыдэнта РФ Дз.Мядзьведзева і камандыра палку Г.Анашкіна. У альбоме Краўчанкі шмат фатаздымкаў з жнівеньскага ўварваньня ў Грузыю з цынічнымі камэнтарамі, якімі ён падзяліўся ад свайго ж таварыша ў службе і ўдзельніка тых жа падзеяў – Аляксандра Крэня.
- Аляксандар Крэнь – “вэтэран” расейскага ўварваньня ў Грузыю ў 2008 годзе ў складзе тактычнага падразьдзяленьня 104-га ДШП (архіў на профіль, архіў на фотаальбомы 1 і 2, архіў на кантакты). Пражывае ў Санкт-Пецярбургу. У адрозненьне ад калегі С.Краўчанкі, сьціплы А.Крэнь мае ня так шмат фатаздымкаў з вайны 2008 году.
- Аляксандар Філімонаў – “вэтэран” расейскага ўварваньня ў Грузыю ў 2008 годзе ў складзе тактычнага падразьдзяленьня 104-га ДШП (архіў на профіль , архіў на фотаальбом , архіў на кантакты). Дата нараджэньня – чэрвень 1987 году, пражывае ў г.Перм. У фотаальбоме А.Філімонава шмат фатаздымкаў з часоў жнівеньскай вайны 2008 году з камэнтарамі, у тым ліку паблізу г. Горы.
- Ігар Карабчук – “вэтэран” расейскага ўварваньня ў Грузыю ў 2008 годзе ў складзе тактычнага падразьдзяленьня 104-га ДШП (архіў на профіль , архіў на фотаальбом , архіў на кантакты). Пражывае ў г.Маскве. У фотаальбоме Карабчука ёсьць фатаздымкі, зробленыя падчас расейскага ўварваньня ў Грузыю ягоным жа таварышам у службе і ўдзельнікам тых жа падзеяў Аляксандрам Крэням.
- Яўген Барысаў – “вэтэран” расейскага ўварваньня ў Грузыю 2008 году ў складзе тактычнага падразьдзяленьня 104-га ДШП (архіў на профіль, архіў на фотаальбом, архіў на кантакты). Дата нараджэньня – 9 жніўня 1985 году, пражывае ў Архангельску. У фотаальбоме Барысава хапае эксклюзыўных фатаздымкаў, зробленых падчас расейскага ўварваньня ў Грузыю ягоным жа таварышам у службе і ўдзельнікам тых жа падзеяў Аляксандрам Крэням.
- Павал Някрасаў – “вэтэран” расейскага ўварваньня ў Грузыю 2008 году ў складзе тактычнага падразьдзяленьня 104-га ДШП, мэханік-кіроўца БМД (архіў на профіль, архіў на фотаальбом, архіў на кантакты). Дата нараджэньня – травень 1988 году, родам з с.Саргіна Архангельскае вобласьці, пражывае ў г.Вельску, тэлефоны: 89539378151 і 89214934111. Узнагароджаны мэдалём “За баявую адзнаку”, а таксама граматамі ад прэзыдэнта РФ Дз.Мядзьведзева і камандыра палку Г.Анашкіна (1 і 2).
- Хулер Кыртынмай – кадравы вайсковец ЗС РФ, як мяркуецца, служыць у выведроце 74-й АМСБр, дысьлякаванай у Югры, якая неаднаразова была зафіксаваная ў кантэксьце “растоўска-ўкраінскай” камандыроўкі. “Вэтэран” расейскага ўварваньня ў Грузію 2008 году ў складзе тактычнага падразьдзяленьня 104-га ДШП (архіў на профіль , архіў на фотаальбомы 1 і 2, архіў на кантакты). Родам з Шагонарнын Ак-Туругдан, Тыва.
- Пётр Анатолевіч Пятроў (верагодна псэўданім, сапраўднае імя Аляксандар) – кадравы вайсковец ЗС РФ, як мяркуецца, служыць у 76-й дывізыі ПДВ. У фотаальбоме П.Пятрова шмат фатаздымкаў, зробленых увосень 2014 году, цалкам мажліва, з расейска-ўкраінскай мяжы, што можа сьведчыць пра ягоны мажлівы ўдзел у баявых дзеяньнях на Данбасе. Пятроў зьяўляецца “вэтэранам” расейскага ўварваньня ў Грузыю 2008 году ў складзе тактычнага падразьдзяленьня 104-га ДШП (архіў на профіль, архівы на фотаальбом і відеаальбом, архіў на кантакты). Мейсца пражываньня пазначанае, як Санкт-Пецярбург. У фотаальбоме П.Пятрова няма фатаздымкаў, зробленых падчас расейскага ўварваньня ў Грузыю, аднак у ягоным профілі былі выяўленыя два відэа з розным хранамэтражам з кадрамі падзеяў 2008 году, якія адлюстроўваюць факт вандалізму расейскіх дэсантнікаў ля гораду Горы. Характэрна, што Пятроў не забыўся на тое, каб адзначыць на гэтым відэа сваіх баявых таварышаў, саўдзельнікаў вар’яцкіх дзеяньняў акупантаў у Грузыі, праз што мы вызначылі асноўны склад падразьдзяленьня інтэрвэнтаў. На відэа зафіксаваныя: Антон Ісаеў, Раман Цюрбееў, Дзьмітры Старавойтаў, Віктар Данілаў, Уладзімер Балданаў, Сяргей Чарнышоў, Рома Бушын, Віцёк Макроў, Айдын Мангуш, Віктар Іваноў (Старонкі В.Данілава і Р.Бушына выдаленыя, усе астатнія зьяўляюцца фігурантамі гэтага расьледаваньня).
- Дзьмітры Старавойтаў – кадравы вайсковец ЗС РФ. “Вэтэран” расейскага ўварваньня ў Грузыю 2008 году ў складзе тактычнага падразьдзяленьня 104-га ДШП (архіў на профіль, архіў на фотаальбомы 1 і 2, архіў на кантакты). Як мяркуецца, пасьпеў пабываць на Данбасе, на адным з фатаздымкаў зафіксаваная ўзнагарода, якая нагадвае “Георгіеўскі крыж” “ДНР”. У фотаальбоме Дз.Старавойтава ёсьць цэлая падборка фатаздымкаў, зробленых падчас расейскай агрэсыі ў Грузіі 2008 году. Таксама ён пазначаны тэгам на відэа Пятра Пятрова.
- Уладзімер Балданаў – “вэтэран” расейскага ўварваньня ў Грузыю 2008 году ў складзе тактычнага падразьдзяленьня 104-га ДШП (архіў на профіль, архіў на фотаальбом, архіў на кантакты). Пражывае ў Хабараўску, тэлефон: +79143752446. У профілі В.Балданава няма фатаздымкаў, зробленых падчас расейскай агрэсыі 2008 году, аднак ён пазначаны тэгам на відэа ягонага аднапалчаніна Пятра Пятрова з вычварэньнямі расейскіх акупантаў у г.Горы. Балданаў апазнаны, як саўдзельнік гэтага факту вандалізму.
- Сяргей Чарнышоў – “вэтэран” расейскага ўварваньня ў Грузію 2008 году ў складзе тактычнага падразьдзяленьня 104-га ДШП (архіў на профіль, архіў на фотаальбом, архіў на кантакты). Дата нараджэньня – 13 лютага 1988 году, пражывае ва Уладзіміры. У профілі С.Чарнышова няма відавочных сьведчаньняў з падзеяў вайны 2008 году, але фігуруе шэраг іншых здымкаў з Каўказа, а таксама ён пазначаны тэгам на відэа Пятра Пятрова. Дзякуючы Чарнышову, атрымалася выявіць яшчэ аднаго пскоўскага дэсантніка Юрыя Сьмірнова, (апошні фігурант гэтага расьледаваньня), які ўвосень 2014 году ў складзе падразьдзяленьня ПДВ ваяваў на Усходзе Украіны.
- Віцёк Макроў – “вэтэран” расейскага ўварваньня ў Грузыю ў 2008 годзе ў складзе тактычнага падразьдзяленьня 104-га ДШП (архіў на профіль , архіў на фотаальбом , архіў на кантакты). Дата нараджэньня – 29 лістапада 1987 году. У профілі В.Макрова няма фатаздымкаў з падзеяў вайны 2008 году, але ён, як і іншыя пазначаны тэгам у відэа Пятра Пятрова, апроч гэтага ён выклаў фатаздымак камандыра 104-га палку зь інтэрвію “Мы штурмавалі Горы – аповяд камандыра 104-га дэсантна-штурмавога палку Генадзя Уладзімеравіча Анашкіна“.
- Айдын Мангуш – кадравы вайсковец ЗС РФ, “вэтэран” расейскага ўварваньня ў Грузыю ў 2008 годзе ў складзе тактычнага падразьдзяленьня 104-га ДШП (архіў на профілі 1 і 2, архіў на фотаальбом, архіў на кантакты). У профілі А.Мангуша няма фатаздымкаў з падзеяў вайны 2008 году, але ён, гэтаксама, як і іншыя пазначаны тэгам у відэа Пятра Пятрова.
- Віктар Іваноў – кадравы вайсковец ЗС РФ, “вэтэран” расейскага ўварваньня ў Грузыю ў 2008 годзе ў складзе падразьдзяленьня 104-га ДШП, а таксама ўдзельнік апэрацыі ў захопе Крыма, узнагароджаны мэдалямі “За вяртаньне Крыма” і “За воінскую доблесьць” (архіў на профіль, архіў на фотаальбом, архіў на кантакты). Пражывае ў г.Пскове. У профілі В.Іванова няма відавочных сьведчаньняў з падзеяў вайны 2008 году, але як і іншыя ягоныя таварышы ў службе, ён пазначаны тэгам у відэа Пятра Пятрова.
- Раман Цюрбееў – “вэтэран” расейскага ўварваньня ў Грузыю ў 2008 годзе ў складзе падразьдзяленьня 104-га ДШП (архіў на профіль, архіў на фотаальбом, архіў на кантакты). Пражывае ў г.Падольску. У профілі Р.Цюрбеева няма фатаздымкаў з падзеяў вайны 2008 году, але супроць яго сьведчыць тэг у відэа Пятра Пятрова, камэнтар аднапалчаніна Антона Ісаева і фота зь ягонай старонкі.
- Дзяніс Шыкула – “вэтэран” расейскага ўварваньня ў Грузыю ў 2008 годзе ў складзе падразьдзяленьня 104-га ДШП (архіў на профіль, архіў на фотаальбом, архіў на кантакты). Пражывае ў г.Карпінску. У фотаальбоме Дз.Шыкулы цэлая фотападборка з падзеяў расейскай інтэрвэнцыі ў Грузыю ў 2008 годзе. Таксама ён пазначаны тэгам у відэа Пятрова.
- Юры Сьмірноў – кадравы вайсковец ЗС РФ, служыць у 74-й дывізыі ПДВ (архіў на профіль, архіў на альбом, архіў на кантакты) і апошні фігурант гэтага расьледаваньня. Дата нараджэньня – 13 жніўня 1986 году, родам з г.Сокал. Што да факту ягонага ўдзелу ў расейскай агрэсыі супроць Грузыі ў 2008 годзе, то фатаздымкаў і інфармацыі, якія пра гэта сьведчаць, няма, але ён пэўна “засьвяціўся” на Данбасе разам з сваім падразьдзяленьнем увосень 2014 году, пра што сьведчыць шэраг фатаздымкаў з зоны баявых дзеяньняў. Кавалер “Ордэна мужнасьці”.
Падводзячы вынік, можна зазначыць, што ў пададзеным расьледаваньні ўсяго фігуруе 19 расейскіх вайсковых злачынцаў, зь іх 8 усё яшчэ служаць у ЗС РФ. 18 дэсантнікаў зьяўляюцца ўдзельнікамі расейскай агрэсыі супроць Грузыі 2008 году, а 6 зь іх – удзельнікі неабвешчанае вайны РФ супроць Украіны.
Даведка: У жніўні 2008-га расейскія спэцслужбы, выкарыстоўваючы сваіх паўднёва-асэтынскіх марыянэтак-сэпаратыстаў, справакавалі вайсковы канфлікт у рэгіёне Самачабло (т.зв. Паўднёвая Асэтыя), Грузыя. Расейскія “міратворчыя сілы” наўмысна не адрэагавалі на актывізацыю баявікоў, якія зьдзяйсьнялі мэтанакіраваныя абстрэлы грузынскіх вёсак рэгіёну. Пасьля таго, як грузінскія Збройныя сілы былі вымушаныя пачаць апэрацыю ў забесьпячэньні бясьпекі насельніцтва ў Цхінвальскім рэгіёне на тэрыторыі сувэрэннай дзяржавы Грузыя і пачалі лякалізаваць ачагі актыўнасьці правакатараў-сэпаратыстаў, Расея заявіла пра пачатак апэрацыі “прымушэньня да міру”, якая вылілася ў адкрытую агрэсыю супроць Грузыі, з наступнай акупацыяй рэгіёнаў Самачабло і Абхазыя, а таксама з т.зв. паўзучай акупацыяй, якая працягваецца дагэтуль. У выніку расейскага вайсковага ўварваньня 2008 году, загінулі 408 грамадзянаў Грузыі (у тым ліку 170 вайскоўцаў), колькасьць уцекачоў і перасяленцаў павялічылася на 26 тысячаў чалавек (усяго ў Грузыі колькасьць уцекачоў складае больш за 260 тысяч чалавек), акупаваныя больш за 20 адсоткаў тэрыторыі дзяржавы.
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm пры садзейнічаньні цэнтра “Міратворац”.
Аўтар матар’ялу Іраклі Камахідзэ
Перакалаў на беларускую мову Дзяніс Івашын
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа