Рэдактар беларускае службы міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm Дзяніс Івашын даў інтэрвію новай мэдыйнай анлайн-плятформе «Ministry of Counterculture» зь Вялікай Брытаніі.
Новы інфармацыйны праэкт ачольвае Мікалай Халезін, сузаснавальнік і мастацкі кіраўнік Беларускага Свабоднага Тэатру. Прафэсійны журналісці досьвед ён набыў падчас працы ў зачыненых аўтарытарным рэжымам беларускіх газэтах «Імя» й «Наша Свабода». Да ягонага новага мэдыяпраэкту Ministry of Counterculture ў якасьці адказнага рэдактару далучылася Джорджы Уідан, якая раней зьдзяйсьняла працу што да запуску інфармацыйнага каналу Al Jazeera English.
У інтэрвію закранутая тэма наяўнасьці ў Беларусі вялікае колькасьці ўкраінскіх працоўных мігрантаў з тэрыторыі акупаванага Данбасу, якія ёсьць актыўнымі носьбітамі расейскай вайсковай прапаганды. Асьветленыя пытаньні выкарыстаньня Расейскай Фэдэрацыяй адэптаў «русскаго міра» для зьдзяйсьненьня мажлівых заплянаваных сцэнароў для дэстабілізацыі сытуацыі ў Беларусі.
Таксама значная ўвага ў інтэрвію нададзеная адсутнасьці паўнавартаснага памежнага кантролю над беларуска-расейскай мяжой, празь якую ў Беларусь патрапляюць баявікі тэрарыстычных утварэньняў «Л/ДНР». Апроч гэтага ўзьнятая тэма сьвядомых маніпуляцыяў і спэкуляцыў на тэме колькасьці ўкраінскіх «уцекачоў», як з боку Кіраваньня Вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў, гэтак і з боку вышэйшага палітычнага кіраўніцтва Беларусі.
Матар’ял падрыхтаваны адмылова для міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.
Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )
Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.
