InformNapalm.org (Беларуская)

Выдача “ваґнэраўцаў” РФ – абсалютна варожы крок у дачыненьні Украіны

Выдача “ваґнэраўцаў” РФ – абсалютна варожы крок у дачыненьні Украіны, які ставіць рэжым Лукашэнкі ў адзін шэраг з дзяржавай-аґрэсарам.

Гэта ляґічны ланцуг у ягонай пасьлядоўнай антыўкраінскай дзейнасьці, які складаецца з такіх кейсаў:

падчас актыўнай фазы расейскай збройнай аґрэсіі супроць Украіны ў 2014 г.:

– наданьня беларускіх авіяцыйных базаў (61-я ЗАБ у Баранавічах і авіябаза ў Бабруйску) для зьнішчальнай авіяцыі ПКС РФ;

– перакідваньне зьвяна беларускіх зьнішчальнікаў МіГ-29 на аэрадром Лунінец, для кантролю сумежнай паветранай прасторы Украіны;

– базаваньне лятака далёкасяжнага радыёлякацыйнага выяўленьня А-50 ПКС РФ на авіябазе ў Бабруйску для правядзеньня радыёэлектроннае- і радыётэхнічнае выведкі на тэрыторыі Украіны;

іншыя кейсы:

– “выяўленьня” соцень украінскіх баявікоў перад правядзеньнем “выбараў” 2010 г.;

– наданьня паветранай прасторы Беларусі для ПКС РФ у 2016 г. для адпрацоўкі ракетных удараў па стратэгічных аб’ектах Украіны;

– адкрыцьця ў 2017 г. паўнавартаснага фронту інфармацыйнай вайны супроць Украіны;

– “правакацыя” з прарывам дзяржмяжы збройнай групай, скіраваная супраць украінскай дзяржавы;

– справа “Белага Леґіёну”, у кантэксьце якой Украіна фігуравала як краіна з ляґерамі падрыхоўкі баявікоў супроць рэжыму Лукашэнкі;

– затрыманьне й выдача грамадзкага актывіста Паўла Грыба й перадача яго ФСБ РФ;

– стварэньне Генштабам ЗС РБ апэратыўнага прастору для дывэрсіяў Збройных сілаў РФ супроць Украіны падчас супольных расейска-беларускіх стратэґічных вышкалаў “Запад-2017”;

– затрыманьне, засуджэньне журналіста Паўла Шаройкі і ягоны абмен на шпегуна Юрыя Палітыку ў інтарэсах Расеі;

– забарона на ўезд шматлікім прадстаўнікам дэмакратычнае супольнасьці Украіны, інтэрнаваньне грамадзянаў Украіны.

Разам з гэтым рэжым Лукашэнкі надае від на жыхарства, зьдзяйсьняе фінансавую й сацыяльную дапамогу баявікам тэрарыстычнага расейскага ўтварэньня “Л/ДНР”.

Уладкоўвае на службу ў каральныя падразьдзяленьні МУС РБ байцоў расфармаванага “Бэркуту”, якія ўдзельнічалі ў спробе задушэньня Рэвалюцыі Годнасьці.

Гэты сьпіс далёка няпоўны, але менавіта выдача Расеі “ваґнэраўцаў”, удзел якіх у збройных дзеяньнях супроць Украіны даказаны і якіх украінскія ўлады прасілі не выдаваць РФ да наданьня свайго экстрадыцыйнага запыту, – ёсьць завяршальным штрыхом.

Украінскія ўлады маюць кардынальна перагледзець усе свае стасункі з рэжымам Лукашэнкі. Цалкам ляґічным будзе разгледзець пытаньне пра перанос мейсца правядзеньня паседжаньняў ТКГ што да ўрэгуляваньня сытуацыі на Данбасе ў іншую краіну.

Украінскія ўлады маюць урэшце зразумець, што загульваньні з антыбеларускім і антыўкраінскім рэжымам Лукашэнкі не спрыяе добрасуседзкім адносінам паміж нашымі краінамі.

Чытайце таксама:


Рэдактар беларускае службы Міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm Дзяніс Івашын.

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

Exit mobile version