• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    ТОП-9 фактаў, што насамрэч рабіла група расейскіх баявікоў “ПВК Вагнэра” ў Беларусі

    on 2020-07-31 | 0 Comment | Аналітыка | Беларусь | Галоўнае | Навіны Print This Post Print This Post
    • by
    • cz
    • ua
    • tr
    • en
    • lt
    • bg
    • sv
    • no
    • dk
    • at

    Публікуем ТОП-9 цікавых фактаў, якія дазваляюць зразумець, што насамрэч рабіла група расейскіх наймітаў прыватнай вайсковай кампаніі (ПВК) “Вагнэра” ў Беларусі. Аналіз апублікавалі актывісты групы “Ихтамнет_м0209”, зь якімі валянтэры InformNapalm плённа супрацоўнічаюць у пытаньнях пошуку, ідэнтыфікацыі й выяўленьня расійскіх наймітаў так званай “ПВК Вагнэра” ​​(проксі-фармаваньне Генэральнага ўпраўленьня Генштабу ЗС РФ, якое Расейская Фэдэрацыя актыўна выкарыстоўвае ў вайне ва Украіне, Сірыі, Лібіі ды іншых вайсковых канфліктах).


    Факт 1

    У СМІ паведамлялі, што ў Беларусь прыбыла група да 200 чалавек. Гэта акурат адная ратацыя – паўнавартасная рота, узмоцненая снайпэрскімі групамі і, як для гарадзкіх апэрацыяў, падразьдзяленьнямі візуальнага назіраньня й інфармацыйнай падтрымкі.

    Факт 2

    Затрыманыя пакуль толькі 32 баявікі, якія былі разам у адной групе + яшчэ 1 баявік асобна. Гэтая колькасць адпавядае аднаму ўзводу. Сярод затрыманых быў як мінімум 1 камандыр снайпэрскай групы (грамадзянін РБ Андрэй Бакуновіч), што дадактова пацьверджвае першы факт. Меркавана, да кожнага з 4-х узводаў было надазденае па адной снайпэрскай групе. Разам гэта ня менш за 12 снайпэраў.

    Факт 3

    Група зайшла на тэрыторыю Беларусі за некалькі тыдняў да пачатку актыўных электаральных працэсаў у Менску. Гэтаксама, як напрыканцы лютага 2014 году, асобы, якія фігуруюць у сьпісах кадравага складу “групы Вагнэра”, арганізавана па 5-15 чалавек за адзін раз заходзілі ў Аўтаномную Рэспубліку Крым праз паромны пераход “Каўказ-Керч” і гэтак жа спакойна пасяляліся ў мясцовых гатэлях.

    Факт 4

    Расейскія дыпляматы й сродкі масавай інфармацыі намагаюцца навязаць інфармацыю, што найміты перабывалі ў Беларусі транзытам. Аднак падразьдзяленьні “ПВК Вагнэра” (проксі-фармаваньне ГУ ГШ ЗС РФ) яшчэ задоўга да карантыну праз COVID-19, пры адчыненых аэрапортах у Расеі, для таго, каб патрапіць да вайсковых лягероў на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы ніколі не карысталіся рэгулярнымі авіярэйсамі. Усе пералёты зьдзяйсьняліся бартамі “223-га лётнага атраду” Міністэрства абароны РФ альбо адмысловымі чартарамі без праходжаньня памежнага кантролю РФ. Гэта задукамантаванае украінскімі спэцслужбамі.

    Факт 5

    У матар’ялах СБУ таксама маюцца доказы таго, што менавіта група “Вагнэра” ўдзельнічала ў прыдушэньні дэмакратычных пратэстаў у Судане (апэрацыя ў гарадзкіх умовах). Былі апублікаваныя сьпісы тых, хто там быў непасрэдна. Сярод гэтых “вагнэраўцаў”, якія былі затрыманыя зараз у Менску, як мінімум двое (Аляксей Волгін і Уладзімер Лі) былі ў Судане падчас разгону акцыяў пратэсту.

    Факт 6

    У кадар з відэа затрыманьня патрапіў ня толькі аркуш з надпісамі арабскай малітвы прабачэньня, але й скэтч-картка для папаўнення мабільнага тэлефону суданскага апэратару сувязі. На ёй маецца выява мячэту Хатмія ў горадзе Касала, Судан. Набыць падобныя карткі суданскіх мабільных апэратараў у РФ і ў Беларусі вельмі складана, каб зь імі потым, дапусьцім, ляцець у Судан. Гэта можа азначаць толькі адное, што яны прыбылі ў Беларусь не для таго, каб ляцець ва ўмоўны Судан, але наадварот – прыехалі з Судану тыя, хто быў там раней (акурат зь мінулай паездкі ў Волгіна і Лі маглі ляжаць у торбах паперкі на арабскай мове і суданская картка для папаўненьня мабільнага).

    Факт 7

    Украінскія спэцслужбы апошнія 6 гадоў шчыльна супрацоўнічаюць з выведкамі краінаў-чальцоў NATO. Відавочна, што ў кожнай краіне NATO, у тым ліку і ў Турэччыне, якая мае да расейскіх намітаў асаблівае зацікаўленьне, бо яны ваююць супроць іхных жаўнераў у Лібіі, у наяўнасьці ёсьць поўныя сьпісы кадравага складу групы “Вагнэра”, не кажучы ўжо пра такіх асобаў, як Аляксей Волгін, дадзеныя якога наагул пазначаныя на афіцыйным сайце СБУ. Таму вэрсія, што расейскія баявікі маглі плянаваць пералёт у Турэччыну цалкам не паддаецца крытыцы.

    Факт 8

    У затрыманых баявікоў былі знойдзеныя пэрсальныя армейскія жэтоны з асабістымі нумарамі, акурат з сэрыі “М”, якія і выкарыстоўваюць у групе “Вагнэра”. Больш падрабязна пра гэта можна прачытаць тут.

    Факт 9

    Усе падкантрольныя расейскім спэцслужбам тэлеграм-каналы ды расейскія нібыта апазыцыйныя экспэрты, прапагандысцкія каналы (RT) і іншыя кантраляваныя СМІ, у тым ліку і ўкраінскага сэгмэнту (Страна.ua), а таксама афіцыйныя асобы (амбасадар РФ у Беларусі) з уласьцівай ім гістэрычнай манэрай пачалі прасоўваць фальшывыя вэрсіі й рабіць заявы, якія маюць апраўдаць затрыманых грамадзянаў РФ, маўляў гэта “страйкбалісты” альбо наагул звычайныя ахоўнікі, якія легальна ляцелі праз Турэччыну.

    Высновы

    Спэцслужбы Беларусі, мажліва, дзякуючы заходнім калегам, затрымалі адную зь некалькіх групаў, якія працуюць на расейскую вайсковую выведку, што, меркавана, плянавала справакаваць эскаляцыю падчас прагназаваных акцыяў пратэсту на тле электаральных працэсаў, у тым ліку з выкарыстаньнем снайпэрскага вагню па мірных жыхарах (як у Кіеве ў лютым 2014 году). Гэта былі пляны РФ дэстабілізаваць сытуацыю ў Беларусі да такой ступені, каб у дыктатара Пуціна былі падставы застасаваць “міратворчы” кантынгент для “аднаўленьня ладу”, а па сутнасьці – рэалізаваць аншлюс Беларусі. Значны грамадзкі розгалас, мажліва, змусіў РФ адтэрмінаваць гэты плян і адклікаць іншых чальцоў групы, хаця ня выключаныя і іншыя сцэнары дэстабілізацыі, калі Пуцін вырашыць пайсьці ва-банк.

    Чытайце таксама ангельскамоўную аналітычную публікацыю што да гэтай тэмы: Russia gearing up for meddling in elections in Belarus.


    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


    InformNapalm – гэта вядомы й цалкам незалежны міжнародны валянтэрскі праэкт, які працуе цягам ужо больш за 5 гадоў.

    Мы ня маем аніякай фінансавай падтрымкі ад ураду якой-кольвек краіны ці донараў, адзінымі мэцэнатамі інфармацыйнага праэкту зьяўляюцца ягоныя валянтэры й чытачы, якія ангажуюць свае сілы, час і сродкі для супрацьдзеяньня расейскай інфармацыйнай агрэсіі. Вы таксама можаце падтрымаць InformNapalm або сваімі ведамі й навыкамі, або ахвяраваньнем на ўтрыманьне сайту й разьвіцьцё праэкту. Фінансава нас можна падтрымаць або дабрачынным унёскам праз LiqPay, або стаць «патронам» і падпісацца на штомесячныя мініўнёскі праз сеціва Patreon.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    July 2025
    MTWTFSS
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.