InformNapalm.org (Беларуская)

Агляд для Пуціна: ліквідацыя 183 супрацоўнікаў вайсковай выведкі РФ з «ПВК Ваґнэра»

7 кастрычніка, да дня нараджэньня ваеннага злачынца й расейскага дыктатара Уладзімера Пуціна, грамадзкая арґанізацыя «Украінскі цэнтар аналітыкі й бясьпекі» (УЦАБ) падрыхтаваў своеасаблівы «падарунак» – маштабны агляд асабістых дадзеных больш за 200 супрацоўнікаў пазаштатнага падразьдзяленьня Галоўнага ўпраўленьня (колішняе «ГРУ») Ґенэральнага штабу Збройных сілаў РФ, вядомага пад умоўным найменьнем-прыкрыцьцём «прыватная вайсковая кампанія «Ваґнэра».

Масыў гэтых дадзеных эксклюзіўна нададзены аўтарамі агляду для публікацыі на сайце міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

Агляд ўключае раней апублікаваныя матар’ялы пра дзейнасьць сакрэтных падразьдзяленьняў расейскае вайсковае выведкі, даступныя ў расьледаваньнях InformNapalm:

Таксама гэты агляд зьмяшчае раней не апублікаваныя зьвесткі пра баявыя страты расейцаў, якія спецслужбы рэжыму Пуціна хаваюць ад грамадзянаў РФ і сусьветнае грамадзкасьці.

Паводле інфармацыі аўтараў агляду, больш за 60 адсоткаў фіґурантаў агляду, ліквідаваных у 2017 годзе ў Сірыі, выконвалі баявыя задачы ЗС РФ на Данбасе.

Агляд даступны на расейскай мове ў PDF-файле.


Чытайце таксама іншыя тэматычныя матар’ялы на InformNapalm:


Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


InformNapalm – гэта вядомы й цалкам незалежны міжнародны валянтэрскі праэкт, які працуе цягам ужо больш за 5 гадоў.

Мы ня маем аніякай фінансавай падтрымкі ад ураду якой-кольвек краіны ці донараў, адзінымі мэцэнатамі інфармацыйнага праэкту зьяўляюцца ягоныя валянтэры й чытачы, якія ангажуюць свае сілы, час і сродкі для супрацьдзеяньня расейскай інфармацыйнай агрэсіі. Вы таксама можаце падтрымаць InformNapalm або сваімі ведамі й навыкамі, або ахвяраваньнем на ўтрыманьне сайту й разьвіцьцё праэкту. Фінансава нас можна падтрымаць або дабрачынным унёскам праз LiqPay, або стаць «патронам» і падпісацца на штомесячныя мініўнёскі праз сеціва Patreon.

Exit mobile version