• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Валянтэры сабралі доказы ўдзелу 32 вайсковых падразьдзяленьняў ЗС РФ у апэрацыі захопу Крыму

on 2019-11-16 | 0 Comment | OSINT | Галоўнае | Данбас | Крым | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
  • ru
  • es
  • by
  • cz
  • ua
  • tr
  • en
  • bg
  • sv
  • no
  • dk
  • at

Валянтэры міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm у выніку правядзеньня OSINT-расьледаваньняў сабралі й структуравалі доказы ўдзелу вайскоўцаў з 32 вайсковых частак Збройных сілаў (ЗС) РФ у апэрацыі захопу й анэксіі Крыму. На гэты момант гэта найбуйнейшая факталягічная база дадзеных што да ваеннай акупацыі Расейскай Фэдэрацыяй украінскае паўвыспы. Пералік выяўленых падразьдзяленьняў і частак апублікаваны ў выглядзе сьпісу з спасылкай на матар’ялы расьледаваньняў InformNapalm. Вайскоўцы з 22 частак з гэтага пераліку, то бок амаль дзьве траціны, апроч захопу Крыму, таксама ўдзельнічалі ў баявых дзеяньнях супроць Украіны на Данбасе. Гэта пацьверджвае, што гібрыдная расейская ваенная агрэсія на Усходзе Украіны зьяўляецца працягам вайны, якую РФ пачала з крымскай кампаніі.

Пералік падразьдзяленьняў ЗС РФ, якія ўдзельнічалі ў захопе Крыму

  • 7057-я авіябаза марской авіяцыі Чарнаморскага флёту ВМФ РФ, АвБМА (в/ч 49311, пгт Кача, акупаваны Крым). [У базе InformNapalm доказы ўдзелу ў акупацыі Крыму];
  • 68-я брыгада караблёў аховы воднага раёну, БрКАВР (в/ч 26977, г. Сэвастопаль, акупаваны Крым). [У базе InformNapalm доказы ўдзелу ў акупацыі Крыму];
  • 11-я брыгада процілодкавых караблёў, БрПЛК (в/ч 42948, г. Сэвастопаль, акупаваны Крым). [У базе InformNapalm доказы ўдзелу ў акупацыі Крыму];
  • 519-ы асобны дывізіён выведвальных караблёў, АДВК (в/ч 53189, г. Сэвастопаль, акупаваны Крым). [У базе InformNapalm доказы ўдзелу ў акупацыі Крыму];
  • 41-я брыгада ракетных катэраў, БрРК (в/ч 72165, г. Сэвастопаль, акупаваны Крым). [У базе InformNapalm доказы ўдзелу ў акупацыі Крыму];
  • 197-я брыгада дэсантных караблёў, БрДК (в/ч 72136, г. Сэвастопаль, акупаваны Крым). [У базе InformNapalm доказы ўдзелу ў акупацыі Крыму];
  • 184-я брыгада караблёў аховы воднага раёну Наварасійскае вайскова-марское базы, БрКАВР (в/ч 90921, г. Наварасійск). [У базе InformNapalm доказы ўдзелу ў акупацыі Крыму];
  • 758-ы цэнтар матар’яльна-тэхнічнага забесьпячэньня (в/ч 63876, г. Сэвастопаль, акупаваны Крым). [У базе InformNapalm доказы ўдзелу ў акупацыі Крыму];
  • 15-я асобная берагавая ракетна-артылерыйская брыгада, РБрБА (в/ч 80365, г. Сэвастопаль, акупаваны Крым). [У базе InformNapalm доказы ўдзелу ў акупацыі Крыму];
  • 34-я брыгада кіраваньня 58-й арміі Паўднёвае вайсковае акругі (в/ч 29202, г. Уладзікаўказ, Паўночная Асэтыя). [У базе InformNapalm доказы ўдзелу ў акупацыі Крыму];
  • 15-я асобная гвардзейская мотастралковая брыгада, АМСБр (в/ч 90600, пгт Рошчынскі, Самарская вобл.). [У базе InformNapalm доказы ўдзелу ў апэрацыях у Крыме й на Данбасе];
  • 7-я асобная гвардзейская танкавая брыгада, АТБр (в/ч 89547, г. Чабаркуль, Чалябінская вобласьць). [У базе InformNapalm доказы ўдзелу ў апэрацыях у Крыме й на Данбасе];
  • 2-я асобная брыгада СпН Галоўнага ўпраўленьня Генштабу ЗС РФ, АБрСпН (колішняе ГРУ, далей выкарыстоўваецца гэтая абрэвіятура; в/ч 64044, прыгарадны мікрараён Прамежыцы, г. Пскоў). [У базе InformNapalm доказы ўдзелу ў апэрацыях у Крыме й на Данбасе];
  • 18-я асобная гвардзейская мотастралковая брыгада, АМСБр (в/ч 27777, Ханкала й станіца Калінаўская, Чачэнская Рэспубліка; заўвага: з 2009 году – 18 АМСБр, з 2016 года – зноў 42-я МСД, 7 сьнежня 2016 году брыгада перафармаваная ў 71-ы мотастралковы полк адноўленай 42-й мотастралковай дывізіі). [У базе InformNapalm доказы ўдзелу ў апэрацыях у Крыме й на Данбасе];
  • 66-я брыгада кіраваньня, АБрС (в/ч 41600, г. Стаўрапаль). [У базе InformNapalm доказы ўдзелу ў апэрацыях у Крыме й на Данбасе];
  • 10-я асобная брыгада спэцыяльнага прызначэньня, АБрСпН (в/ч 51532, н.п. Молькіна, г. Гарачы Ключ, Краснадарскі край). [У базе InformNapalm доказы ўдзелу ў апэрацыях у Крыме й на Данбасе];
  • 19-я асобная мотастралковая брыгада, АМСБр (в/ч 20634, г. Уладзікаўказ, Паўночная Асэтыя). [У базе InformNapalm доказы ўдзелу ў апэрацыях у Крыме й на Данбасе];
  • 7-я гвардзейская дэсантна-штурмавая (горная) дывізія, ДШД (в/ч 61756, г. Наварасійск; заўвага: 108-ы (в/ч 42091) і 247-ы (в/ч 54801) парашутна-дэсантныя палкі ўваходзяць у склад дывізіі). [У базе InformNapalm доказы ўдзелу ў апэрацыях у Крыме й на Данбасе];
  • 16-я асобная брыгада спэцыяльнага прызначэньня, АБрСпН (в/ч 54607, г. Тамбоў). [У базе InformNapalm доказы ўдзелу ў апэрацыях у Крыме й на Данбасе];
  • 21-я асобная гвардзейская мотастралковая брыгада, АМСБр (в/ч 12128, с. Тоцкае, Арэнбургская вобл.). [У базе InformNapalm доказы ўдзелу ў апэрацыях у Крыме й на Данбасе];
  • 76-я гвардзейская дэсантна-штурмавая дывізія, ДШД (в/ч 07264, г. Пскоў, заўвага: з складу дывізіі ва Украіне зафіксаваныя: 104-ы парашутна-дэсантны полк (в/ч 32515 і 234-й парашутна-дэсантны полк (в/ч 74268). [у базе InformNapalm доказы ўдзелу ў апэрацыях у Крыме й на Данбасе];
  • 99-я асобная брыгада матар’яльна-тэхнічнага забесьпячэньня, АБрМТЗ (в/ч 72153, г. Майкоп, Адыгея). [У базе InformNapalm доказы ўдзелу ў апэрацыях у Крыме й на Данбасе];
  • 32-я асобная мотастралковая брыгада, АМСБр (в/ч 22316, с. Шылава, Навасібірская вобл.) [У базе InformNapalm доказы ўдзелу ў апэрацыях у Крыме й на Данбасе];
  • 31-я асобная гвардзейская дэсантна-штурмавая брыгада, АДШБр (в/ч 73612, г. Ульянаўск). [У базе InformNapalm доказы ўдзелу ў апэрацыях у Крыме й на Данбасе];
  • 136-я асобная гвардзейская мотастралковая брыгада, АМСБр (в/ч 63354, г. Буйнакск, Дагестан). [У базе InformNapalm доказы ўдзелу ў апэрацыях у Крыме й на Данбасе];
  • 34-я асобная мотастралковая брыгада, АМСБр (в/ч 01485, ст. Старажавая-2, Карачаева-Чаркеская Рэспубліка). [У базе InformNapalm доказы ўдзелу ў апэрацыях у Крыме й на Данбасе];
  • 74-я асобная гвардзейская мотастралковая брыгада, АМСБр (в/ч 21005, г. Юрга, Кемераўская вобл.). [У базе InformNapalm доказы ўдзелу ў апэрацыях у Крыме й на Данбасе];
  • 810-я асобная брыгада марской пяхоты, АБрМП (в/ч 13140, г. Сэвастопаль (акупаваная тэрыторыя Украіны). [У базе InformNapalm доказы ўдзелу ў апэрацыях у Крыме й на Данбасе];
  • 7-я вайсковая база (в/ч 09332, Абхазія, акупаваная тэрыторыя Грузіі). [У базе InformNapalm доказы ўдзелу ў апэрацыях у Крыме й на Данбасе];
  • 291-я артылерыйская брыгада, АБр (в/ч 64670, ст. Троіцкая, Рэспубліка Інгушэтыя). [У базе InformNapalm доказы ўдзелу ў апэрацыях у Крыме й на Данбасе];
  • 346-я асобная брыгада спэцыяльнага прызначэньня, АБрСпН (в/ч 31681, г. Прахладны, Рэспубліка Кабардзіна-Балкарыя). [У базе InformNapalm доказы ўдзелу ў апэрацыях у Крыме й на Данбасе];
  • 22-я асобная гвардзейская брыгада спэцыяльнага прызначэньня, АБрСпН (в/ч 11659, п. Сьцяпны, Растоўская вобл.). [У базе InformNapalm доказы ўдзелу ў апэрацыях у Крыме й на Данбасе];

Пададзеныя вышэй зьвесткі ў значнай ступені дапаўняюць дазденыя вайсковай пракуратуры Украіны, апублікаваныя ў 2016 годзе, што да падразьдзяленьняў і тэхнікі ЗС РФ, якія забясьпечвалі акупацыю Крыму. Сьлед зазначыць, што ў пераліку вайсковай пракуратуры маюцца таксама падразьдзяленьні, якія адсутнічаюць у сьпісе InformNapalm адносна Крыму, і валянтэры супольнасьці пакуль не выявілі дадатковых доказаў супроць іх падчас OSINT-расьледаваньняў, аднак большасьць з гэтых падразьдзяленьняў была зафіксаваная ў баявых дзеяньнях на Данбасе.

Дадзеныя вайсковай пракуратуры Украіны

Пералік падразьдзяленьняў ЗС РФ, якія паводле дадзеных вайсковай пракуратуры Украіны, таксама ўдзельнічалі ў захопе Крыму:

  • 45-ы асобны гвардзейскі полк спэцыяльнага прызначэньня ПДВ, АПСпН (в/ч 28337, Кубінка, Маскоўская вобл.). [Заўвага: у базе доказаў InformNapalm зафіксаваны факт удзелу ў вайне на Данбасе];
  • 98-я гвардзейская паветрана-дэсантная дывізія ПДВ, ПДД (в/ч 65451, Іванава). [Заўвага: у базе доказаў InformNapalm зафіксаваны факт удзелу ў вайне на Данбасе];
  • 331-ы гвардзейскі парашутна-дэсантны полк, ПДП (в/ч 71211, Кастрама). [Заўвага: у базе доказаў InformNapalm зафіксаваны факт удзелу ў вайне на Данбасе];
  • 25-ы асобны полк спэцыяльнага прызначэньня ГРУ Генштабу ЗС РФ, АПСпН (в/ч 05525, Стаўрапаль);
  • 3-я асобная гвардзейская брыгада спэцыяльнага прызначэньня ГРУ Генштабу ЗС РФ, АБрСпН (в/ч 21208, Тальяці, Самарская вобл.). [Заўвага: у базе доказаў InformNapalm зафіксаваны факт удзелу ў вайне на Данбасе];
  • 727-ы асобны батальён марской пяхоты Касьпійскае флятыліі, АБМП (в/ч 20264, Астрахань). [Фігуруе ў расьледаваннях InformNapalm што да Сірыі].

Выснова

8 лістапада 2019 г. Міжнародны суд ААН у Гаазе вызнаў сваю юрысдыкцыю паводле пазову Украіны супроць Расеі, які зьвязаны з парушэньнем Расейскай Фэдэрацыяй Канвэнцыі ААН што да барацьбы зь фінансаваньнем тэрарызму.

Генэральная пракуратура Украіны пэрыядычна далучае матар’ялы расьледаваньняў супольнасьці InformNapalm да матар’ялаў міжнароднага суду паводле пазову Украіны супроць Расеі. Таму праз дапаўненьне доказавае базы расейскае вайсковае агрэсіі ў Крыме й на Данбасе валянтэры працуюць дзеля перамогі над дзяржавай-агрэсарам ня толькі ў інфармацыйнай ці дыпляматычнай сфэры, але й таксама і ў юрыдычнай. Апроч гэтага, для расейскіх вайскоўцаў і вышэйшага вайсковага-палітычнага кіраўніцтва РФ інфармацыйнае асьвятленьне доказаў іхнай гібрыднай тэрарыстычнай дзейнасьці ўплывае на ўсьведамленьне непазьбежнасьці пакараньня.


можна азнаёміцца ў базе дадзеных Russian Aggression.


Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


InformNapalm – гэта вядомы й цалкам незалежны міжнародны валянтэрскі праэкт, які працуе цягам ужо больш за 5 гадоў.

Мы ня маем аніякай фінансавай падтрымкі ад ураду якой-кольвек краіны ці донараў, адзінымі мэцэнатамі інфармацыйнага праэкту зьяўляюцца ягоныя валянтэры й чытачы, якія ангажуюць свае сілы, час і сродкі для супрацьдзеяньня расейскай інфармацыйнай агрэсіі. Вы таксама можаце падтрымаць InformNapalm або сваімі ведамі й навыкамі, або ахвяраваньнем на ўтрыманьне сайту й разьвіцьцё праэкту. Фінансава нас можна падтрымаць або дабрачынным унёскам праз LiqPay, або стаць «патронам» і падпісацца на штомесячныя мініўнёскі праз сеціва Patreon.

Tags: анэксія Крымув/ч 26977гібрыдная вайнарасейская ваенная агрэсія

Recent Posts

  • Паглынаньне Беларусі: навошта РФ запускае гібрыдны праект «Праспект Міра»

    2021-04-13 - 0 Comment
  • Ад Бранску да Багучар: дзе Расея назапашвае перакінутыя на захад войскі

    2021-04-12 - 0 Comment
  • Упершыню на Данбасе зафіксаваная расейская РЛС 51У6 «Каста-2Е1», якую акупанты спрабавалі замаскаваць украінскай атрыбутыкай (ФОТА)

    2021-02-26 - 0 Comment

Related Posts

  • Высновы пра супольныя вайсковыя манэўры РФ і рэжыму Лукашэнкі каля межаў NATO і Украіны

    2020-10-02 - 0 Comment
  • «Русский Крым/Мир» Сяргея Ціханоўскага

    2020-07-23 - 0 Comment
  • Раскрытая выведвальная інфармацыя пра вайсковы патэнцыял адзінай наступальнай лініі ЗС РФ ля межы з Украінай і Беларусьсю

    2020-07-06 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 14649 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • Паглынаньне Беларусі: навошта РФ запускае гібрыдны праект «Праспект Міра»

    2021-04-13 - 0 Comment
  • Ад Бранску да Багучар: дзе Расея назапашвае перакінутыя на захад войскі

    2021-04-12 - 0 Comment
  • Упершыню на Данбасе зафіксаваная расейская РЛС 51У6 «Каста-2Е1», якую акупанты спрабавалі замаскаваць украінскай атрыбутыкай (ФОТА)

    2021-02-26 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

April 2021
M T W T F S S
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.