InformNapalm.org (Беларуская)

Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ

 

Мінулі тры месяцы з моманту публікацыі OSINT-расьледаваньня InformNapalm “Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі”, у якім пададзеныя наглядныя сьведчаньні ўдзелу расейскіх артылерыстаў у баявых дзеяньнях у Сірыі. Пацьверджаньнем нашае слушнасьці сталася масавая зачыстка профіляў расейскіх вайскоўцаў, якія фігуруюць у гэтым матар’яле. Але, мабыць, памяць у расейскіх ваякаў надта кепская, бо праз тры месяцы некалькі вайскоўцаў з агульнага сьпісу падставіліся зноў.

Архівы фотаальбомаў: стары, абноўлены 

Архівы профіляў: стары, абноўлены 

Ваня Зімін, фігурант №20 – ён таксама выдаліў сірыйскія фота, але празь некаторы час не забыўся на тое, каб пахваліцца мэдалём Суворава. Узнагароду Ваня атрымаў паводле таго ж загаду з 8 сьнежня 2015 г.

Архівы фотаальбомаў: стары, абноўлены 

Архівы профіляў: стары, абноўлены


Аляксандар Каратнік, фігурант №24, – падчысьціў сірыйскія фатаздымкі, але выклаў фота мэдалю Жукава, з той жа самай датай узнагароджаньня – 8 сьнежня 2015 г. Каратнік пракамэнтаваў атрыманьне ўзнагароды досыць красамоўна (пакідаем у арыгінале): «был там где вас не было, делал то, чем вы никогда не занимались».

Архівы фотаальбомаў: стары, абноўлены 

Архівы профіляў: стары, абноўлены

Посткрыптум: празь некалькі гадзінаў пасьля публікацыі два з трох профіляў вышэйзгаданых фігурантаў былі адрэдагаваныя, фота мэдалёў выдаленыя. Падрабязнасці – у спасылцы.

Нагадваем, што 291-я артбрыгада – адное з найбольш сумнавядомых вайсковых злучэньняў ПВА, якое неаднаразова фігуравала ў нашых расьледаваньнях у кантэксьце «растоўска-ўкраінскіх камандыровак».

Глядзіце тэматычныя спасылкі пра 291-ю артбрыгаду:

Матар’ял падрыхтаваны да публікацыі на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm.

Аўтар матар’ялу Іраклі Камахідзэ.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Мы заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём. Разам пераможам!

Exit mobile version