• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Вайсковыя злачынствы 291-й артылерыйскай брыгады ЗС РФ у гібрыднай вайне супроць Украіны. Частка 1

on 2015-12-20 | 0 Comment | Актуальна | Грамадзтва | Навіны | Факты ўварваньня Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • es
  • by
  • ua
  • pl
  • en
  • bg
  • sv

Лякальная Антытэрарыстычная апэрацыя на Усходзе Украіны магла скончыцца яшчэ паўтара году таму, калі ўкраінскія вайскоўцы разьвілі пасьпяховы наступ на сілы бандфармаваньняў і практычна замыкалі кола атачэньня на дзялянцы дзяржаўнае мяжы Украіны з РФ у Луганскае вобласьці. Разумеючы, што сіламі баявікоў Расея не дасягне посьпеху, збройныя сілы РФ пачалі выкарыстоўваць подлую тактыку зьдзяйсьненьня ракетна-артылерыйскіх удараў з памежных з Украінаю раёнаў Растоўскае вобласьці. Адразу пасьля гэтага яны ўварваліся сіламі тактычных групаў, якія былі засяроджаныя ўздоўж мяжы. Ёсьць шмат доказаў, якія апісваюць падзеі тых дзён, і нягледзячы на ​​тое, што расейскія спэцслужбы ўсяляк спрабуюць зачысьціць любую ўцечку інфармацыі з боку вайскоўцаў, у Сеціве застаюцца сьляды канкрэтных фактаў уварваньня. Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm вырашыла падаць сэрыю расьледаваньняў, якія прадэманструюць дадатковыя доказы ўдзелу расейскай артылерыі ў вайне на Данбасе, у тым ліку раскрыюць інфармацыю пра канкрэтныя падразьдзяленьні і пра расейскіх вайсковых злачынцаў, якія прымалі ўдзел у абстрэлах з-за “парэбрыка”.

Яшчэ ў верасьні 2014 году InformNapalm выявіў і падаў зводныя дадзеныя што да групоўкі сілаў уварваньня ЗС РФ, якія былі сканцэнтраваныя ўздоўж мяжы Украіны ў Растоўскае вобласьці РФ. Крыху пазьней мы падалі інфармацыю пра артылерыйскі складнік расейскай групоўкі, што ў выніку было адлюстраванае ў публікацыях з доказамі пра прысутнасьць таго ці іншага падразьдзяленьня зь яе складу, у тым ліку пра 291-й АБ (1, 2, 3). Інфармацыя пра ўсе факты ўварваньня адлюстраваная ў матар’яле “Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і Інфаграфіка”.

Першым артылерыйскім падразьдзяленьнем у нашым сьпісе што да артылерыі фігуравала 291-я асобная артылерыйская брыгада (в/ч 64670, Інгушэтыя, станіца Троіцкая, у складзе 58-й агульнавайсковай арміі ПВА ЗС РФ), якая потым неаднаразова была зафіксаваная ў кантэксьце “растоўска-ўкраінскіх” камандыровак. Больш за тое, у кастрычніку 2015 году, мы выказалі здагадку, што зафіксаваныя ў Сірыі цягачы і буксаваныя гарматы належаць 291-й артбрыгадзе, што празь месяц было пацьверджанае ў выніку нашага ж OSINT (выведка адкрытых крыніцаў).

У гэтай публікацыі мы падаем новыя падрабязнасьці што да фактаў удзелу артылерыстаў 291-й артбрыгады ў вайне на Данбасе, якая зьяўляецца першай з запісаў новай сэрыі, у якіх мы маем намер раскрыць інфармацыю як пра падразьдзяленьні, гэтак і пра асобных расейскіх вайсковых злачынцаў, якія выконвалі злачынныя загады.

Ільнур Ілсуравіч Афлятунаў, 20.07.1990 г.н., пражывае ў г.Казань. Архівы на профіль, на фотаальбом 1, 2, 3, на кантакты. Маці – Нурыя Афлятунава,  сястра – Наіля Галіахметава.

І.Афлятунаў на вайсковую службу быў рэкрутаваны напрыканцы 2013 году, паводле разьмеркаваньня трапіў на Паўночны Каўказ у дысьлякаваную ў Інгушэтыі 291-ю асобную артылерыйскую брыгаду ў склад цяжкога гаўбічнага артылерыйскага дывізыёну, які мае ва ўбраеньні 152-мм гаўбіцы 2А65 “Мста-Б”. У сярэдзіне лета 2014 году, да моманту абвастрэньня баявых дзеяньняў на Данбасе, малодшы сяржант Афлятунаў у складзе сваёй гаўбічнай батарэі быў выпраўлены ў “растоўска-ўкраінскую камандыроўку” у памежны з Украінай Каменскі раён Растоўскае вобласьці, дзе прабыў да сярэдзіны восені. Пасьля вяртаньня ў мейсца дысьлякацыі ў станіцу Троіцкую, празь некалькі месяцаў, а менавіта напрыканцы 2014 г., Афлятунаў звольніўся ў запас з тэрміновае службы. Ягоная вайсковая кар’ера ня скончылася – адразу ж па звальненьню Афлятунаў працягнуў вайсковую службу і падпісаў 3-х гадовы кантракт з МА РФ у той жа 291-й артылерыйскай брыгадзе. Паводле адпускнога квітку, выдадзенага на ягонае імя ў в/ч 64670, з 24 сьнежня 2014 году па 23 студзеня 2015 году, Афлятунаў быў у адпачынку, пасьля чаго вярнуўся ў мейсца дысьлякацыі.

iln

Фатаздымкі злачынных абстрэлаў тэрыторыі Украіны з Растоўскае вобласьці РФ улетку-ўвосень 2014 году, вайсковы злачынца І.Афлятунаў выклаў на сваю старонку сацсеціва “VK” у верасьні 2014 году (разьдзел “Захаваныя фатаздымкі Ільнура”). Нагадваем, што падобную сэрыю фатаздымкаў з Каменскага раёну Растоўскае вобласьці мы зафіксавалі і ў іншых артылерыстаў 291-й брыгады, што адлюстраванае ў папярэдніх публікацыях InformNapalm. Храналёгія, ландшафт мясцовасьці, маскаваньне тэхнікі і гарматаў, а таксама вонкавы нестатутны выгляд вайскоўцаў з прысмакам “наваросіі”, кажа сам за сябе.

2014 год (архівы на некаторыя фатаздымкі: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10)

Bd9ASyhQJcY

tUViGk7dXQoBl2QTLnRxjwksoWiVzDeE4

3CTfeZKJeyU

FYfS77H_-nA

ZRF0U2TRbY0 lsQW1iB4U3U pLqL3pmdr4Y

У фотападборцы сямейства Афлятунавых выяўленыя ўзнагароды – нагрудны знак “За службу на Каўказе”, выдадзены паводле загаду камандыра в/ч 64670 №888 з 01.10.2014 г.; памятна-юбілейны мэдаль “20 гадоў 58-й Арміі” і мэдаль “За баявую адзнаку” (архівы 1, 2, 3, 4), на падставе загаду МА РФ №677 з 02.10.2015 г., нумар мэдалю – 2266. Таксама сяржанцкія пагоны паводле загаду №4 з 11.06.2015 г. камандыра в/ч 64670 пра наданьне  званьня “сяржант” і адпускны дакумант №544 з 24.12.2014 г. з подпісам часова выконваючага абавязкі гэтай жа вайсковай часткі.

Заўвага: мэдаль «За баявыя адзнакі» – ведамасная ўзнагарода МА, якой ўзнагароджваюць вайскоўцаў Збройных Сілаў Расейскай Фэдэрацыі:

  • за адзнаку, адвагу і самаадданасьць, праяўленыя падчас выканання задачаў у баявых умовах і падчас зьдзяйсьненьня спэцыяльных апэрацыяў ва ўмовах, спалучаных з рызыкай для жыцьця;
  • за ўмелыя, ініцыятыўныя і рашучыя дзеяньні, якія спрыялі пасьпяховаму выкананьню баявых задачаў;
  • за пасьпяховае кіраўніцтва дзеяньнямі падначаленых падчас выкананьня баявых задачаў.

NAGRADI

mmFblx7n99g

qTdNzJBatqA7X3JFBP5daU HBCXItB_I_c

2015 год (архівы на некаторыя фатаздымкі 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7)

Характэрна, што зь лета 2015 году фігурант Афлятунаў выклаў у сваім профілі новыя фатаздымкі з вайсковай тэматыкай зь ягонай другой “украінскай камандыроўкі”. Гэта фота, зробленыя ў палявых умовах, дзе навасьпечаны і пасталеўшы сяржант пазуе паноўна ў палёх, у поўнай баявой выкладцы, у нестатутнай форме “горка”, з зброяй і радыёстанцыяй.

OPXzuzlLup8

UoHRaM2LRVk OyhABxRa-uQ N35QZtUvF68 lZJaIQESvM8

291-я артбрыгада – не адзінае падразьдзяленьне ЗС РФ, якое абстрэльвала тэрыторыю Украіны:

  • У лістападзе 2014 году, былі апублікаваныя доказы пра “баявы шлях” рэактыўнага дывізіыну 200-й АМСбр Асаблівага прызначэньня Паўночнага флёту (РСЗВ “Град”, в/ч 08275, пас.Печанга Мурманскае вобласьці), у тым ліку і відэасьведчаньні абстрэлаў з памежных з Украінаю раёнаў Растоўскае вобласьці, а таксама непасрэдна з тэрыторыі Украіны, пад Краснодонам. Фота і відэа абстрэлаў былі ўзятыя з старонак сацсетак вайскоўцаў 200-й брыгады.

  • У сьнежні 2014 году быў апублікаваны матар’ял пра выяўленае ў Куйбышаўскай раёне Растоўскае вобласьці рэактыўнае падразьдзяленьне з складу 7-й расейскай акупацыйнай базы (РСЗВ “Град”, г.Гудаута, акупаваная Абхазыя, Грузыя).

Глядзіце тэматычныя спасылкі што да 291-й Артбрыгады

  • Войскі РФ, якія засьвяціліся ўздоўж мяжы з Украінай і на Данбасе, August 26, 2014
  • Ідэнтыфікацыя сілаў уварваньня ЗС РФ. Падразьдзяленьні і іхныя страты на тэрыторыі Украіны, September 19, 2014
  • Ідэнтыфікацыя частак і ўзбраеньня артылерыйскіх падразьдзяленьняў расейскіх сілаў уварваньня, September 30, 2014
  • “Баявы шлях” 291-й артылерыйскай брыгады ад Крыму да Данбаса, November 12, 2014
  • Расея. Фота пазыцыяў артылерыі ЗС РФ, якая абстрэльвала тэрыторыю Украіны ў 2014 годзе, April 5, 2015
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце, October 7, 2015
  • Расея пачала замаскаваную наземную апэрацыю ў Сірыі, October 29, 2015
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі, December 7, 2015

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Іраклі Камахідзэ 

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Актыўны распаўсюд у сацсетках вітаецца!

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 0 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

June 2023
M T W T F S S
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.