У выніку выведкі адкрытых крыніцаў (OSINT), якую зьдзейсьніла міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm, было выяўленае артылерыйскае падразьдзяленьне 291-й асобнай артылерыйскай брыгады (в/ч 64670, Інгушэтыя, станіца Троіцкая, у складзе 58-й агульнавайсковай арміі Паўднёўвае вайсковае акругі ЗС РФ), якое нягледзячы на неаднаразовыя заявы Крамля пра тое, што магчымасьць удзелу расейскіх вайскоўцаў у наземнай апэрацыі ў Сірыі “абсалютна не разглядаецца”, зь верасня 2015 году у межах сакрэтнае сухапутнае вайсковае апэрацыі знаходзіцца ў гэтай блізкаўсходняй дзяржаве.
Усяго было выяўленае 29 вайскоўцаў 291-й артбрыгады зь Інгушэтыі, накіраваных у Сірыю з “інтэрнацыянальнай місыяй”. Перакідваньне падразьдзяленьня разам з штатнымі 152-х мм буксаванымі гаўбіцамі 2А65 “Мста-Б” (меркаваны склад – дывізыён) зьдзяйсьнялася праз мора, з вайскова-марской базы Чарнаморскага флёту ў г.Наварасійску, вялікімі дэсантнымі караблямі ВМФ РФ пачынаючы зь верасьня 2015 году. Тэрмін блізкаўсходняй камандыроўкі вызначаны ў 3-4 месяцы, з магчымым працягам. Асабісты склад, які камандыраваны ў Сірыю, збольшага – новыя вайскоўцы-кантрактнікі, якія падпісалі кантракт у добраахвотна-прымусовым парадку пасьля паўгоду або год тэрміновае службы ў гэтым артылерыйскім злучэньні, якое неаднойчы фігуравала ў нашых матар’ялах ў кантэксьце “растоўска-ўкраінскіх” камандыровак.
Нагадваем, што яшчэ ў кастрычніку 2015 году, у матар’яле “Расея пачала замаскаваную наземную апэрацыю ў Сірыі”, InformNapalm выказаў абгрунтаванае меркаваньне пра тое, што зафіксаваныя ў Сірыі (н/п Al-Shelfatiyeh, раён Латакія) на маршы артылерыйскія цягачы КамАЗ-63501 і буксаваныя гаўбіцы “Мста”, могуць належаць менавіта 291-й артбрыгадзе. Празь месяц нашыя здагадкі цалкам пацьвердзіліся ў выніку нашых OSINT-расьледаваньняў.
Расейскія артылерысты ў Сірыі, якіх выявілі выведнікі InformNapalm, збольшага, фіксуюцца на паўночным ўсходзе ад Латакіі. Мяркуючы паводле фотаматар’ялу, артылерысты 291-й брыгады, якія знаходзяцца ў Сірыі, прытрымліваюцца той жа тактыкі “качэўных батарэяў”, якую яны адпрацавалі яшчэ ўлетку-ўвосень 2014 году падчас піку абвастрэньня канфлікту на Данбасе.
Заўвага: У тыя цяжкія дні расейская артылерыя зьдзяйсьняла масаваны вагонь па ўкраінскіх вайскоўцах, мірных населеных пунктах, як з тэрыторыі Растоўскае вобласьці Расеі, гэтак і з тэрыторыі Украіны, куды яны ажыцьцяўлялі кароткатэрміновыя набегі, што было засьведчанае ў шэрагу нашых публікацыяў (гл. 1 і 2).
Раён адказнасьці 291-й АБр знаходзіцца на лініі судакрананьня войскаў Б.Асада зь сіламі ўмеранай апазыцыі. Максымальная далёкасць вядзеньня вагню “Мста-Б” складае 28 900 мэтраў. А праз тое, што ў радыюсе 30 км знаходзяцца толькі войскі паўстанцаў, вынікае, што артылерысты ЗС РФ удзельнічаюць ў грамадзянскай вайне ў Сірыі, але не ў апэрацыі супроць ІД.
Прывязка да мясцовасьці падразьдзяленьня 291-й АБр ЗС РФ, якое знаходзіцца ў Сірыі:
Аляксандар Шчарбакоў на фатаздымку (архіў) “засьвяціў” дакладнае мейсцазнаходжаньне падразьдзяленьня
Аляксандар Макідонскі пазуе (архіў) на тле гары – такі краявід і расьліннасьць знаходзяцца ля таго мейсца, якое пазначанае вышэйзгаданым геатэгам з фатаздымку Аляксандра Шчарбакова. Каардынаты зь некалькіх прыкладах на мапе 1, 2, 3.
Міша Лбоў сфатаграфаваўся на тле апораў ЛЭП (архіў) і лесапалосаў, якія характэрныя для гэтага рэгіёну, паводле спасылкі пададзеная мапа, на якой пазначаныя гэтыя апоры, аддаленасць ЛЭП ад мясцовасьці, пазначанай геатэгам з фатаздымку Аляксандра Шчарбакова – 20 км.
Аляксандар Макідонскі і Аляксандар Шчарбакоў на фатаздымку (архіў) зафіксаваныя на тле зялёных лугоў з хвойнай расьліннасьцю (кіпарысы), побач можна пабачыць аднапавярховыя будынкі, пясок і пяшчанік. Падобныя краявіды ёсьць на мапе непасрэдна ля мясцовасьці, пазаначанай вышэй геатэгам.
Дзьмітры Чарнышоў, мяркуючы паводле фатаздымку (архіў), знаходзіцца ў іншым мейсцы, цалкам мажліва, гэта – артылерыйская база, якая разгорнутая непадалёк ад пасёлку Al Hamrat і на поўнач ад авіябазы Shayrat.
Ніжэй падаем сьпіс артылерыстаў 291-й брыгады, якія знаходзяцца ў Сірыі і якія былі выяўленыя і ідэнтыфікаваныя ў выніку вывучэньня статусаў, камэнтароў, фатаздымкаў, кантактаў, тэгаў і інш. Агульныя прыкметы, якія аб’ядноўваюць “артылерыстаў-інтэрнацыяналістаў” – мейсца службы і падабенства фотаматар’ялу, аднолькавая экіпіроўка (у тым ліку т.зв. пясчаная форма для гарачага клімату), нестатутны зьнешні выгляд і форма адзеньня, якой карыстаюцца ў Сірыі і г.д., а таксама ўсходняя экзотыка – кальяны, “сэлфі” зь мясцовым насельніцтвам, фотасэсыі ў аліўкавых гаёх і г.д.
Сьпіс 29 вайскоўцаў з 291-й АБр ЗС РФ, якія знаходзяцца ў Сірыі:
- Аляксандар Шчарбакоў – вайсковец-кантрактнік, 08.04.1995 г.н., родам з г.Валгаграда, у фотаальбоме якога выяўленыя “сэлфі”-фатаздымкі з геатэгамі і без (1, 2) зь Сірыі; мейсца лякацыі: населены пункт Квалат-Бэрз, на паўночным усходзе ад г.Латакія (архівы: профіль, альбом, кантакты).
2. Аляксандар Макідонскі – вайсковец-кантрактнік з 2013 году, родам з г.Краснадара, сапраўднае прозьвішча меркавана Дарзян, паводле сястры – Гаяне Дарзян (архівы:профіль, альбом, кантакты).
3. Vladimir Chelyabinsk – вайсковец-кантрактнік, родам з г.Чалябінска (архівы:профіль, альбом, кантакты).
4. Дзьмітры Чарнышоў – вайсковец-кантрактнік, родам з г.Уладзікаўказа (архівы – профіль, альбом, кантакты).
5. Аляксей Будоўскіх – вайсковец-кантрактнік, 08.12.1993 г.н., г.Шаганар (архівы: профіль, альбом, кантакты).
6. Аляксей Зубаў – вайсковец-кантрактнік, 01.07.1995 г.н., Арэнбург (архівы – профіль, альбом, кантакты).
7. Дзіман Жураўлёў – вайсковец-кантрактнік, 06.10.1995 г.н., г.Самара (архівы:профіль, альбом, кантакты).
8. Міша Лбоў – вайсковец-кантрактнік, нарадзіўся 16 лютага, год – н/в, г.Перм (архівы: профіль, альбом, кантакты).
9. Дзьмітры Семашкоў – вайсковец-кантрактнік, 05.07.1995 г.н., г.Бугуруслан (архівы:профіль, альбом, кантакты).
10. Улад Філін – вайсковец-кантрактнік, 08.11.1995 г.н., г.Уладзівасток (архівы:профіль, альбом, кантакты).
11. Іван Касмынін – вайсковец-кантрактнік, 27.12.1995 г.н. (архівы: профіль, альбом, кантакты).
12. Уладзімер Сарокін – вайсковец-кантрактнік, нарадзіўся 18 траўня, год нараджэньня – н/в, г.Магнітагорск (архівы: профіль, альбом, кантакты).
13. Макс Гур’янаў – вайсковец-кантрактнік, нарадзіўся 9 лютага, год нараджэньня – н/в, г.Абдуліна (архівы:профіль, альбом, кантакты). Цалкам магчыма, пасьпеў пабываць у “растоўска-украінскай” камандыроўцы, пра што сьведчаць ягоныя фатаздымкі 8-9.
14. Уладзімер Філіпаў – вайсковец-кантрактнік, нарадзіўся 22 траўня, год нараджэньня – н/в, г.Валгаград (архівы:профіль, альбом, кантакты).
15. Станіслаў Растоў – вайсковец-кантрактнік з жніўня 2014 году, родам з г.Валгадонска (архівы: профіль 1 і 2, альбом 1 і 2, кантакты). Цалкам магчыма, пасьпеў пабываць у “растоўска-украінскай” камандыроўцы, пра што сьведчыць фота на сьцяне з архіву профілю 1 (арыгінал выдалены). Фатаздымкаў з замежных камандыровак больш не выкладвае, але ягоную “наварасійска-сірыйскую” камандыроўку ўдалося выявіць праз “тэг” таварыша ў службе Расьціслава Андрэева, пра што зазначанае ў заўвазе ніжэй.
16. Давід Мхітаран – вайсковец-кантрактнік, 20.03.1994 г.н., г.Краснадар (архівы: профіль, альбом, кантакты). Фатаздымкі з замежных камандыровак у фотаальбомах адсутнічаюць, але ягоную “наварасійска-сірыйскую” камандыроўку ўдалося выявіць праз “тэг” таварыша ў службе Расьціслава Андрэева, што зазначанае ў заўвазе ніжэй.
17. Цёма Насонаў – вайсковец-кантрактнік, родам з г.Растова-на-Доне (архівы: профіль, альбом, кантакты). Фатаздымкі з вайсковай службы адустнічаюць, , але ягоную “наварасійска-сірыйскую” камандыроўку ўдалося выявіць праз “тэг” таварыша ў службе Расьціслава Андрэева, што зазначанае ў заўвазе ніжэй.
18. Аляксей Дрэйман – вайсковец-кантрактнік, 31.05.1990 г.н. (архівы: профіль, альбом, кантакты). Статус “90 сутак наперадзе” – верагодна пазначае працягласьць камандыроўкі. Фатаздымкі з “наварасійска-сірыйскай” камандыроўкі ў ягоным профілі адсутнічаюць, але ён, як і шмат іншых, быў выяўлены дзякуючы “тэгу” таварыша ў службе Расьціслава Андрэева, што зазначанае ў заўвазе ніжэй.
19. Вадзім Коваль – вайсковец-кантрактнік, 18.04.1996 г.н., г.Ізабільны (архівы: профіль, альбом, кантакты).
20. Ваня Зімін – вайсковец-кантрактнік, 31.03.1996 г.н., г.Томск (архівы: профіль, альбом, кантакты).
21. Улад Мусіенка – вайсковец-кантрактнік, 11.04.1996 г.н., г.Краснадар (архівы: профіль, альбом, кантакты).
22. Джарудзін Аліеў – вайсковец-кантрактнік (архівы:профіль, альбом, кантакты).
23. Павал Кузьмін – вайсковец-кантрактнік, 09.08.1991 г.н., г.Архангельск (архівы: профіль, альбом, кантакты).
24. Аляксандар Каратнік – вайсковец-кантрактнік, 28.06.1994 г.н., г.Котлас (архівы: профіль, альбом, кантакты).
25. Арцём Бадамбаеў – вайсковец-кантрактнік, 01.03.1989 г.н. (архівы: профіль, альбом, кантакты).
26. Дзьмітры Насонаў – вайсковец-кантрактнік, 24.08.1994 г.н (архівы: профіль, альбом, кантакты).
27. Мікалай Яфрэмаў – меркавана камандыр батарэі (архівы: профіль, альбом, кантакты).
28. Андрэй Сакалоў – вайсковец-кантрактнік, г.Масква (архівы: профіль, альбом, кантакты).
29. Аляксандар Фёдараў – вайсковец-кантрактнік, нарадзіўся 10 сакавіка, год нараджэньня – н/в, г.Мінэральныя Воды (архівы: профіль, альбом, кантакты).
Заўвага: апроч вышэйпазначаных вайскоўцаў 291-й артылерыйскай брыгады, якія знаходзяцца ў “наварасійска-сірыйскай” камандыроўцы, варта вылучыць яшчэ некалькі жаўнераў-кантрактнікаў, якія з розных прычынаў прыцягнулі нашую ўвагу, у прыватнасьці:
- Расьціслаў Андрэеў – вайсковец-кантрактнік зь верасьня 2014 году, нарадзіўся 25 лістапада, год нараджэньня – н/в, с.Іванаўка Валгаградзкае вобласьці (архівы:профіль, альбом, кантакты). “Блазну” Андрэеву належыць асаблівая заслуга ў ідэнтыфікацыі пададзеных вышэй артылерыстаў троіцкае артбрыгады, палову фігурантаў гэтага расьледаваньня ён пазначыў “тэгам” да запісу “Душою з Вамі, Браты!” (архіў, гл. з скролінгам)
- Уладзімер Панамароў – вайсковец-кантрактнік, 25.06.1995 г.н, г.Краснадар (архівы:профіль, альбом, кантакты). Меркаваны ўдзельнік “растоўска-ўкраінскае камандыроўкі”.
- Андрэй Навумаў – вайсковец-кантрактнік, нарадзіўся 14 лістапада, год нараджэньня – н/в, г.Туапсэ (архівы:профіль, альбом, кантакты). Меркаваны ўдзельнік “растоўска-ўкраінскае камандыроўкі”
Даведка: 291-я асобная артылерыйская брыгада – в/ч 64670, мейсца дысьлякацыі Інгушэтыя, станіца Троіцкая. У першай палове 2011 году брыгада была перадысьлякаваная з г.Майкоп (Адыгея) у станіцу Троіцкую ў Інгушэтыі. Злучэньне ўваходзіць у склад 58-й агульнавайсковай арміі Паўднёвае вайсковае акругі ЗС РФ. Заплянаваны штат на 2009 год: РСЗВ 9П140 “Ураган” – 8 адз., 152-х мм гаўбіцы 2А65 “Мста-Б” – 36 адз., 100 мм супрацьтанкавыя гарматы МТ-12 – 6 адз., супрацьтанкавыя 9П149 “Штурм-С” – 18 адз. Таксама была заплянаваная пастаўка 9М123 “Хрызантэма-С”. Асабісты склад каля 500 чалавек. Станам на канец 2014 году камандыр брыгады – палкоўнік Казакоў Сяргей Вячаслававіч (спасылкі 1, 2, 3, 4).
Штатны склад падразьдзяленьняў брыгады і іхная дысьлякацыя паводле казармаў гарнізону: 1-я казарма БАР, ІСВ, узв. РХБА, МП, УТК; 2-я казарма – ПтАДн; 3-я казарма – 2 ТГАДн; 4-я казарма – 2 ТГАДн; 5-я казарма – БУ, КВ, ФПС, ВО, Упр.; 6-я казарма – РМТО; 7-я казарма – 1 ТГАДн; 8-я казарма – 1 ТГАД; 11-я казарма (9 МСР, ВО) мсб; 12-я казарма – 3 МСБ, РВ, ГРВ, ВС. Разам з 291-й артбрыгадай ў станіцы Троіцкай на часовай падставе дысьлякуецца і так званы “Інгушскі нацыянальны батальён” – ротна/батальённа-тактычная група з складу 19-й АМСБр (в/ч 20634, Уладзікаўказ, Паўночная Асэтыя), укамплектаваная, збольшага, мясцовымі інгушамі-кантрактнікамі.
Пастскрыптум: Каманда InformNapalm з поўнай адказнасьцю ўсьведамляе, што ў выніку дадзенай публікацыі крамлёўскія чыноўнікі, цалкам мажліва, пачнуць чарговую гістэрыку з нагоды публікацыі асабістых дадзеных расейскіх вайскоўцаў, як гэта было з дадзенымі пілётаў бамбоўцаў. У гэтым выпадку хочам падкрэсьліць, што ўся інфармацыя, якую мы выклалі, зьяўляецца вынікам вывучэньня адкрытых крыніцаў, у тым ліку сацыяльных сетак, у якіх неабачлівыя расейскія вайскоўцы пакідаюць дастатковую колькасць сьлядоў і зачэпак.
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm.
Глядзіце тэматычныя спасылкі:
291-я артбрыгада
- Войскі РФ, якія “засьвяціліся ўздоўж мяжы і на Данбасе, August 26, 2014
- Ідэнтыфікацыя сілаў уварваньня ЗС РФ. Падразьдзяленьні і іхныя страты на тэрыторыі Украіны, September 19, 2014
- Ідэнтыфікацыя частак і ўзбраеньня артылерыйскіх падразьдзяленьняў расейскіх сілаў уварваньня, September 30, 2014
- “Баявы шлях” 291-й артылерыйскай брыгады ад Крыму да Данбаса, November 12, 2014
- Расея. Фота пазыцыяў артылерыі ЗС РФ, якая абстрэльвала тэрыторыю Украіны ў 2014 годзе, April 5, 2015
- Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце, October 7, 2015
Сірыйская камандыроўка ЗС РФ (без авіяцыйных падразьдзяленьняў у нашых публікацыях)
- Наварасійска-сірыйская камандыроўка ЗС РФ, September 4, 2015
- У Сірыі зафіксаваныя расейскія цяжкія вагнямётныя сыстэмы “Санцапёк”, October 12, 2015
- Расея пачала замаскаваную наземную апэрацыю ў Сірыі, October 29, 2015
- Міністар абароны Расеі Шайгу выправіў у Сірыю сваіх зямлякоў, November 2, 2015
- У сірыйскую камандыроўку толькі з службовым пашпартам. 28-я АМСБр ЗС РФ у Сірыі, November 10, 2015
- РФ завязла ў сухапутнай апэрацыі ў Сірыі. Расейскія вайскоўцы ў правінцыі Хама, November 10, 2015
- Марскія пяхотнікі 336-й АБрМП БФ РФ заблукалі ў правінцыі Эс-Сувэйда, Сірыя, November 17, 2015
- Расея разгортвае другую вайсковую базу ў Сірыі, December 1, 2015
- Вайна ў Сірыі: Шлях да сухапутнай апэрацыі Расеі пракладзены праз мора. Інфаграфіка, December 2, 2015
Больш матар’ялу паводле тэгу «Сірыя» на InformNapalm
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Актыўны распаўсюд у сацсетках вітаецца!
One Response to “Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі”
2016-03-29
Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)[…] з моманту публікацыі OSINT-расьледаваньня InformNapalm “Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады…”, у якім пададзеныя наглядныя сьведчаньні ўдзелу […]