• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

on 2015-10-09 | 3 Comments | Грамадзтва | Дасье | Навіны | Падзеі | Факты ўварваньня Print This Post Print This Post
  • ru
  • fr
  • de
  • by
  • ua
  • pl
  • en
  • bg
  • sv

У выніку OSINT-выведкі сацыяльных профіляў баявікоў “ДНР/ЛНР”, якую зьдзяйсьняе міжнародная валянтэрская каманда InformNapalm.org, выяўлены чарговы расейскі кантрактнік – выведнік 291-й асобнай артылерыйскай брыгады, які на цяперашні момант знаходзіцца ў складзе НЗФ “наваросіі” на акупаваным Данбасе.

Падчас ідэнтыфікацыі і паглыбленага аналізу профілю Аляксея Крыўдзіна (архіў на профіль, архіў на фотаальбом, архіў на кантакты), знойдзенага ў сацсеціве “УКантакце”, былі выяўленыя досыць цікавыя дадзеныя, у прыватнасьці:

Аляксей Валяр’янавіч Крыўдзін, 20.05.1994 г.н., пражывае ў Валгаградзкай вобл., г.Волжскі, вул. Куйбышава, дом 5, кв. 7, тэл.: 89061687623.

А.Крыўдзін праходзіў тэрміновую вайсковую службу ў складзе 3-й зэнітна-ракетнай батарэі зэнітна-ракетнага дывізыёну ЗРК “ТОР-М1” 19-й асобнай матастралковай брыгады (в/ч 20634, дысьлякацыя – г.Уладзікаўказ) 58-й агульнавайсковай арміі Паўднёвае вайсковае акругі, быў звольнены ў запас у званьні малодшага сяржанту ў чэрвені 2013 году.

1 prof  3 zrbr101 flag tori - 3

У кастрычніку 2014 году А.Крыўдзін падаў заяву ў вайсковы камісарыят ў г.Волжскім з просьбаю аформіць дакумэнты і накіраваць яго для праходжаньня 3-х гадовае кантрактнае службы на пасадзе выведніка ў в/ч 64670 – 291-я асобная артылерыйская брыгада 58-й агульнавайсковай арміі Паўднёвае вайсковае акругі ЗС РФ, мейсца дысьлякацыі – станіца Тройцкая, Інгушэтыя.

4 сьнежня 2014 году А.Крыўдзін у статусе кантрактніку ўжо знаходзіўся на Каўказе.

31 zayvlenie kavkaz

З студзеня 2015 году А.Крыўдзін быў адкамандыраваны на Данбас, у склад НЗФ “наваросіі”, у 4-ы батальён “ДНР” “Аплот”.

n r 1 n r 2 n r 3n r 4

n r 5n r 12 n r 7

n r 8n r 9 n r 10

Заўвага: Схема падпісаньня кантракта на службу ў ЗС РФ прадугледжвае некалькі этапаў. Першы і найбольш важны этап – атрыманьне кандыдатам так званага “дачыненьня” з канкрэтнай вайсковай часткі, з пазначэньнем адпаведнае вакантнае пасады, на якую гатовыя яго прыняць. Кандыдат, які атрымаў “дачыненьне”, зьвяртаецца ў вайсковы камісарыят паводле мейсца рэгістрацыі, дзе піша адпаведную заяву пра жаданьне аформіць 3-х гадовы кантракт на службе ў канкрэтнай вайсковай частцы. Пасьля гэтага, ваенкамат, на падставе “дачыненьня” і заявы кандыдата, зьдзяйсьняе адпаведныя працэдуры (праходжаньне мэдкамісыі, афармленьне асабістай справы і інш.) у рэкруцтве кандыдата на кантрактную службу, з наступным накіраваньнем рэкрутаванага з запасу кандыдата ў мейсца праходжаньня службы.

Нагадваем, што гэта ня першы выпадак ператварэньня расейскіх кадравых вайскоўцаў на баявікоў “наваросіі”. InformNapalm неаднаразова падаваў матар’ялы, у якіх вядзецца пра тое, як зь лёгкім рухам рукі расейскія кантрактнікі ператвараюцца на баявікоў “ДНР/ЛНР”, адзін з апошніх падобных фактаў глядзіце ў артыкуле “Кантрактнік ЗС РФ з 7-й вайсковай базы ваюе ў складзе бандфармаваньняў ДНР“.

Таксама хочам нагадаць, што вышэйзгаданыя злучэньні 58-й арміі Паўднёвае вайсковае акругі – 19-я АМСБр і 291-я АртБрыгада, неаднаразова ўжо згадваліся ў кантэксьце “растоўска-ўкраінскіх” камандыровак, глядзіце тэматычныя спасылкі:

  • “Баявы шлях” 291-й артылерыйскай брыгады ад Крыму да Данбаса
  • Расея. Фотаздымкі пазіцый артылерыі ЗС РФ, з якіх абстрэльвалі тэрыторыю Украіны ў 2014 годзе.
  • Вайскоўцы роты снайпэраў 19-й АМСБр ЗС РФ у шэрагах НЗФ «Самалі»
  • Пра прыгоды роты БПЛА 19-й матастралковай брыгады ва Украіне
  • САУ “Мста-С” 19-й МСБР з Паўночнай Асэтыі на мяжы з Украінай
  • Баявыя разьлікі РСЗВ “Град” ад 19-й МСБР, якія “партызаняць” у лясох уздоўж мяжы з Украінай

Зазначым, што інфармацыя што да расейскага акупанта А.Крыўдзіна таксама была занесеная ў базу дадзеных “Чысьцец” праэкту “Міратворац”.

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Іраклі Камахідзэ

(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Пераклад Дзяніса Івашына

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

3 Responses to “Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце”

  1. 2015-10-12

    Кантрактнікі 74-й АМСБр РФ ваююць на Данбасе пад прыкрыцьцём батальёну "ЛНР" "Хуліганы" - InformNapalm.org (Беларуская)

    […] зафіксаваныя вайскоўцы наступных вайсковых частак: 291-я артбрыгада (в/ч 64670, станіца Тройцкая, Інгушэтыя), 7-я вайсковая […]

  2. 2015-12-09

    Усход - справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі - InformNapalm.org (Беларуская)

    […] Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валга…, October 7, 2015 […]

  3. 2016-03-29

    Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)

    […] Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валга…, October 7, 2015 […]

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 50014 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

February 2023
M T W T F S S
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.