Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm падае чарговы масыў інфармацыі пра ўзнагароды вайскоўцаў ЗС РФ, якія яны атрымалі падчас баявых дзеяньняў ва Украіне, Сірыі, а таксама вайсковай агрэсіі супроць Грузіі.
Усе раней апублікаваныя OSINT-расьледаваньні InformNapalm, якія грунтуюцца на доказах узнагароджваньня вайскоўцаў ЗС РФ мэдалямі й ордэнамі за баявыя дзеяньні за межамі Расейскай Фэдэрацыі, структураваныя ў базу дадзеных і аформленыя ў выглядзе інфа- і відэаграфікі.
Характэрна, што падчас падрыхтоўкі матар’ялу нашыя калегі з групы Bellingcat ужо зьвярталіся да расьледаваньняў InformNapalm і напрыканцы жніўня 2016 г. на іх падставе апублікавалі справаздачу з назовам «Д’ябал хаваецца ў мэдалях».
Сыстэматызацыя інфармацыі для ейнага далейшага вывучэньня журналістамі, аналітыкамі, міжнароднымі арганізацыямі і ўсімі зацікаўленымі асобамі вельмі важная ня толькі дзеля інфармаваньня шырокай грамадзкасьці, але й для стварэньня доказавай базы для непазьбежных вайсковых трыбуналаў супроць дзяржавы-агрэсара.
Мэтодалёгія й прадмова
Базысам для расьледаваньняў міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm сталіся дадзеныя пра дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды Расейскай Фэдэрацыі, якія атрымалі як расейскія вайскоўцамі, гэтак і цывільны пэрсанал за баявыя заслугі.
У прыватнасьці, гэта ўзнагароды за ўдзел у неабвешчаных войнах, якія Расейская Фэдэрацыя распачала супроць Грузіі, Украіны і сірыйскага народу. У створанай базе дадзеных фігуруюць каля 80 «кавалераў» мэдалёў і ордэнаў, якія ім выдавалі за баявыя заслугі. У большасьці выпадкаў валянтэры InformNapalm выявілі ня толькі імёны й прозьвішчы вайскоўцаў, але й нумары ўзнагародаў, даты й нумары указаў (загадаў), паводле якіх яны былі выдадзеныя. Таксама пададзеныя дадатковыя матар’ялы, у якіх абгрунтаванае, за што менавіта вайскоўцы былі ўзнагароджаныя ці заахвочаныя.
Асноўнай крыніцаю інфармацыі зьяўляюцца сацыяльныя старонкі расейскіх вайскоўцаў, у якіх яны публічна альбо выключна для сяброў дэманструюць фатаздымкі й апісаньні сваіх узнагародаў. Таксама крыніцамі інфармацыі могуць быць ня толькі вайскоўцы, але й чальцы іхных сем’яў, якія любяць выхваляцца мэдалямі й ордэнамі сваіх блізкіх, выкладваюць іхныя здымкі ў сацыяльных сетках. Досыць часта да падобных фатаздымкаў маюцца камэнтары зь віншаваннямі і ўдакладненьнямі пра ўзнагароды і пра тое, за што менавіта яны былі атрыманыя. Расейскія вайскоўцы выкладваюць у адкрыты доступ фатаздымкі ня толькі ўзнагародаў, але й узнагародных пасьведчаньняў з парадкавымі нумарамі рэестру, а таксама нумарамі й датамі ўказаў (загадаў) Вярхоўнага галоўнакамандуючага або міністра абароны РФ.
Характэрна, што да 2014 году, калі Расея пачала неабвешчаную вайну супроць Украіны, а затым (у 2015-м) уцягнулася ў вайну на баку рэжыма Асада ў Сірыі, дадзеныя пра «кавалераў узнагародаў» знаходзіліся ў адкрытым доступе. Прэзыдэнцкія ўказы пра ўзнагароды й матар’ялы рэестраў былі адкрытыя. Але зараз усё зьмянілася.
Верагодна, вайскова-палітычнае кіраўніцтва Расеі ня мае ўпэўненасьці ў сваіх сілах і яно ўсьведамляе, што любыя факты й доказы вайсковых злачынстваў (у тым ліку і ўскосныя ў выглядзе ўзнагародаў за вайсковыя злачынствы) могуць стаць фатальнымі.
РФ працягвае заахвочваць сваіх вайскоўцаў узнагародамі, але ўжо на падставе сакрэтных загадаў. Найбольш масава выдаюць баявыя ўзнагароды: мэдаль Суворава, мэдаль «За вайсковую доблесьць», мэдаль «За баявыя залугі». Сярод ордэнскіх узнагародаў найбольш часта фігуруе ордэн Мужнасьці.
Ордэн Мужнасьці
Дзяржаўная ўзнагарода РФ. Узнагароджваюць грамадзянаў, якія праявілі самаадданасьць, мужнасьць і адвагу падчас аховы грамадзкага парадку, у барацьбе з злачыннасьцю, падчас выратаваньня людзей у часе стыхійных ліхаў, пажараў, катастрофаў і іншых надзвычайных абставінаў, а таксама за сьмелыя й рашучыя дзеяньні падчас выкананьня вайсковага, грамадзянскага або службовага абавязку ва ўмовах, зьвязаных з рызыкай для жыцьця.
Дзьмітры Уладзімеравіч Броскін
За ўдзел у баёх на Данбасе
№74773, указ прэзыдэнта РФ з 12 сьнежня 2014 году
17-я АМСБр, в/ч 65384, Чачэнія, ПВА
Сяргей Дудараў
За ўдзел у баёх на Данбасе
Няма дадзеных
7-я в/база, акупаваная Абхазія (Грузія), ПВА, в/ч 09332
Антон Ісаеў
За ўдзел у агрэсіі супроць Грузіі ў 2008 годзе
указ прэзыдэнта РФ з 2008 году
104-ы ДШП 76-й ДШД, Пскоў, ПДВ, в/ч 32515
Юры Сьмірноў
За ўдзел у баёх на Данбасе або Грузіі
Няма дадзеных
104-ы ДШП 76-й ДШД, Пскоў, ПДВ, в/ч 32515
Сяргей Міхайлавіч Гелімар
За ўдзел у баёх на Данбасе
№76703, указ прэзыдэнта РФ з 28 кастрычніка 2014 году
17-я АМСБр, Чачэнія, ПВА, в/ч 65384
Пятро Жолудзеў
За ўдзел у баёх на Данбасе
Няма дадзеных
136-я АМСБр, Дагестан, ПВА, в/ч 63354
Даржу-Белек Байыравіч Балдан
За ўдзел у баёх на Данбасе
№76938, указ прэзыдэнта РФ з 20 студзеня 2015 году
136-я АМСБр, Дагестан, ПВА, в/ч 63354
Вячаслаў Бічэ-Аол
За ўдзел у баёх на Данбасе
Няма дадзеных
136-я АМСБр, Дагестан, ПВА, в/ч 63354
Мэдаль Суворава
Дзяржаўная ўзнагарода Расейскай Фэдэрацыі. Мэдалём Суворава ўзнагароджваюць вайскоўцаў за асабістую мужнасьць і адвагу, праяўленыя падчас абароны Айчыны й дзяржаўных інтарэсаў Расейскай Фэдэрацыі ў баявых дзеяньнях на сушы, падчас зьдзяйсьненьня баявой службы і баявое варты, падчас вышкалаў і манэўраў, падчас службы ў ахове дзяржаўнае мяжы Расейскай Фэдэрацыі, а таксама за выдатныя паказьнікі ў баявой падрыхтоўцы і палявым навучаньні.
Віталь Аліханавіч Шкірын
За ўдзел у баёх на Данбасе
№41099, указ прэзыдэнта РФ з 24 лістапада 2014 году
18-я АМСБр, в/ч 27777, Чачэнія, ПВА
Руслан Ільсуравіч Султанаў
За ўдзел у баёх на Данбасе
№42661, указ прэзыдэнта РФ з 21 лютага 2015 году
18-я АМСБр, в/ч 27777, Чачэнія, ПВА
Уладзімер Аляксандравіч Агароднікаў
За ўдзел у баёх на Данбасе
№42782, указ прэзыдэнта РФ №145с з 19 сакавiка 2015 году
51-ы ПДП 106-й ПДД, Тула, ПДВ, в/ч 33842
Уладзімер Сяргеевіч Юднікаў
За ўдзел у баёх на Данбасе
указ прэзыдэнта РФ №145с з 19 сакавiка 2015 году
51-ы ПДП 106-й ПДД, Тула, ПДВ, в/ч 33842
Арцём Віктаравіч Герасімаў
За ўдзел у баёх на Данбасе
№42747, указ прэзыдэнта РФ №145с з 19 сакавiка 2015 году
51-ы ПДП 106-й ПДД, Тула, ПДВ, в/ч 33842
Руслан Хафізаў
За ўдзел у баёх на Данбасе або Грузіі
Няма дадзеных
18-я АМСБр, Чачэнія, ПВА, в/ч 27777
Сяргей Алегавіч Мядзьведзеў
За ўдзел у баёх на Данбасе
№41799, указ прэзыдэнта РФ з 25 сьнежня 2014 году
22-я АБрСпН, Растоўская вобл., в/ч 11659, ПВА, ГРУ
Баір Дагбаеў
За ўдзел у баёх на Данбасе
Няма дадзеных
8-я АМСБр, Чачэнія, ПВА, в/ч 16544
Аляксандар Якаўлеў
За ўдзел у баёх на Данбасе
Няма дадзеных
8-я АМСБр, Чачэнія, ПВА, в/ч 16544
Дзьмітры Аляксандравіч Семашкоў
За ўдзел у сірыйскай апэрацыі
№43672, указ прэзыдэнта РФ з 8 сьнежня 2015 году
291-я АртБр, Інгушэтыя, ПВА, в/ч 64670
Іван Сяргеевіч Зімін
№43644, указ прэзыдэнта РФ з 8 сьнежня 2015 году
291-я АртБр, Інгушэтыя, ПВА, в/ч 64670
Віктар Мікалаевіч Аўжынаў
За ўдзел у баёх на Данбасе
№40978, указ прэзыдэнта РФ з 24 лістапада 2014 году
18-я АМСБр, Чачэнія, ПВА, в/ч 27777
Уладзімер Яраслававіч Чэмбелееў
За ўдзел у баёх на Данбасе
№41191, указ прэзыдэнта РФ з 1 сьнежня 2014 году
18-я АМСБр, Чачэнія, ПВА, в/ч 27777
Віталь Уладзімеравіч Паўлаў
За ўдзел у баёх на Данбасе
№41831, указ прэзыдэнта РФ з 25 сьнежня 2014 году
19-я АМСБр, Паўночная Асэтыя, ПВА, в/ч 20634
Альбэрт Армэнавіч Давыдаў
№44112, указ прэзыдэнта РФ з 15 сакавіка 2016 году
291-я АртБр, Інгушэтыя, ПВА, в/ч 64670
Уладзімер Міхайлавіч Капцяеў
№44796, указ прэзыдэнта РФ з 2 чэрвеня 2016 году
Міжнародны супрацьмінны цэнтар ЗС РФ, пас. Нахабіна Маскоўскае вобл., в/ч 33246
Міхаіл Некляёнаў
За ўдзел у баёх на Данбасе
Няма дадзеных
136-я АМСБр, Дагестан, ПВА, в/ч 63354
Міхаіл Чычак
За ўдзел у баёх на Данбасе
Няма дадзеных
136-я АМСБр, Дагестан, ПВА, в/ч 63354
Георгіеўскі крыж IV ступеню
Дзяржаўная ўзнагарода РФ, Адзнака Георгіеўскі Крыж (мае IV ступені). Узнагароджваюць жаўнераў, матросаў, сяржантаў i старшынаў, прапаршчыкаў і мічманаў за подзьвігі й заслугі ў баёх дзеля абароны Айчыны, а таксама за подзьвігі й заслугі ў баявых дзеяньнях на тэрыторыі іншых дзяржаваў падчас падтрымкі або аднаўленьня міжнароднага міру й бясьпекі, якія ёсьць узорамі адвагі, самаахвярнасьці й вайсковага майстэрства.
Руслан Хафізаў
За ўдзел у баёх на Данбасе або Грузіі
Няма дадзеных
18-я АМСБр, Чачэнія, ПВА, в/ч 27777
Канстантын Мішкін
За ўдзел у баёх на Данбасе
Няма дадзеных
53-я ЗРБр, г. Курск, ЗВА, в/ч 32406
Мэдаль «За баявыя заслугі»
Мэдаль Міністэрства абароны РФ. Узнагароджваюць вайскоўцаў Збройных Сілаў Расейскай Фэдэрацыі:
– за заслугі, адвагу й самаадданасьць, праяўленыя падчас выкананьня задачаў у баявых умовах і падчас зьдзяйсьненьня спэцыяльных апэрацыяў ва ўмовах, зьвязаных з рызыкаю для жыцьця:
– за ўмелыя, ініцыятыўныя й рашучыя дзеяньні, якія спрыялі пасьпяховаму выкананьню баявых задачаў;
– за пасьпяховае кіраваньне дзеяньнямі падначаленых падчас выкананьня баявых задачаў.
Сяргей Алегавіч Мядзьведзеў
За ўдзел у баёх на Данбасе
№5033, загад МА РФ №148 з 12 сакавiка 2015 году
22-я АБрСпН, Растоўская вобл., в/ч 11659, ПВА, ГРУ
Руслан Мухтаравіч Скаеў
За ўдзел у баёх на Данбасе
№3380, загад МА РФ №809 з 10 сьнежня 2014 году
66-я Бр. Сувязі, г. Стаўрапаль, ПВА, в/ч 41600
Ільнур Ілсуравіч Афлятунаў
За ўдзел у баёх на Данбасе
№2266, загад МА РФ №677 з 2 кастрычнiка 2014 году
291-я АртБр, Інгушэтыя, ПВА, в/ч 64670
Радзівон Наілевіч Забуноў
За ўдзел у баёх на Данбасе
№5741, загад МА РФ №591 з 6 жніўня 2015 году
28-я АМСБр, Екатэрынбург, ЦВА, в/ч 61423
Павал Някрасаў
За ўдзел у агрэсіі супроць Грузіі ў 2008 годзе
Няма дадзеных
104-ы ДШП 76-й ДШД, Пскоў, ПДВ, в/ч 32515
Аляксандар Дзем’яноўскі
За ўдзел у баёх на Данбасе
Няма дадзеных
7-я в/база, акупаваная Абхазія (Грузія), ПВА, в/ч 09332
Міхаіл Міхайлавіч Небярэкуця
За ўдзел у баёх на Данбасе
Загад МА РФ № 809 з 10 сьнежня 2014 году
7-я в/база, акупаваная Абхазія (Грузія), ПВА, в/ч 09332
Сяргей Валянтынавіч Палканаў
За ўдзел у баёх на Данбасе
Загад МА РФ № 809 з 10 сьнежня 2014 году
205-я АМСБр, Стаўрапальскі кр., ПВА, в/ч 74814
Мэдаль «За вайсковую доблесьць»
Мэдаль Міністэрства абароны РФ. Узнагароджваюць вайскоўцаў Збройных Сілаў Расейскай Фэдэрацыі:
– за выдатныя паказьнікі баявой падрыхтоўкі, палявога (паветранага, марскога) навучаньня;
– за асаблівыя заслугі падчас зьдзяйсьненьня баявой службы і баявое варты, падчас вышкалаў і манэўраў;
– за адвагу, самаадданасьць і іншыя заслугі, праяўленыя падчас выкананьня вайсковага абавязку.
Сьцяпан Краўчанка
За ўдзел у агрэсіі супроць Грузіі ў 2008 годзе
Няма дадзеных
104-ы ДШП 76-й ДШД, Пскоў, ПДВ, в/ч 32515
Віктар Іваноў
За ўдзел у агрэсіі супроць Грузіі ў 2008 годзе
Няма дадзеных
104-ы ДШП 76-й ДШД, Пскоў, ПДВ, в/ч 32515
Павал Вячаслававіч Заўгараў
За ўдзел у баёх на Данбасе
Загад МА РФ №809 з 10 сьнежня 2014 году
7-я в/база, акупаваная Абхазія (Грузія), ПВА, в/ч 09332
Дзяніс Санін
За ўдзел у баёх на Данбасе
Няма дадзеных
7-я в/база, акупаваная Абхазія (Грузія), ПВА, в/ч 09332
Павал Дзякаў
За ўдзел у баёх на Данбасе
Няма дадзеных
7-я в/база, акупаваная Абхазія (Грузія), ПВА, в/ч 09332
Ільля Эдуардавіч Сякерын
За ўдзел у баёх на Данбасе
Загад МА РФ № 841 з 23 сьнежня 2014 году
74-я АМСБр, Юрга, ЦВА, в/ч 21005
Дагба Цыбікавіч Санданаў
За ўдзел у баёх на Данбасе
Загад МА РФ № 840 з 23 сьнежня 2014 году
5-я Танкавая Бр., Бурація, ЦВА, в/ч 46108
Яўген Іваноў
За ўдзел у баёх на Данбасе
Няма дадзеных
15-я АМСБр, Самарская вобл., ЦВА, в/ч 90600
Сьцяпан Патыліцын
За ўдзел у баёх на Данбасе
Няма дадзеных
32-я АМСБр, Навасібірская вобл., ЦВА, в/ч 22316
Мэдаль «За вяртаньне Крыма»
Мэдаль Міністэрства абароны РФ.
Уведзены 21 сакавіка 2014 году паводле загаду міністра абароны РФ № 160. Узнагароджвалі «за заслугі, праяўленыя падчас забесьпячэньня бясьпекі захадаў, зьвязаных з абаронаю правоў і жыцьця грамадзянаў Рэспублікі Крым і правядзеньнем рэфэрэндуму».
Заўвага: У зьвязку з тым, што на афіцыйным сайце Міністэрства абароны РФ не было паведамленьняў пра ўвядзеньне мэдалю, а адзіны фатаздымак узнагароды быў прыбраны з сайту неўзабаве пасьля публікацыі, некаторыя СМІ паведамілі пра тое, што новы мэдаль – фальшыўка, а інфармацыя пра ягонае ўвядзеньне – хлусьня.
Віктар Іваноў
За ўдзел у анэксіі Крыма
Няма дадзеных
104-ы ДШП 76-й ДШД, Пскоў, ПДВ, в/ч 32515
Яўген Сяргеевіч Карчанаў
За ўдзел у анэксіі Крыма
Загад МА РФ № 164 з 28 сакавіка 2014 году
Найміт, Кубанскае казацтва
Мікалай Пятровіч Мельнікаў
За ўдзел у анэксіі Крыма
Загад МА РФ № 411 з 1 лiпеня 2014 году
15-я ракетная брыгада берагавой абароны, г. Сэвастопаль, ЧФ, в/ч 80365
Бідзіны Важаевіч Шаманаўры
За ўдзел у анэксіі Крыма
Загад МА РФ № 109 з 24 лютага 2015 году
Найміт, Церскае казацтва
Радзік Турдалееў
За ўдзел у анэксіі Крыма
Няма дадзеных
21-я АМСБр, Арэнбургская вобл., ЦВА, в/ч 12128
Мікалай Туманаў
За ўдзел у анэксіі Крыма
Няма дадзеных
15-я АМСБр, Самарская вобл., ЦВА, в/ч 90600
Ахмед «Татарын»
За ўдзел у анэксіі Крыма
Няма дадзеных
15-я АМСБр, Самарская вобл., ЦВА, в/ч 90600
Дзьмітры Міхайлаў
За ўдзел у анэксіі Крыма
Няма дадзеных
7-я Танкавая Бр., Чэлябінская вобл., ЦВА, в/ч 89547
Анар Байрамаў
За ўдзел у анэксіі Крыма
Няма дадзеных
32-я АМСБр, Навасібірская вобл., ЦВА, в/ч 22316; 10-я АБрСпН, Краснадарскі кр., ПВА, ГРУ, в/ч 51532
Мікалай Казлоў
За ўдзел у анэксіі Крыма
Няма дадзеных
31-я АДШБр, Ульянаўск, ПДВ, в/ч 73612
Сьцяпан Патыліцын
За ўдзел у анэксіі Крыма
Няма дадзеных
32-я АМСБр, Навасібірская вобл., ЦВА, в/ч 22316
Тымур Мамаюсупаў
За ўдзел у анэксіі Крыма
Няма дадзеных
16-я АБрСпН, Тамбоў, ЗВА, ГРУ, в/ч 54607
Мэдаль Жукава
Дзяржаўная ўзнагарода РФ. Мэдалём Жукава ўзнагароджваюць вайскоўцаў за адвагу, самаадданасьць і асабістую мужнасьць, праяўленыя ў баявых дзеяньнях падчас абароны Айчыны й дзяржаўных інтарэсаў Расейскай Фэдэрацыі, за асаблівыя заслугі падчас зьдзяйсьненьня баявой службы, баявое варты й падчас вышкалаў і манэўраў, за выдатныя паказьнікі ў баявой падрыхтоўцы.
Вячаслаў Аляксандравіч Гайдукоў
За ўдзел у баёх на Данбасе
№0541, указ прэзыдэнта РФ з 22 студзеня 2015 году
7-я в/база, акупаваная Абхазія (Грузія), ПВА, в/ч 09332
Іван Юр’евіч Іваноў
За ўдзел у баёх на Данбасе
№0561, указ прэзыдэнта РФ з 22 студзеня 2015 году
7-я в/база, акупаваная Абхазія (Грузія), ПВА, в/ч 09332
Аляксандар Віктаравіч Каратнік
За ўдзел у сірыйскай апэрацыі
№1349, указ прэзыдэнта РФ з 8 сьнежня 2015 году
291-я Арт.Бр., Інгушэтыя, ПВА, в/ч 64670
Мікалай Міхайлавіч Саўчук
За ўдзел у сірыйскай апэрацыі
№1839, указ прэзыдэнта РФ з 16 сакавiка 2016 году
291-я Арт.Бр., Інгушэтыя, ПВА, в/ч 64670
Мэдаль Маршала Сав. Саюза Жукава
Так званая альтэрнатыўная, недзяржаўная ўзнагарода, якую можна замовіць праз інтэрнэт-краму. Мэдаль прысьвечаны 100-гадоваму юбілею (1896-1996) Г. Жукава.
Заўвага: першапачатковая задума – юбілейная ўзнагарода для заахвочваньня ветэранаў вайны й працы, Збройных Сілаў, праваахоўных ворганаў, актыўных удзельнікаў народна-патрыятычнае дзейнасьці. Задума рэалізаваная не была.
Раман Леанідавіч Рэвэр
За ўдзел у баёх на Данбасе
Загад камандыра 18-й АМСБр з 17 лютага 2015 году
18-я АМСБр, Чачэнія, ПВА, в/ч 27777
Мэдаль «За адвагу»
Дзяржаўная ўзнагарода РФ. Мэдалём узнагароджваюць вайскоўцаў, а таксама супрацоўнікаў ворганаў унутраных справаў, Дзяржаўнай супрацьпажарнай службы МНС і іншых грамадзянаў за асабістую мужнасьць і адвагу, праяўленыя:
– у баёх падчас абароны Айчыны і дзяржаўных інтарэсаў РФ;
– падчас выкананьня спэцыяльных заданьняў для забесьпячэньня дзяржаўнае бясьпекі;
– падчас абароны дзяржаўнай мяжы РФ;
– падчас выкананьня вайсковага, службовага або грамадзянскага абавязку, абароны канстытуцыйных правоў грамадзянаў і іншых абставінаў, зьвязаных з рызыкаю для жыцьця.
Андрэй Чарноў
За ўдзел у баёх на Данбасе
Няма дадзеных
22-я АБрСпН, Растоўская вобл., ПВА, ГРУ, в/ч 11659
Мікалай Саенка
За ўдзел у баёх на Данбасе
Няма дадзеных
606-ы ЗРП, г. Электрасталь Маскоўскае вобл., ЗВА, в/ч 61996
Яўген Алегавіч Кір’янаў
За ўдзел у баёх на Данбасе
Няма дадзеных
51-ы ПДП 106-й ПДД, Тула, ПДВ, в/ч 33842
Анатоль Анатолевіч Восіпаў
За ўдзел у баёх на Данбасе
№64165, указ прэзыдэнта РФ з 1 верасьня 2014 году
8-я АМСБр, Чачэнія, ПВА, в/ч 16544
Міхос Кур’янаў
За ўдзел у баёх на Данбасе
Няма дадзеных
7-я в/база, акупаваная Абхазія (Грузія), ПВА, в/ч 09332
Мэдаль удзельніку ВА ў Сірыі
Мэдаль Міністэрства абароны РФ.
Узнагароджваюць вайскоўцаў і асобаў цывільнага пэрсаналу Збройных Сілаў Расейскай Фэдэрацыі:
– за заслугі, адвагу і самаадданасьць, праяўленыя падчас вайсковай апэрацыі ў Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы;
– за пасьпяховае кіраўніцтва дзеяньнямі падначаленых падчас зьдзяйсьненьня вайсковай апэрацыі ў Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы;
– за самаадданую працу і вялікі асабісты ўнёсак у выкананьне задачаў вайсковай апэрацыі ў Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы.
Арцём Дзьмітрыевіч Баранаў
За ўдзел у сірыйскай апэрацыі
Загад МА РФ № 155 з 16 сакавiка 2016 году
падпісаў камандыр в/ч 38643, палкоўнік В. Фядзянін
61-я АБрМП, Мурманская вобл., ПФ, в/ч 38643
Ганна Алегаўна Вішнякова
За ўдзел у сірыйскай апэрацыі
Загад МА РФ № 69 з 8 лютага 2016 году
Падпісаў начальнік Галоўнага кіраваньня працы з асабовым складам ЗС РФ, генэрал-маёр М. Смыслоў
Чалец жаночай групы падтрымкі шоў «Русские богатыри» (рас.), якая выступала перад асабовым складам базы Хмэймім
Зарыфа Пашаеўна Мгаян
За ўдзел у сірыйскай апэрацыі
Загад МА РФ № 69 з 8 лютага 2016 году
падпісаў начальнік Галоўнага кіраваньня працы з асабовым складам ЗС РФ, генэрал-маёр М. Смыслоў
Чалец жаночай групы падтрымкі шоў «Русские богатыри» (рас.), якая выступала перад асабовым складам базы Хмэймім
Вячаслаў Уладзіслававіч Ігнанін
За ўдзел у сірыйскай апэрацыі
Загад МА РФ № 155 з 16 сакавiка 2016 году
падпісаў камандыр в/ч 38643, палкоўнік В. Фядзянін
61-я АБрМП, Мурманская вобл., ПФ, в/ч 38643
Аляксей Уладзімеравіч Баронін
За ўдзел у сірыйскай апэрацыі
Загад МА РФ № 155 з 16 сакавiка 2016 году
падпісаў камандыр в/ч 38643, палкоўнік В. Фядзянін
61-я АБрМП, Мурманская вобл., ПФ, в/ч 38643
Арцём Аляксеевіч Брушынін
За ўдзел у сірыйскай апэрацыі
Загад МА РФ № 155 з 16 сакавiка 2016 году
падпісаў камандыр в/ч 38643, палкоўнік В. Фядзянін
61-я АБрМП, Мурманская вобл., ПФ, в/ч 38643
Дзьмітры Ігаравіч Ярошына
За ўдзел у сірыйскай апэрацыі
Загад МА РФ № 155 з 16 сакавiка 2016 году
падпісаў камандыр в/ч 38643, палкоўнік В. Фядзянін
61-я АБрМП, Мурманская вобл., ПФ, в/ч 38643
Арцём Дзьмітрывіч Баранаў
За ўдзел у сірыйскай апэрацыі
Загад МА РФ № 155 з 16 сакавiка 2016 году
падпісаў камандыр в/ч 38643, палкоўнік В. Фядзянін
61-я АБрМП, Мурманская вобл., ПФ, в/ч 38643
Аляксандар Аляксандравіч Нямзораў
За ўдзел у сірыйскай апэрацыі
Загад МА РФ № 155 з 16 сакавiка 2016 году
падпісаў камандыр в/ч 38643, палкоўнік В. Фядзянін
61-я АБрМП, Мурманская вобл., ПФ, в/ч 38643
Міхаіл Васілевіч Хадыроў
За ўдзел у сірыйскай апэрацыі
Загад МА РФ № 174 з 21 сакавіка 2016 году
падпісаў камандыр в/ч 31651, капітан 1-га рангу В. Пратасевіч
ПФ, Мурманск, в/ч 31651
Дзьмітры Валер’евіч Рыжман
За ўдзел у сірыйскай апэрацыі
Загад МА РФ № 155 з 16 сакавiка 2016 году
падпісаў камандыр в/ч 20546, капітан 1-га рангу А. Машынецкі
ПФ, Севераморск, в/ч 20546
Яўген Міхайлавіч Талькоўскі
За ўдзел у сірыйскай апэрацыі
Загад МА РФ (№ 174 (?)) з 21 сакавіка 2016 году
падпісаў камандыр в/ч 63603, генэрал-лейтэнант Шаўчэнка
Галоўнае аўтабранетанкавае кіраваньне (ГАБТК) МА РФ, г. Масква, в/ч 93603
Фанабэрыя расейскіх вайскоўцаў зьдзяйсьняе значную дапамогу ў фіксацыі іхных ордэнаў і мэдалёў дзяржаўнага ўзору. Тых, хто прагне атрымаць гэтыя узнагароды, значна болей за гэтыя ўзнагароды, а попыт нараджае прапанову. Падчас вывучэньня камэнтароў у сацыяльных сетках і асабістага ліставаньня расейскіх вайскоўцаў супольнасьць InformNapalm выявіла карупцыйыю схему атрыманьня заахвочваньняў. Некаторыя афіцэры ЗС РФ выкарыстоўваюць манію сваіх падначаленых да ўзнагародаў дзеля атрыманьня хабару: часам узнагароджваюць вайскоўцаў, якія наагул не праявілі сябе, але гатовыя заплаціць за чарговы мэдаль.
Вельмі сымбалічнымі ёсьць таксама выпадкі, калі камандыры брыгадаў арганізуюць карупцыйныя схемы не з дзяржаўнымі, але з так званымі альтэрнатыўнымі узнагародамі, якія можна набыць празь інтэрнэт-крамы, а затым легалізаваць, паставіць пячатку вайсковае часткі й подпіс камбата, – за гэта з жаўнераў і кантрактнікаў спаганяецца асобная плата.
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласных OSINT-расьледаваньняў валянтэраў міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.