• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    on 2022-01-24 | 0 Comment | OSINT | Беларусь | Навіны Print This Post Print This Post
    • ru
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg
    • sv
    • at

    6 студзеня міністар абароны РБ Віктар Хрэнін афіцыйна аб’явіў, што ў Казахстан накіраваная міратворчая рота, якая ёсьць у складзе 103-й асобнае паветрана-дэсантнае брыгады (спасылка, вэб-архіў). Колькасьць міратворчае роты складае 100 чалавек пастаянных сілаў і 200 чалавек рэзерву (спасылка, вэб-архіў). Тым ня менш, у розных СМІ цыркулявалі, без канкрэтных доказаў, агульныя лічбы накіраваных у Казахстан беларускіх вайскоўцаў ад 100 да 500 чалавек.

    Паводле словаў Хрэніна, адпраўка вайскоўцаў адбывалася 6 студзеня расейскімі вайскова-транспартнымі лятакамі Іл-76. На відэакадрах, якія суправаджалі ягоны выступ, бачны расейскі лятак Іл-76 з бартавым нумарам RF-78833.

    Апроч таго, паведамлялася, што колькасьць расейскіх Іл-76, задзейнічаных для адпраўкі беларускіх “міратворцаў”, складае 5.

    Але, паводле дадзеных Bellingcat, у Казахстан 6 студзеня прыбылі ўсяго 2 расейскія лятакі Іл-76, якія маюць бартавыя нумары RA-76669 і RA-76638 (спасылка, вэб-архіў).

    Пры гэтым маецца відэа ад 6 студзеня, на якім у лятак з бартавым нумарам RA-76638 загружаюць вайсковую тэхніку з расейскімі аўтамабільнымі нумарамі (спасылка, вэб-архіў). Гэтае відэа названае “відэа вылету расейскіх вайскоўцаў у Казахстан”. То бок застаўся толькі адзін лятак Іл-76, на якім беларускія “міратворцы” маглі адбыць у Казахстан. Дарэчы, для роты гэтага цалкам бы хапіла.

    І толькі 8 студзеня каля 14 гадзіны, то бок праз два дні пасьля прыбыцьця, было апрылюдненае відэа, якое падаецца як відэа прылёту беларускіх вайскоўцаў на аэрадром Жэтыген ў Казахстане. Прычым апублікавала яго не Мінабароны Беларусі, а Мінабароны Расеі (спасылка, вэб-архіў).

    Прычына такого “спазьненьня” ў тым, што ўсе тыя расейскія лятакі, што бачныя на відэа, паводле дадзеных Bellingcat, прыляцелі ў Казахстан 8, а ня 6 студзеня 2022 года.

    Гаворка ідзе пра лятакі Іл-76 з бартавымі нумарамі RA-78831 і RF-78805. На відэа бачна, што зь лятака з бартавым нумарам RF-78805 выгружаецца вайсковая тэхніка, якая мае расейскія нумары. А менавіта, нумар 8611 АУ 50 (час на відэа 00:03), і нумар 8011 АО 50 (час на відэа 00:19). 50-ы рэгіён, які пазначаны ў абодвух выпадках, – гэта Маскоўская вобласьць.

    То бок вайскоўцаў суправаджае расейская тэхніка. З улікам таго, што іхныя твары з большага закрытыя балаклавамі, адзінай прыкметай іх прыналежнасьці да беларускага войска застаюцца нашыўкі зь “дзяржаўным” сьцягам РБ.

    А 9 студзеня фб-карыстальнік Аляксандар Каваленка апублікаваў здымак, на якім за сьпінамі меркавана беларускіх вайскоўцаў стаіць аўтамабіль з зьнятым нумарам (спасылка).

    Магчыма нумары былі зьнятыя з мэтай схаваць расейскае паходжаньне аўтамабілю.

    Наступным этапам расейскае “спэцапэрацыі” сталася прыбыцьцё “міратворцаў” назад у Беларусь. У СМІ паведамлялася, што для гэтае мэты Расея выдзеліла 10 вайскова-транспартных лятакоў Іл-76 (спасылка, вэб-архіў). Гэтая колькасьць значна перавышае нават пададзеную раней у СМІ колькасьць лятакоў, выдзеленых для адпраўкі ў Казахстан (5), не кажучы ўжо пра выяўленую насамрэч колькасьць (1 лятак).

    З дапамогай вывучэньня адкрытых крыніцаў інфармацыі былі знойдзеныя дадзеныя пра 5 бартавых нумароў расейскіх лятакоў Іл-76, якія 14 студзеня прыляцелі ў Беларусь. А менавіта, лятакі з бартавымі нумарамі RF-78833, RF-76731, RF-78777 (спасылка, вэб-архіў), RA-78831 (спасылка, вэб-архіў) і RA-76592 (спасылка, вэб-архіў).

    У сувязі з гэтым зьвяртае на сябе ўвагу адна дэталь: падчас урачыстае сустрэчы “міратворцаў” на аэрадроме Мачулішчы ля Менску большая частка іх мела балаклавы на тварах, і толькі каля дзясятка стаялі з адкрытымі тварамі (спасылка, вэб-архіў).

    Хаця днём пазьней, ужо ў Віцебску, калі сустракалі вайскоўцаў 103-й асобнае паветрана-дэсантнае брыгады, якая там дысьлякуецца, ўсе “міратворцы” былі без балаклаваў (спасылка, вэб-архіў).

    Ня выключана, што тая частка вайскоўцаў, што хавала твары, засталася ў Менску. І ня выключана таксама, што яны мелі дачыненьне не да беларускага, а да расейскага войска, і што менавіта яны былі тым самым “дадатковым грузам”, які перакідвалі ў Беларусь на дадатковых лятаках.

    З улікам абвешчаных 17 студзеня на тэрыторыі Беларусі ў лютым 2022 года вышкалаў “Союзная решимость-2022”, якім, паводле словаў беларускіх вайскоўцаў (спасылка, вэб-архіў), будзе папярэднічаць “комплексная праверка”, ў тым ліку магчымасьці перакідваньня груповак войскаў на вялікія адлегласьці, гэтая расейская “спэцапэрацыя “Міратворцы”” можа быць ужо яе складовай часткай.

    Служба маніторынга Беларускай рэдакцыі InformNapalm працягвае ўважліва сачыць за перамяшчэньнем па нашай тэрыторыі патэнцыйнай і ўяўнай ваеннай тэхнікі і асабовага складу акупантаў, а таксама заахвочвае неабыякавых беларусаў-патрыётаў далучацца да маніторынгу і дасылаць наўпрост нам у сацыяльныя сеткі або іншым СМІ здабытую вамі карысную інфармацыю.


    Служба маніторынга Беларускай рэдакцыі InformNapalm

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Расея забясьпечыла групу войскаў ля межаў Украiны i Беларусi сувязьзю

      2021-11-29 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Расея забясьпечыла групу войскаў ля межаў Украiны i Беларусi сувязьзю

      2021-11-29 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    December 2023
    MTWTFSS
     123
    45678910
    11121314151617
    18192021222324
    25262728293031
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.