• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

on 2022-02-14 | 0 Comment | OSINT | Беларусь | Навіны Print This Post Print This Post
  • ru
  • es
  • by
  • cz
  • ua
  • en
  • lt
  • bg
  • sv
  • at

У 2021-2022 гадах Расейская Федэрацыя пад выглядам сумесных вайсковых манэўраў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь працягнула практыку насычэньня беларускае тэрыторыі расейскай вайсковай тэхнікай, частка якой не вярталася ў пункты пастаяннае дыслякацыі. Таксама РФ разгарнула некалькі гібрыдных вайсковых базаў, якія для адцягненьня ўвагі ад пагрозы акупацыі назвалі “навучальна-баявымі цэнтрамі”. Паказальна, что стварэньне сваіх вайсковых базаў у Беларусі – мэта, якой Расея дамагаецца дасягнуць вельмі даўно. І толькі цяпер, калі рэжым Лукашэнкі канчаткова здаў суверэнітэт Беларусі ў рукі Крамля, гэтая мэта пачала хуткімі тэмпамі рэалізавацца.

Нагадаем, што Расея з 2013 года актывізавала свае намеры разьмясьціць у Беларусі вайсковыя пляцдармы. У 2015 годзе валянтэры міжнароднае разведвальнае супольнасьці InformNapalm апублікавалі OSINT-расьследаваньне “У Беларусі рыхтуецца пляцдарм ВКС РФ для ўварваньня ва Ўкраіну”. Гэтае расьследаваньне ўказвала, што разьмяшчэньне такіх базаў пагражае ня толькі суверэнітэту Беларусі, но і можа стаць паўночным пляцдармам для агрэсіі РФ супроць Украіны. Ў 2016 годзе стварэньне такіх пляцдармаў было пастаўленае на паўзу, але 5 марта 2021 года аднавілася: ў Маскве міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін і міністр абароны РФ генерал арміі Сяргей Шойгу абмеркавалі рэалізацыю Праграмы стратэгічнага партнэрства Рэспублікі Беларусь і Расейскае Федэрацыі на 2021-2025 гады і дамовіліся наконт фармаваньня навучальна-баявых цэнтраў.

На сёньня пад прыкрыцьцём навучальна-баявых цэнтраў у Беларусі створаныя і працягваюць стварацца новыя расейскія вайсковыя базы.

Плянавалася, што ў іх будуць разьмешчаныя расейскія Су-30СМ, а таксама расейскія ЗРК.

29 жніўня 2021 ў Горадню прыбылі падразьдзяленьні зэнітна-ракетных войскаў Расеі і зэнітна-ракетныя комплексы (вэб-архіў).

Гэта пацьвярджае таксама польскі даследчык Конрад Музыка, які 29 жніўня разьмясьціў спадарожнікавыя здымкі ў сваім акаўньце ў твітэры (вэб-архіў). Ягоныя здымкі дапамаглі дакладна акрэсліць знаходжаньне расейскіх ЗРК – Лабна-Агароднікі Гарадзенскае вобласьці, дзе знаходзіцца 1-ы зэнітна-ракетны полк Збройных Сілаў Беларусі.

Як было раней згадана, іншым складнікам для вайсковае базы, што ствараецца пад прыкрыцьцём навучальна-баявога цэнтра, Расея назвала вайсковыя самалёты Су-30СМ. 8 верасьня 2021 на аэрадром у Баранавічах прыбываюць тры расейскія Су-30СМ (спасылка 2, вэб-архіў). Удалося вызначыць іх рэгістрацыйныя нумары:

  • RF-81872 (бартавы 53 чырвоны)
  • RF-81768 (бартавы 57 чырвоны)
  • RF-81733 (бартавы 72 чырвоны)

На наступны дзень гэтыя самалёты ўжо пачалі баявое чаргаваньне над тэрыторыяй Беларусі (вэб-архіў). Згадана таксама, што адначасова зь імі пачалі баявое дзяжурства і адмыслоўцы зэнітна-ракетных войскаў, якія прыбылі сюды напрыканцы жніўня.

З тых часоў расейскія вайсковыя самалёты лётаюць над тэрыторыяй Беларусі прыкладна раз на тыдзень.

Тым часам, колькасьць “цэнтраў”, паводле Расеі, нечакана павялічылася. 6 кастрычніка 2021 года міністар абароны Расеі Шойгу заявіў, што так званых навучальна-баявых цэнтраў у Беларусі два (вэб-архіў). Верагодна, што меліся на ўвазе два фактычныя мейсцы расейскае прысутнасьці: Су-30СМ у Баранавічах і ЗРК С-400 ля Горадні.

Цікава, што 1 сьнежня 2021 года Лукашэнка  сказаў, што С-400 у Беларусі ужо ёсьць, і ён знаходзіцца “ў навучальным цэнтры” (вэб-архіў).

21 студзеня 2022 Расея заявіла, што падчас падрыхтоўкі да вышкалаў “Союзная решимость – 2022” накіроўвае ў Беларусь два дывізыёны С-400.

Рэсурс avia.pro ў той жа дзень, 21 студзеня, напісаў (вэб-архіў), што С-400 нібыта ўжо прыбылі ў Беларусь. Сваю “навіну” аўтары рэсурсу суправадзілі відэа адпраўкі С-400 з Хабараўскага краю, ўзятым, мяркуючы паводле назову відэа, з паведамленьня “РИА Новости”, ў якім ішла гаворка пра адпраўку С-400 (вэб-архіў). То бок аўтары гэтага рэсурсу ведалі, што на відэа менавіта кадры адпраўкі, а не прыбыцьця.

Усяго праз два дні, 23 студзеня 2022 года на сайце беларускага тэлеканала “БТ” зьявіўся рэпартаж пра прыбыцьцё расейскіх войскаў на станцыю Палонка ў Берасьцейскае вобласьці (вэб-архіў). З пачатку ў рэпартажы паказваюцца вайскоўцы, што стаяць ля вагонаў з надпісам “РЖД”, і аркестар, які іх сустракае. А потым (пачынаючы з часу 0:16 на відэа) паказаная перавозка зэнітна-ракетнага комплекса С-400. У выніку ў гледачоў можа стварыцца ўражваньне, што ЗРК С-400 прыбыў у Берасьцейскую вобласьць гэтым эшалонам разам з гэтымі вайскоўцамі.

Але відэа-ўрывак з С-400 узяты з рэпартажу Мінабароны Расеі ад 21 студзеня (вэб-архіў), ў якім распавядаецца, што гэты ЗРК толькі пачалі перакідваць, і згаданы відэа-ўрывак – гэта дарога да станцыі пагрузкі ў Хабараўскім краі.

Што датычыць іх прыбыцьця, то пра гэта было згадана толькі ў артыкуле расейскага выданьня “Российская газета” ад 31 студзеня 2022 года, паводле якога два дывізыёны ЗРК С-400 былі перакінутыя з мэтай праверкі Адзінае рэгіянальнае сыстэмы СПА (вэб-архіў).

У выніку пра прыбыцьцё ЗРК было ўрачыста аб’явлена зранку 3 лютага (вэб-архіў), прычым прыбыцьцё расейскае вайсковае тэхнікі адбывалася ўначы.

Апісаныя эпізоды дазваляюць зрабіць выснову, што праз крамлёўскія і праўладныя СМІ РБ, якія працуюць зь імі ў адным зьвязку, магла стварацца імітацыйная дзейнасьць, каб схаваць факты існаваньня С-400 у Беларусі і колькасьць гэтых ЗРК.

Верагодна, што пасьля вышкалаў “Захад-2021” Расея пакінула ў Беларусі вайсковую тэхніку. Ў камэнтарох пад абмеркаваньнем разьмяшчэньня ЗРК С-400 у Падмаскоўі адзін з камэнтавальнікаў кажа, што 210-ы зэнітна-ракетны полк (в/ч 51890) 4-е дывізыі СПА Расі, які знаходзіцца ў Дзьмітроўскім раёне Маскоўскае вобласьці, пасьля вышкалаў “Запад-2021” пакінуў у Беларусі як мінімум адзін дывізыён С-400 (вэб-архіў).

Такім чынам, так званыя вышкалы “Союзная решимость – 2022” могуць стаць сродкам, з дапамогай якога Расея плянуе абгрунтаваць прысутнасьць у Беларусі вайсковае тэхнікі і вайскоўцаў, накіраваных сюды раней.

Але больш значнае пытаньне – якую ролю Расея надае сваім вайсковым базам?

Ёсьць вялікая небясьпека, што гэтыя фактычныя вайсковыя базы ў сваю чаргу стануць сродкам для “легалізацыі” расейскіх вайскоўцаў і вайсковае тэхнікі, якія застануцца пасьля заканчэньня так званых вышкалаў “Союзная решимость – 2022” на стала.

Адпаведна беларускія патрыятычныя сілы маюць разумець и цьвяроза ацэньваць гэтую пагрозу, каб быць падрыхтаванымі да адпаведных абарончых дзеяньняў супроць акупантаў на сваёй тэрыторыі.


Служба маніторынга Беларускай рэдакцыі InformNapalm


Recent Posts

  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Расея забясьпечыла групу войскаў ля межаў Украiны i Беларусi сувязьзю

    2021-11-29 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 51207 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Расея забясьпечыла групу войскаў ля межаў Украiны i Беларусi сувязьзю

    2021-11-29 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

April 2023
M T W T F S S
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.