Раскрытыя канфідэнцыйныя дадзеныя дзяржаўнае абароннае замовы РФ 2015-2016

Хактывісты з Украінскага Кібэральянса незалежных групаў FalconsFlame, Trinity і Рух8 зьдзейсьнілі чарговую пасьпяховую апэрацыю ўзлому сыстэмаў дэпартамэнта Міністэрства абароны РФ і здабылі канфідэнцыйную інфармацыю пра забесьпячэньне дзяржаўнае абароннае замовы Расейскае Фэдэрацыі. У выніку былі атрыманыя дадзеныя, у якіх маюцца дакуманты расейскіх дзяржаўных кантрактаў, падпісаных з 2015 па 2016 год.

Зазначым, што гэта ўжо другі ўзлом кампутараў МА РФ (пра першы чытайце тут). Як заявілі хактывісты, посьпех апэрацыі быў забясьпечаны праз нядбаласьць таго ж самага контр-адміралу, які фігуруе і падчас першага ўзлому. Вынятыя дадзеныя былі перададзеныя для далейшага аналізу валянтэрам міжнароднае супольнасьці InformNapalm.

Публікацыя інфармуе сусьветную грамадзкасьць пра бюджэтныя выдаткі ў вайсковай сфэры Расейскае Фэдэрацыі – краіны-агрэсара й спонсара сусьветнага тэрарызму – якая разам зь ІДІЛ зьяўляецца адною з галоўных пагрозаў сусьветнае бясьпекі.

Нагадаем, што ў бюджэце Расейскае Фэдэрацыі былі вызначаныя сродкі на абарону (напад) у 2014 годзе – 2,501 трлн. рублёў, у 2015-м – 3,078 трлн. рублёў. У 2016 годзе паводле пляну – 3,145 трлн. рублёў. У 2015 годзе на закупку новага ўзбраеньня Мінабароны РФ плянавала выдаткаваць больш за палову ўсяго бюджэту, то бок прыблізна 1,74 трлн. рублёў. Пра плянавую мадэрнізацыю расейскае арміі і ейную састарэлую тэхніку У.Пуцін казаў яшчэ ў 2011 годзе калі меў статус прэм’ер-міністра. На гэтыя мэты меркавалася выдаткаваць 23 трлн. рублёў да 2020 году.

Відавочна, што перададзеныя для аналізу дакуманты раскрываюць толькі частку абароннага бюджэту што да пераўзбраеньня. Але й яны зьяўляюцца дастаткова інфарматыўнымі.

На падставе пададзеных дакумантаў выкананьня абаронных замоваў InformNapalm зрабіў пералік прадпрыемстваў, якія за пазначаны пэрыяд атрымалі найбольшае фінансаваньне зь бюджэту РФ. Згодна з гэтым сьпісам можна зрабіць высновы пра прыярытэты МА РФ.

У першую дзясятку ўваходзяць: вытворчасьць лятакоў, у тым ліку абслугоўваньне й рамонт лятакоў ПКС РФ; выкананьне будаўнічна-мантажных працаў (тут мы бачым згаданы намі раней «Бамстройпуть» – рас.); вызначэньне сродкаў на дасьледчыя й канструктарскія працы й распрацоўкі; мадэрнізацыя й рамонт караблёў.

ТОП-100 выканаўцаў кантрактаў, ухваленых МА РФ у межах дзяржаўнае абароннае замовы з 2015 па 2016 і з тэрмінам выканання 2015 – 2020 гады.

У першай сотні вы не пабачыце АТ «УБТ-Уралвагонзавод» (рас.), які зьяўляецца галоўным пастаўніком танкаў. Вядома толькі пра падпісаньне ў 2015 годзе кантракту на выкананне працаў пра капрамонт з мадэрнізацыяй танкаў Т-72Б да ўзору Т-72Б3. Пра крызу й адсутнасьць фінансаваньня танкабудаваньня пісалі нават расейскія выданьні. Вытворчасьць танкаў у бліжэйшыя 1-2 гады ня будзе масавым. «Замест пачначаных у плянах Міністэрства абароны паставак у войскі 2300 танкаў Т-14 «Армата» да канца 2019 году атрымаецца набыць у лепшым выпадку ўсяго 70 падобных баявых машынаў», – зазначаў вайсковы аглядальнік Сяргей Ішчанка.

Сярод дзяржкантрактаў нават з адносна невялікай сумай можна вылучыць найбольш цікавыя аб’екты закупак. Напрыклад, кантракт на адаптацыю баявых машынаў да арктычных умоваў з «Конструкторским бюро приборостроения» амаль на 348 млн. руб. Гэтае КБ вядомае праз распрацоўку арктычнага ЗРПК «Панцыр-С». Паўночным пытаньнем даўно цікавіцца кіраўніцтва Расеі, якое разлядае рэгіён ня толькі як значную крыніцу пастаўкі вуглевадародаў, але й як важную базу абароны нацыянальных інтарэсаў.

І як тут не ўзгадаць нарвэскі тэлесэрыял – палітычны трылер «Okkupert» – пасьля анэксіі Крыма ягоны сюжэт ужо не здаецца такім фантастычным і стратэгія дзяржкантрактаў МА РФ толькі павялічвае гэтую небясьпеку.

Падборка кантрактаў дзяржаўнае абароннае замовы РФ з 2015 па 2016. Пад табліцай невялікае апісаньне й дэталізацыя кантрактаў.

1) У адпаведнасьці з умовамі кантракту ААТ «ОАК-ТС» мае паставіць Міністэрству абароны РФ 39 Іл-76МД-90А да 2020 году. Цікава тое, што сума, агучаная ў СМІ, удвая большая чымся ў дамове пастаўкі.

2) «Хібіны» (выраб Л-175В) – савецкі/расейскі авіяцыйны комплекс радыёэлектроннага процідзеяньня (КРЭП). Комплекс актыўна выкарыстоўвае групоўка ПКС РФ у Сірыі на лятаках Су-34 і Су-30СМ. Дэталі дамовы маюць грыф «сакрэтна».

selection_258

3) Кантракт на сэрвіснае абслугоўваньне лятакоў франтавое авіяцыі з коштам 7,742,111,926.47 руб. Пазначаныя лятакі тыпу Су-24, Су-34.

5) Меркавана, вядзецца пра распрацоўку новага зэнітнага ракетнага комплексу марскога базаваньня, прызначанага для караблёў клясы эсьмінец, фрэгат, карвэт.

6) Дамова пастаўкі ракетаў клясы «паветра-паветра»/«паветра-паверхня».

7) «Іртыш-Амфара-Б-055» – адзіны камплексаваны аўтаматызаваны лічбавы гідраакустычны комплекс для падлодак праэкту 955 «Барэй». Гэтым комплексам таксама было заплянаванае абсталяваць падводны човен гідраакустычнага дазору й асвятленьня падводнага стану (ГАД ГПА – рас.). Згодна з дамовай вытворчасьць падобных комплексаў будзе каштаваць расейскім падаткаплатнікам 1,608,881,407.00 руб.

8) Дамова вырабу начыньня, агрэгатаў й дэталяў з складу ОМ 14Ф145. 14Ф145 «Лотас-С1» – расейскі спадарожнік радыётэхнічнае выведкі, які зьяўляецца кампанэнтам сыстэмы радыётэхнічнае выведкі (РТВ) новага пакаленьня «Ліяна».

selection_259

9) Выкананьне складовай часткі дасьледных і канструктарскіх працаў з шыфрам «АФАР-Е». Вядзецца пра разробку актыўных фазаваных антэнных кратак для РЛС у E-дыяпазоне 71-76 і 81-86 ГГц.selection_260

10) Частковая аплата працаў у пабудове двух карвэтаў клясы 20385 (мадэрнізацыя праэкту 20380 «Стерегущий» – рас.) з заводзкімі нумарамі 1005 «Гремящий» і 1006 «Проворный» (рас.).selection_261

12) Карэктаваньне канструктарскай дакумантацыі праэкту 20380 з заводзкім №1007 «Ретивый» (рас.) будзе каштаваць расейскім падаткаплатнікам 569,802,931.20 руб.

13) Сэрыйная ўстаноўка аўтаматызаванага кулямётнага модулю з дыстанцыйным кіраваньнем «Арбалет-ДМ» на вайсковыя браняваныя аўтамабілі «Тыгр-М».

selection_262

16) «Сігма-20385». Баявыя інфармацыйна-кіраваныя сыстэмы для караблёў праэкту 20385 «Стерегущий» (рас.).selection_263

17) Выкананьне дасьледных і канструктарскіх працаў праэкту «Траса-11711». Вядзецца пра другі вялікі дэсантны карабель праэкту 11711 «Пятро Маргуноў». Не зразумелы сэнс зьдзяйсьняць гэтыя працы з каштарысам 400 мільёнаў рублёў, калі было вырашанае пабудаваць больш буйных дэсантных караблёў новага пакаленьня. Раней жа плянавалі вырабіць каля шасьці падобных караблёў. У фатаздымку ніжэй – ВДК «Іван Грэн» праэкту 17111.selection_265

19) Аўтаматызаваны пункт кіраваньня станцыямі перашкодаў радыёлякацыйнай станцыі паветранага базаваньня 1Л266 комплексу РЭБ «Масква-1». У дамове пастаўкі пазначаныя 9 пунктаў кіраваньня. Кошт адзінкі – 42.4 млн. руб.selection_266

22) Буйнагабарытны люстэркава-лінзавы аб’ект «Сава-75-О» для оптыка-электронных комплексаў назіраньня каштаваў расейскім падаткаплатнікам 328,033,040.73 руб.selection_267

23) Працы ў пабудове тральніка «Георгі Курбатаў» праэкту 12700 «Александрыт». Характэрна, што падчас будаўніцтва караблю 7 ліпеня 2016 году на ім адбыўся пажар. Пашкоджанае нутранае абшаляваньне караблю.selection_268

27) ФПУ «ФУР-137Л» – фотапрыймальная прылада для начыньня ПХРДД-2, якая прызначаная для выяўленьня пароў таксычных хімікатаў, у тым ліку іхных сумесяў, у прыземным слаі паветра ў палявых умовах; індыкацыі інфармацыі пра канцэнтрацыю рэчываў і кампанэнтаў сумесі, каардынатаў напрамку выяўленьня й часу выяўленьня; перадачы інфармацыі вынікаў выяўленьня на апаратуру перадачы дадзеных).selection_269

28) БТР-МДМ «Ракушка-М» – мадэрнізаваная вэрсія на базе баявой машыны дэсанту БМД-4М.selection_270

29) Практычна 200 млн. рублёў выдаткавалі падаткаплатнікі за чарговыя дасьледныя й канструктарскія працы ў праэкце зьнішчальніка-невідзімкі пятага пакаленьня ПАК ФА Т-50.selection_271

30) Праэкт абсталяваньня вагонаў для перавозкі ядравых і радыяцыйных матар’ялаў прыладай СБЭ60М. У ракетных войсках стратэгічнага прызначэньня (РВСН) вагоны В-60М выкарыстоўваюць для перавозкі галаўных частак (ГЧ) ракетаў і баявых блёкаў (ББ) падзяляльных галаўных частак (РГЧ) балістычных ракетаў.selection_272

34) У дамове пазначаная пастаўка вырабу «Граніт 7Т-М2» (было вызначанае, што гэта сучасны аб’ектыў для галовак саманавядзеньня крылатых ракетаў тыпу «паветра – зямля» X-29, у сеціве Інтэрнэт маецца згадка толькі пра ягоны папярэднік – «Граніт 7Т-М1»).selection_273

50) Вытворчасьць колавай рамонтна-эвакуацыйнай машыны «РЭМ-КЛ» на базе шасі Урал-532362-1042.selection_274

51) Вытворчасьць ахоўна-выканальных мэханізмаў (АВМ) для процітанкавых кіраваных ракетаў пяхотнага, танкавага, самаходнага, авіяцыйнага ўзбраеньня.

56) Вытворчасьць антэнна-паваротнага вырабу С-135М1 для станцыі выяўленьня й цэлепазначэньня 9С18М1, якая ўваходзіць у склад комплексу Бук-М1.

selection_275

62) УВІ-73 – лямпы беглай хвалі імпульснага дзеяньня.

65) Дамова зьдзяйсьненьня працаў у пераабсталяваньні каюты галоўнага камандыра ВМФ (флагманская каюта №19) на крэйсэры 1-га рангу Балтыйскага флёту «Аўрора» з коштам 10,128,991.14 руб.

67) Дагавор набыцьця мікрасхемаў узмацняльнікаў Х-дыяпазону VRFA0026-BD брытанскае кампаніі VIPER RF праз расейскага пасярэдніка – Зьнешнеэканамічнае аб’яднаньне «Машприборинторг» (рас.).

72) Піратэхнічныя патроны інфрачырвонага выпраменьваньня ППІ-26-2-1М. Прызначаныя для абароны лятакоў і гэлікоптэраў ад паражэньня ракетамі зь інфрачырвонымі галоўкамі саманавядзеньня. Прызначаныя для авiяцыйных прыладаў выкіду тыпу АСА-2І, СА-2В, УВ-26, УВ-3.selection_276

74) Дамова пастаўкі армейскіх ГЛОНАСС/GPS навігатараў 14Ц822 ( “Грот-М”).

selection_277


Кантракты на дасьледныя й канструктарскія працы, а таксама навукова-дасьледныя працы з асаблівым узроўнем сакрэтнасьці, якія былі падпісаныя ў 2016 годзе. У табліцы пазначаныя адказныя выканаўцы і іхныя пашпартныя дадзеныя.

У зьвязку з вайсковай агрэсіяй на Усходзе Украіны і акупацыяй Расеяй украінскае паўвыспы Крым замежныя дзяржавы прынялі рашэньне пра застасаваньне як пэрсанальных санкцыяў, гэтак і санкцыяў у дачыненьні асобных расейскіх прадпрыемстваў. У санкцыйны сьпіс Украіны, ЗША, Канады патрапілі й прадпрыемствы вайскова-прамысловага комплексу Расеі. Сярод такіх ёсьць і фігуранты нашага пераліку кантрактаў з шматмільярднымі сумамі: «Объединенная двигателестроительная корпорация» (рас.); структуры «Ростех» – Канцэрн «Радиоэлектронные технологии», Конструкторское бюро приборостроения, «Вертолеты России»; ВПК «Научно-производственное объединение машиностроения»; «Объединенная авиастроительная корпорация» (рас.).

Праз аналіз сьпісу дзяржкантрактаў вынікае, што ў санкцыйны сьпіс можна дадаць яшчэ асобны пералік абаронных прадпрыемстваў з прычыны невыкананьня Расеяй умоваў міжнародных дамоваў.


PS. Напрыканцы хочам азнаёміць нашых чытачоў зь цікавай прэзэнтацыяй «Адзінай сыстэмы кіраваньня войскамі й зброяй у тактычным зьвяне» ад НВА «Созведие» (рас.). Спампаваць цалкам можна праз спасылку. Ніжэй частка скрыншотаў прэзэнтацыі. У перададзеных нам дадзеных вельмі шмат аналягічных матар’ялаў.

Матар’ялы перадалі хактывісты ўкраінскага Кібэральянса на эксклюзыўнай падставе для аналізу й апрацаваньня. Супольнасьць InformNapalm ня мае адказнасьці за першакрыніцу і ейнае паходжаньне.


Атрыманая інфармацыя мае значную цікавасьць для выведак розных краінаў сьвету, на этапе напісаньня матар’ялу была адзначаная зацікаўленасьць калегаў з Паднябеснай, таму мы плянуем пераклад публікацыі і дадатковых дакумантаў з выкрытых хактывістами сыстэмаў на ангельскую, кітайскую, нямецкую, польскую і іншыя мовы.


 

Матар’ял падрыхтавалі Victory Krm і Міхаіл Кузьняцоў адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

Падпісвайцеся на старонку нашае супольнасьці ў Facebook!