У студзені 2017 году папулярнае расейскае дзелавое выданьне «Ведомости» паведаміла пра тое, што памочнік прэзыдэнта Расейскае Фэдэрацыі Уладзіслаў Суркоў быў пазбаўлены кіраўніка свайго апарату й ягоная адстаўка можа быць зьвязаная з сэрыяй публікацыяў узламаных украінскімі хакерамі ліставаньняў з прыёмнае Суркова. Пазначаныя дампы ліставаньняў былі эксклюзіўна перададзеныя для вывучэньня міжнароднай выведвальнай супольнасьці InformNapalm і апублікаваныя на нашым сайце напрыканцы 2016 году. Гэтым разам хактывісты раскрылі для публікацыі новыя дампы матар’ялаў зь ліставаньняў, зьвязаных з начальнікам дэпартамэнту Адміністрацыі прэзыдэнта РФ, першым намесьнікам Уладзіслава Суркова Іналам Ардзінбай.
Хроніка матар’ялаў SurkovLeaks
Хактывісты Украінскага Кібэральянса і КібэрХунты эксклюзіўна перадалі для вывучэньня InformNapalm дампы двух чарговых паштовых скрыняў, якія належаць людзям з атачэньня Суркова: fedor_fedorov53@mail.ru і viktor_vinogr@mail.ru.
viktor_vinogr@mail.ru – падчас аналізу вызначанае, што на гэтую паштовую скрыню дасылаліся лісты з аналітычнымі запіскамі з расейскага Генэральнага кансуляту ў Адэсе (genconrfodessa@mail.ru – менавіта гэтая адрэса пазначаная як кантактная на сайце расейскага МЗС http://www.odessa.mid.ru). Праз аналіз файлаў укладаньняў і іхных уласьцівасьцяў валянтэры InformNapalm зрабілі выснову, што з высокай ступеньню верагоднасьці скрыня належыць Іналу Батувічу Ардзінбе – галоўнаму радніку Кіраваньня прэзыдэнта РФ у справах СНД, першаму намесьніку Уладзіслава Суркова. Ён кураваў і фінансаваў праэкты так званай «мяккай фэдэралізацыі» Украіны: «Слобожанщина», «Порто-франко», «Народная республика Бессарабия», «Народная Рада Николаева» (рас.).
fedor_fedorov53@mail.ru – гэтай электроннай скрыняй карыстаецца Александроўская Ала Аляксандраўна (ачольвала Харкаўскую абласную арганізацыю Камуністычнае партыі Украіны, экс-дэпутат Вярхоўнае Рады Украіны 1998-2012 гадоў) і ейнаму сыну Аляксандроўскаму Аляксандру Сяргеевічу. Выканаўцы праэкта «Слабажаншчыны». Улетку 2016 году Аляксандроўская была затрыманая ў Харкаве і знаходзіцца пад вартаю. Яе падазраюць у замаху на тэрытарыяльную цэласнасьць і недатыкальнасьць дзяржавы й у наданьні неправамернай выгоды службовай асобе (ч. 2 арт. 110 і ч. 3 арт. 369 КК Украіны). У справе фігуруе таксама ейны сын Аляксандар, які хаваецца ад сьледзтва ў расейскім Белгарадзе і адтуль працягвае кураваць падрыўную дзейнасьць ва Украіне. Ім інкрымінуюць спробу подкупу дэпутатаў гораду Паўднёвае (Харкаўская вобл.) дзеля ўхваленьня звароту да Вярхоўнае Рады з патрабаваннем пра фэдэралізацыю краіны. Больш падрабязна ў спасылцы.
Асноўныя асобы ў ліставаньні
kolokol_2008@mail.ru – Антон Давыдчанка, старшыня моладзевай арганізацыі «Колокол» (рас.). Выканаўца замоўных правакацыяў і мерапрыемстваў у Адэсе («Порто-франко»), Запарожжы («Запорожская рабочая группа по конституционной реформе»), Дняпры («Днепропетровский конституционный форум»), Мікалаеве («Народная рада Николаева») і Кіеве.
mir-sargis@yandex.ru – Мірзаханян Саргіс Геваркавіч, памочнік чальца камітэта Дзярждумы ў абароне Зотава Ігара Львовіча (партыя «Справедливая Россия»). Куруе й фінансуе палітычныя акцыі ва ўсходнеэўрапейскіх краінах.
kursk18@gmail.com – Муратаў Аляксей Валянтынавіч. Дэпутат партыі «Единая Россия». Афіцыйны прадстаўнік тэрарыстычнае арганізацыі «ДНР» у РФ.
Ключавыя моманты
1) Праэкт захопу ўлады ў Запарожскай вобласьці.Дасланы ў архіве (хактывісты выявілі пароль: wq1234567890) зь лістом ад Муратава Аляксея 12.112014 г. У архіў укладзенае рэзюмэ каардынатара праэкту, тэрарыста «ДНР» Новікава Уладзімера Мікалаевіча. Пазыўны «Алабай». Колішні кіраўнік сілавога крыла службы бясьпекі «Партыі Рэгіёнаў».
2) Сьпіс завэрбаваных дзейных і колішніх супрацоўнікаў МУС Адэсы. Яго даслала ў лісьце 11.01.2015 г. нейкая Луіза Мамедава (электронная адрэса luiza.mamedova.81@mail.ru).
3) Справаздача пра выкананьне правакацыяў у Адэсе за першую палову лютага 2015 году з публікацыямі ў СМІ. Ліст даслала 16.02.2015 г. Луіза Мамедава.
4) Антон Давыдчанка – старшыня моладзевай арганізацыі «Колокол» дае справаздачу за фінансаваньне ў першым паўгодзьдзі 2015 году акцыяў і мерапрыемстваў (для прыкладу ніжэй пазначаныя толькі тры лісты). У лістох вядзецца пра грошы, якія выдаткоўваліся для аплаты матар’ялаў у СМІ і інтэрнэт рэсурсах. Сумы пазначаныя ў далярах ЗША.
Асобна зазначым, што ўсе акцыі фіксаваліся на фота й відэа, якія дасылаліся асобнымі лістамі. Гэтак у Адэсе ў 2014-2015 гадох на будынках часта малявалі антыўкраінскія графіці – дакладна паводле графіку з узгадненьнем усіх акцыяў з Масквой.
5) Кароткае рэзюмэ моладзевай арганізацыі «Колокол». У ім пазначанае, што арганізацыя мела групы ў трох гарадах: Адэсе, Мікалаеве, Хэрсоне. Таксама маецца прайскурант і прыклады выкананых працаў.
6) Ліст ад Антона Давыдчанкі зь сьпісам спартсмэнаў для зьдзяйсьненьня сілавых акцыяў ва Украіне (так званыя «цітушкі»).
7) Давыдчанка дае справаздачу пра аплочаныя публікацыі на інтэрнэт рэсурсах СМІ: РБК, Багнет, Фром.юа, Голос.гф, 112, украньювс. Таксама пазначае каштарыс публікацыі навіны на ўкраінскіх тэлеканалах (факты выхаду платнага кантэнту на гэтых тэлеканалах у паштовым ліставаньні ня выяўленыя, таму ў лісьце мы верагодна маем факт дасыланьня агульных коштаў на рэклямны кантэнт).
8) Памочнік Суркова Ардзінба перадае Аляксандроўскаму для азнаямленьня дакумант з асноўнымі тэзамі праэкту закону Украіны «Об особом регионе развития Слобожанщина».
9) Аляксандроўскі дасылае Ардзінбе каштарыс на правядзеньне грамадзкіх мерапрыемстваў ОС «Слобожанщина».
10) Аляксандраўскі дасылае Ардзінбе для ўзгадненьня плян наконт рэгіянальнаў выбараў 2015 году ў Харкаўскай вобласьці з просьбаю наданьня неабходнага фінансаваньня.
Такім чынам вызначанае й пацьверджанае, што частка перадвыбарчых кампаніяў у Харкаўскай вобласьці была праведзеная з дапамогаю непасрэднага фінансаваньня РФ.
11) Нейкі Сямён Сіманаў simonov_semen86@mail.ru піша Аляксандроўскаму, што адзін з мітынгаў для падтрымкі закону Украіны пра асаблівы рэгіён разьвіцьця «Слобожанщина» быў забаронены Харкаўскай гарадзкой радай. Сіманаў таксама інфармуе, што тэлекампанія «Сымон ТВ» (МГ «Аб’ектыў») адмовілася выпускаць іх у этэр і прапануе вярнуць грошы праз выбарчы фонд «Новая держава».
Такім чынам, дзякуючы закрытым дадзеных, атрыманым ад украінскіх хактывістаў, раскрытыя чарговыя падрабязнасьці пра тое, як Уладзіслаў Суркоў, праз свайго памочніка і кіраўніка Апарату, зьдзяйсьняў апэрацыі што да дэстабілізацыі сытуацыі ва Украіне, а таксама кураваў дзеяньні бандфармаваньняў баявікоў.
Аналіз паштовага дампу падрыхтаваў Міхаіл Кузьняцоў адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.
Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )
Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа