• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Сакрэты дзяржзамоваў дэпартамэнту МА РФ: ТОП-200 самых дарагіх кантрактаў

    on 2019-01-11 | 0 Comment | Hacker | Відэа | Галоўнае | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

    Нягледзячы на ​​цяжар санкцыяў, падзеньне коштаў на нафту й іншыя праблемы расейскае эканомікі, дзяржаўныя замовы Міністэрства абароны (нападу) Расейскай Фэдэрацыі зьяўляюцца вельмі красамоўнымі. Пакуль урад РФ падвышае пэнсійны ўзрост і раіць грамадзянам зацягнуць пасы – трыльёны бюджэтных сродкаў «сплываюць» праз розныя падстаўныя кампаніі ў афшоры.

    28 сьнежня 2018 году Уладзімер Пуцін падпісаў папраўкі да закону «Пра дзяржаўную абаронную замову», якімі засакрэціў дэталі закупак дзяржаўнай абароннай замовы.

    Але ўжо 5 студзеня 2019 г. хактывісты Украінскага Кібэральянсу працягнулі сваю навагоднюю традыцыю й чарговага разу атрымалі доступ да кампутарнага сеціва дэпартамэнту МА РФ у забесьпячэньні дзяржаўнае абароннае замовы, якім кіруе контр-адмірал Андрэй Пятровіч Вернігара. Хактывісты атрымалі доступ да вялікага масыву дакумантаў, сярод якіх маюцца дадзеныя дэпартамэнту МА РФ з пазначэньнем “АСТ ГОЗ” (рас., аўтаматызаваная сыстэма гандлю дзяржаўнае абароннае замовы). Частка дакумантаў ужо маецца ў наяўнасьці міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Валянтэры InformNapalm прааналізавалі сьпісы з тысячамі ўнутраных нумароў і найменьняў кантрактаў МА РФ за 2018 год. Скампілявалі й структуравалі зь іх ТОП-200 самых дарагіх кантрактаў МА РФ, якія могуць дапамагчы расейскім антыкарупцыянэрам знайсьці сьляды выцеку й адмываньня бюджэтных сродкаў.

    Трыльён для ТАА «СпецСтрой-1»

    Першую пазыцыю ў табліцы займае ТАА «СпецСтрой-1». Працяглы час толькі ТАА «СпецСтрой-1» атрымлівае ад МА РФ больш за 1 трыльён рублёў ($14,4 млрд), пераразьмяркоўвае падраднікам звыш за 50% ад агульнага аб’ёму працаў, не зьвязаных з дзяржаўнай таямніцай. Пра ўровень якасьці будаўнічых працаў гэтай кампаніі сьведчыць узьнікненьне аварыйных сытуацыяў з будынкамі ня толькі звычайных расейцаў, але й вайсковых казармаў, якія рамантаваў «СпецСтрой». Форумы працоўнай узаемадапамогі проста мільгацяць нэгатыўнымі водгукамі пра гэтую кампанію.

    ТАА «СпецСтрой-1» неаднаразова фігуравала ў махінацыях Мінабароны РФ што да засваеньня бюджэтных сродкаў, напрыклад, у гучнай справе прадпрымальнікаў Аляксея Экерта і Дзьмітрыя Бушманава – заснавальнікаў ТАА «РусАльянс Строй», якіх арыштавалі за адмову даць прадстаўнікам фэдэральнае агенцыі спэцыяльнага будаўніцтва «СпецСтрой России» адкат – 700 мільёнаў рублёў. Падрабязнасьці справы й аўдыёзапісы з доказам вымаганьня надала таксама жонка Экерта ў сваім відэазвароце:

    Ім не даверылі рамантаваць дзіцячы садок, але аддалі мільёны ад МА РФ

    Таксама зазначым яшчэ адзін кейс – кампанія, якая знаходзіцца на 10-11 мейсцы ў табліцы уласьнікаў найбуйнейшых асыгнаваньняў фэдэральнага дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства «Главное военно-строительное управление по специальным объектам» (ФДУП «ГВСУ»).

    У выніку аналізу тэндэраў ФДУП «ГВСУ» вызначанае, што ягоны самы вялікі кантракт за 2018 год на суму 800 млн. рублёў быў ухвалены зь дзіўным субпадраднікам ТАА «ДВ-Инвест». Гэты падраднік за 2018 год удзельнічаў усяго ў некалькіх малабюджэтных тэндэрах і ня здолеў нават выйграць тэндэр на добраўпарадкаваньне й рамонт дзіцячага садку №2 «Журавушка» ў Сахалінскай вобласьці, але пасьля гэтага лёгка ўзяў кантракт на вялізарную суму ў абароннага прадпрыемства.

    І гэта толькі кропкавыя прыклады па матар’ялах з табліцы. Расейскія антыкарупцыянэры могуць вывучыць наш ТОП-200 кампаніяў, якія атрымалі найбуйнейшыя бюджэтныя асыгнаваньні ад МА РФ і, пэўна, выявяць, што за кожнай з гэтых кампаніяў будзе цягнуцца шлейф з пераканаўчымі азнакамі адкатаў, махінацыяў і карупцыйных схемаў.

    Завершым гэты агляд крылатымі словамі расейскага прэм’ер-міністру Дзьмітрыя Мядзьведзева, які агучыў іх пэнсіянэрам ва акупаваным Крыме: «Денег нет, но вы держитесь здесь, вам хорошего настроения и здоровья».

    Чытайце таксама тэматычныя матар’ялы:

    Раскрытыя канфідэнцыйныя дадзеныя дзяржаўнае абароннае замовы РФ 2015-2016

    Хактывісты ўзламалі сэрвэр дэпартамэнту МА РФ (дакуманты)


    Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Tags: Аляксей ЭкертАндрэй ВернігараАСТ ГОЗГВСУДВ-ИнвестДзьмітры БушманаўДзьмітры МядзьведзеўМА РФРусАльянс СтройСпецСтройСпецСтрой РоссииУкраінскі КібэральянсУладзімер Пуцін

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • «Росгвардия» адпрацоўвае на тэрыторыі Беларусі правядзеньне навучальна-баявых апэрацыяў

      2020-10-14 - 0 Comment
    • «Русский Крым/Мир» Сяргея Ціханоўскага

      2020-07-23 - 0 Comment
    • Раскрытыя дадзеныя вайскоўцаў ракетнага крэйсэра «Масква», узнагароджаных за ваенную агрэсію

      2020-01-15 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.