• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Хактывісты ўзламалі сэрвэр дэпартамэнту МА РФ (дакуманты)

on 2016-07-16 | 0 Comment | Hacker | Грамадзтва | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
  • ru
  • by
  • cz
  • ua
  • en
  • bg

Украінскія хактывісты зь кібэральянсу FalconsFlame, Trinity, Рух8 і КібэрХунта зьдзейсьнілі пасьпяховую апэрацыю ўзлому сэрвэру дакумантазвароту дэпартамэнту Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі ў забесьпячэньні дзяржаўнае абароннае замовы. У выніку былі атрыманыя дадзеныя, якія ўтрымліваюць дакуманты што да абаронных кантрактаў з тэрмінамі выкананьня да канца 2015 году.

Як зазначаюць кібэрактівысты, да посьпеху апэрацыі спрычынілася нядбаласьць расейскага контр-адміралу Вернігары Андрэя Пятровіча. Узламаныя дадзеныя былі перададзеныя для аналізу валянтэрам-выведнікам міжнароднае супольнасьці InformNapalm.

Валянтэры InformNapalm апрацавалі атрыманыя дакуманты і падалі іх у выглядзе табліцы, дзе адлюстраваныя наступныя парамэтры:

выканаўца кантракту, ІНП выканаўцы, нумар кантракту, тэрміны, кароткае апісаньне кантракту, сума.

Публікацыя ня ёсьць сэнсацыяй, але яна інфармуе сусьветную грамадзкасьць пра пляны краіны-агрэсара, якая таксама выступае спонсарам сусьветнага тэрарызму ў сфэры абаронных закупак.

Нагадаем, што выдаткі вайсковага бюджэту Расейскай Фэдэрацыі на абарону ў 2014 годзе склалі 2,501 трлн, у 2015-м – 3,078 трлн рублёў. У 2015 годзе для набыцьця новага ўзбраеньня Мінабароны РФ плянавала выдаткаваць больш за палову ўсяго бюджэту, то бок прыблізна 1,74 трлн рублёў. Відавочна, што перададзеныя для аналізу дакуманты раскрываюць толькі малую частку абароннага бюджэту ў частцы закупкі новага ўзбраеньня, але й яны ёсьць дастаткова інфарматыўнымі. Файл можна спампаваць праз спасылку.

  • Агульная сума кантрактаў – 111.022.793,66 руб.;
  • самая вялікая сума кантракту – 000.000.000,00 руб., ён ўкладзены з ААТ «БСП» для выкананьня будаўніча-мантажных працаў. Меркавана гэты кантракт прызначаны для будаўніцтва Нацыянальнага цэнтра кіраваньня абаронай;
  • самая вялікая колькасьць кантрактаў было падпісаная з ААТ «Ремдизель» (рас.) – 51 кантракт;
  • лідэрам у кантрактах зьяўляецца ААТ «БСП», агульная сума кантрактаў – 751.642.560,59 руб. Асноўная дзейнасьць паводле кантрактаў: выкананьне будаўніча-мантажных працаў.

Кантракты набыцьця новага ўзбраеньня, тэхнікі й кампанэнтаў для ўзбраеньня:

АТ «ГосМКБ «Вымпел» імя І.І. Торапава» – 2.420.676.528,66 руб. Меркавана былі набытыя авіяцыйныя ракеты клясы «паветра – паветра», «паветра – зямля»;

АТ «ІЭМЗ «Купал» – 15.914.270,01 руб. Завод вырабляе й мадэрнізуе ЗРК малой далёкасьці «Тор», «Аса», таксама вырабляе бартавую апаратуру для ракетаў клясы «зямля – паветра»;

АТ «ІЭМЗ «Купал» – 21.619.022,38 руб.;

АТ «ІЭМЗ «Купал» – 57.080.772,00 руб.;

АТ «КЗРТА» – 8.195.377,30 руб. Завод вырабляе гранатамёты АГС-30, рухомыя вузлы сувязі «Рэдут» і «Палёт», устаноўкі для антэнных комплексаў адсочваньня й кіраваньня касьмічнымі аб’ектамі;

АТ «КЗРТА» – 203.443.457,00 руб.;

АТ «МК «Віцязь»- 10.600.640,92 руб. Завод вырабляе двухзьвённыя гусенічныя транспартэры;

ЗАТ «Электроисточник» (рас.) – 375.623.500,00 руб. Быў набыты срэбны парашок для срэбна-цынкавых акумулятараў;

ААТ «ЗИП» (рас.) – 3.625.440,00 руб.;

ААТ «ЗИП» – 49.219.313,00 руб.;

ААТ «ЗИП» – 103.974.048,00 руб. Завод вырабляе бартавыя й наземныя рэгістратары маўленчае інфармацыі, спэцтэхніку для ВМФ, авіёнікі;

ААТ «Сокольская судоверфь» (рас.) – 186.322.000,00 руб. У кантракце пазначаныя выраб і дастаўка катэроў. У 2015 годзе гэтая майстэрня караблёў атрымала замову для пабудовы двух катэроў-тарпедаловаў на базе праэкту 1388Н3;

ААТ «Электротяга» (рас.) – 177.190.326,10 руб. Завод зьяўляецца адзіным у Расеі вытворцам аварыйна-рэзэрвовых і цыклюемых сьвінцова-кіслотных акумулятараў для падводных чаўноў ВМФ РФ;

ААТ «СЗ «Северная верфь» (рас.) – 160.480.000,00 руб. У апісаньні кантракту пазначаныя выраб і мантаж артылерыйскіх установак. Цалкам мажліва, вядзецца пра аўтаматычныя артылерыйскія ўстаноўкі А-192М, хаця сам завод ўстаноўкі не вырабляе;

ТАА «Завод СпецМаш» – 1.409.600,00 руб. Завод вырабляе вайсковую аўтамабільную спэцтэхніку для наземнага абслугоўваньня авіяцыі і камандна-штабныя машыны;

ТАА «Завод СпецМаш» – 1.517.000,00 руб.;

ТАА «Завод СпецМаш» – 23.827.223,16 руб.;

ПАТ «Компания «Сухой» (рас.) – 1.391.675.971,41 руб. Праз тое, што тэрмін кантракту паводле дакумантаў сканчваецца 27.10.2015 г., вядзецца ў ім, цалкам мажліва, пра пастаўку бамбоўца Су-34 (28.10.2015 г. кампанія «Сухой» зрабіла справаздачу пра перадачу ПКС РФ чарговай партыі франтавых бамбоўцаў Су-34);

ПАТ «Радыёзавод» – 161.844.127,20 руб. У кантракце пазначаная пастаўка прадукцыі радыёзаводу «Граніт 7Т-М2» (было выяўленае, што гэта сучасны аб’ектыў для галовак саманавядзеньня крылатых ракетаў тыпу «паветра – зямля» X-29, у сеціве Інтэрнэт маецца згадка толькі пра ягоны папярэднік, «Граніт 7Т-М1») і блёку аўтасуправадженьня;

ПАТ «Радыёзавод» – 531.396.000,00 руб.;

ПАТ АСЗ – 1.539.975,00 руб. Завод зьяўляецца базавым і адзіным буйным прадпрыемствам у Далёкаўсходнім рэгіёне Расеі, што будуе караблі;

ПАТ АСЗ – 4.603.442,05 руб.;

ПАТ АСЗ – 6.896.144,20 руб.


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў валянтэр міжнароднае супольнасьці InformNapalm Міхаіл Кузьняцоў на падставе аналізу дадзеных, перададзеных кібэрактывістамі.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

Tags: мо рф

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 50291 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

March 2023
M T W T F S S
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.